НАРМАТЫЎНА ПРАВАВАЯ БАЗА

ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 16 августа 2022 г. № 266 Об изменении постановления Министерства образования Республики Беларусь от 25 июля 2011 г. № 146

Указ Президента Республики Беларусь от 01.07.2005 N 300″О предоставлении и использовании безвозмездной (спонсорской) помощи»

Склад апякунскага савета ДУА «Палужскі дзіцячы сад»

Справаздача аб фармираванні і выкарыстанні фінансавых сродкаў апякунскага савета

                                                                                                              
         Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц,  не забароненых заканадаўствам,  якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета. Добраахвотныя ўнёскі могуць быць унесены ў любым аддзяленні банка.

Рэквізіты для дабрачыннай дапамогі.

УНП  500068535

BY92 AKBB 3642 5180 0005 5420 0000 BYN

ЦБУ № 411 ОАО «АСБ Беларусбанк» г.п. Кореличи BIC AKBBBY2Х

Адрас плацельшчыка
 Вялікі дзякуй усім, хто аказвае дапамогу нашай установе. Дзякуючы Вам , што паляпшаюцца ўмовы развіцця і навучання нашых выхаванцаў.

  Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у працы апякунскіх саветаў Вы можаце звярнуцца на тэлефоны «гарачай лініі»:

8(01596)76-7-19  – Грыбок Таццяна Іванаўна, загадчыца дзяржаўнай установы адукацыі “Палужскі дзіцячы сад”

8(01596)2-18-82 – упраўленне адукацыі Карэліцкага райвыканкама

 8(0152)77-16-46,77-05-53 –галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама

Час працы тэлефона «гарачай лініі»: панядзелак — пятніца з 8.00 да 13.00,

з 13.30 да 16.30.

Вынікі работы апякунскага савета

         Апякунскі савет установы створаны і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім  савеце, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 65 ад 11.07.2011 года. 

         Прыярытэтнымі напрамкамі работы апякунскага савета ў мінулым навучальным годзе былі:

— садзейнічанне стварэнню бяспечных умоў навучання і выхавання выхаванцаў ва ўстанове;

— садзейнічанне ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, добраўпарадкаванні тэрыторыі.

         Рашэнні апякунскага  савета былі накіраваны на задавальненне патрэбаў установы. Памеры добраахвотных бацькоўскіх узносаў вызначаліся выключна бацькоўскай грамадскасцю на добраахвотнай аснове. Фінансавыя сродкі апякунскага  савета фармаваліся з добраахвотных узносаў, сродкаў спонсарскай дапамогі, якія выкарыстоўваліся па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета. Добраахвотныя бацькоўскія ўнёскі пералічваліся па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.

         Апякунскі савет дзейнічае на аснове прынцыпаў:

— добраахвотнасці сяброўства;

— раўнапраўя членаў апякунскага савета;

— калегіяльнасці кіраўніцтва;

— галоснасці прымаемых рашэнняў.

         Пасяджэнні праводзіліся згодна плана работы апякунскага савета. Рашэнні прымаліся большасцю галасоў прысутных на паседжанні членаў апякунскага савета. На пасяджэннях апякунскага савета разглядаліся пытанні па ўмацаванні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, падрыхтоўкі ўстановы да новага навучальнага года, навагодніх святаў, арганізацыі работы па асновам эканамічнай культуры, арганізацыі бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў у дашкольнай установе, выкананні мерапрыемстваў ваустанове дашкольнай адукацыі па прафілактыцы вірусных захворванняў і інш.

         Члены апякунскага савета займаліся арганізацыяй выканання рашэнняў агульнага сходу апякунскага савета, ажыццяўленнем кантролю за рэалізацыяй прапаноў і заўваг членаў апякунскага савета, фарміраваннем парадку дня і падрыхтоўкай неабходных матэрыялаў для разгляду і прыняцця па іх рашэнняў, вядзеннем уліку паступлення і расходавання грашовых сродкаў, падрыхтоўкай справаздач аб іх выкарыстанні.

         Апякунскі савет узначальвала Чумакова Г.А., якая знаходзілася ў адпачынку па догляду за дзіцём да 3-х год. На працягу дадзенага перыяду кіравала яго дзейнасцю, выступала на пасяджэннях, забяспечвала выкананне рашэнняў агульнага сходу пасяджэнняў апякунскага савета.

Пры непасрэдным удзеле апякунскага савета ў развіцці і ўмацаванні ўстановы адукацыі ўдалося вырашыць наступныя пытанні:

-набыцё матэрыялаў для рамонту  музычнай залы-180.46