Аб правілах бяспечнага катання на цюбінгах
У апошнія гады ўсё большую папулярнасць набываюць надзіманыя санкі (цюбінгі) выцясняючы са схілаў і горак драўляныя і пластыкавыя санкі. Катанне на «санках — ватрушкі» не патрабуе спецыяльных навыкаў. У адрозненне ад санак «ватрушкі» здольныя развіваць вялікую хуткасць і нават закручвацца вакол сваёй восі падчас спуску. Пры гэтым яны абсалютна некіравальныя і не абсталяваныя тармазной прыладай.
Каб зрабіць свой адпачынак бяспечным, неабходна прытрымлівацца толькі пары простых правілаў:
— катацца толькі ў строга адведзеным для гэтага месцы;
— перад спускам з горкі правяраць, што на шляху няма людзей;
— нельга прымацоўваць цюбінгі адзін да аднаго «паравозікам», яны могуць перавярнуцца. Небяспечна садзіцца на цюбінг ўдваіх, з яго можна вылецець. Аднак дарослыя часта садзяць з сабой дзяцей, што прыводзіць да сур’ёзных дзіцячых траўмаў. Траса для цюбінгу павінна быць спецыяльна падрыхтаванай;
— катацца на надзіманых санках рэкамендуецца на схілах з ухілам не болей 20 градусаў. Унізе схілу павінна быць досыць месцы для тармажэння. Таксама не варта катацца на цюбінгах па схілах, парослым дрэвамі;
— на трасе не павінна быць ям, грудаў, кустоў якія тырчаць, камянёў;
— не варта перагружаць цюбінг. У характарыстыках кожнай мадэлі паказана максімальна дапушчальныая для яе вага;
— катацца на «санках – ватрушкі» варта седзячы. Не спрабуйце катацца на ватрушке стоячы або скачучы на батуце;
— у працэсе самога катання рэкамендуецца трымацца за спецыяльныя рамяні, размешчаныя па баках цюбінгу;
— Выконвайце дыстанцыю не менш за 50 метраў або 20 сек. паміж спускам папярэдняга цюбінга і вашым;
— каб пазбегнуць траўмаў, падчас спуску нельга тармазіць нагамі;
— па заканчэнні спуску варта неадкладна пакінуць зону катання;
-спыніўся або знізіўся, хутка сыдзі з трасы — саб’юць!;
— не прывязвайце надзіманыя санкі да транспартных сродкаў: снегакатам, снегаходам, квадрацыклам, аўтамабілям і гэтак далей;
— не варта катацца на цюбінгу ў стане алкагольнага ап’янення;
— каб пазбегнуць траўмаў нельга ажыццяўляць тармажэнне нагамі;
Гэта абавязковыя ўмовы для таго, каб адпачынак не скончыўся ў бальніцы.