Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь
Дыдактычная гульня «Сімвалы маёй краіны»
Дыдактычная гульня “Сімвалы маёй краіны” Мэта: замацоўваць веды пра сімвалы Беларусі; развіваць лагічнае мысленне, памяць; выхоўваць павагу да сваёй Радімы; Абсталяванне: карткі з выявамі сімвалаў беларускай дзяржавы (сцяг, герб) і сімвалаў Беларусі (кветкі ільну, канюшыны) і іншых малюнкаў. Ход гульні: выхавальнік раздае дзецям карткі з выявамі сімвалаў беларускай дзяржавы (сцяг, герб) і сімвалаў Беларусі (кветкі ільну, канюшыны) і іншых малюнкаў. Дзецям неабходна знайсці малюнкі, якія адносяцца да сімвалаў Беларусі.
Гутарка “Ганаруся табою мой край”
Мэта: развіццё патрыятычных пачуццяў і любові да сваёй Радзімы.
Праграмныя задачы: фарміраваць паняцце пра малую радзіму; развіваць эмацыянальна — каштоўнасныя адносіны да прыроднага асяроддзя і выдатных мясцінаў роднага краю; выхоўваць любоў да малой радзімы.
Ход гутаркі: Выхавальнік чытае верш:
Свеціць як сонца,
Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны і блізкі.
Маміна імя
Самае лепшае,
Маміна слова
Найдаражэйшае.
Мама! Матуля! —
Чароўнае слова
Песняй ласкавай
Гучыць на ўсіх мовах. (Мікола Хведаровіч)
Якая матуля? – Родная! Давайце паўторым пяшчотна і ласкава: — родная матуля. А як вы разумееце значэнне слова родная? Родная — значыць, дарагая, блізкая, любімая, мілая.
Пытанне: А каго або што мы яшчэ можам назваць родным? Адказы дзяцей: тата, брат, сястра, дзядзька, дом, дзіцячы сад, краіна, вёска. Месца, дзе ўсё роднае і блізкае па-іншаму можна назваць сваёй Радзімай.
Выхавальнік: у кожнага з нас ёсць вялікая Радзіма і малая радзіма. Вялікая Радзіма – гэта наша вялікая краіна. А як яна называецца? (Беларусь)
А ёсць яшчэ малая радзіма – гэта той куток краіны Беларусь, дзе мы нарадзіліся, дзе жывуць нашы бацькі і сябры, дзе знаходзіцца наш родны дом, дзіцячы сад, вёска, аграгарадок. А як наш аграгарадок называецца? (аграгарадок Палужжа) Вось аграгарадок Палужжа і ёсць наша малая радзіма.
Выхавальнік чытае верш: “Родны край”
О мой любы родны край,
Ты — прыгожы, нібы рай.
І нідзе ў другіх краях
Шчасным быць не змог бы я. (Ніл Гілевіч)
Фізкультмінутка “Што такое Радзіма” (Апісанне: дзеці становяцца ў круг, выхавальнік кідае мяч дзецям па парадку і кажа: “Радзіма –гэта…” дзеці ловяць мяч і адказваюць адным словам: лес, поле, рака, дом, вуліца, бацькі, сябры) Выхавальнік: давайце паглядзім любімыя родныя мясціны нашага аграгарадка (дэманстрацыя фотаздымкаў з выявамі роднага аграгарадка) Дзеці пазнаюць, называюць родныя мясціны: родны дзіцячы сад, помнік загінуўшым землякам, лясніцтва, лес, малочна-таварная ферма, машынна-трактарны парк, кантора, бібліятэка. Які наш аграгарадок? ( прыгожы, чысты, утульны). У нашым аграгарадку жывуць выдатныя людзі, якія клапоцяцца пра родныя вёскі. Як людзі клапоцяцца пра сваю малую радзіму? (утрымліваюць у чысціні, ўпрыгожваюць газонамі з кветкамі, азеляняюць). А як вы думаеце, ці можам мы праявіць клопат пра сваю малую радзіму? Як? (утрымаць у чысціні ўчастак, не смяціць, не ламаць галінкі дрэў, не вырываць кветкі, дапамагаць у добраўпарадкаванні) Калі ўсе мы будзем берагчы і клапаціцца, то наша Радзіма будзе з кожным годам усё больш прыгажай.
Можна скончыць нашу размову мудрымі словамі прыказкі: «Няма зямлі прыгажэй, чым наша Радзіма» Дзеці паўтараюць прыказку. Выхавальнік: беражыце і любіце сваю Радзіму: вялікую і малую.
“Падарожжа па Беларусі” (занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”)
Праграмныя задачы: фармiраваць уяўленні дзяцей пра асноўныя дзяржаўныя сімвалы Беларусі (сцяг, герб, гімн); развіваць памяць, мысленне, увагу, дыялагічную мову; Выхоўваць павагу да сімволікі краіны.
Матэрыялы і абсталяванне: карта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны сцяг, дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, стэнды з выявай прыроды Беларусі, паштоўкамі аб Мінску. Папярэдняя работа: знаёмства дзяцей з глобусам, картай Рэспублікі Беларусь, развучванне вершаў, разглядванне ілюстрацый аб Беларусі, аб Мінску, экскурсіі па гораду, знаёмства з памятнымі мясцінамі.
Ход занятку 1.Гучыць песня «Журавы на Палессi ляцяць» (муз. I.Лучанка).
Педагог задае пытанні: Дзеці, вам знаёма гэта мелодыя? Аб чым гэта песня? Сёння мы паразмаўляем аб нашай рэспубліцы, краіне, у якой мы жывём. Якую назву мае наша рэспубліка?
2. Дзеці, паглядзіце, што ў мяне ў руках. Глобус — гэта мадэль нашай зямлі. На ім вельмі многа розных дзяржаў, вялікіх і малых, кожная з якіх мае свой колер. Тут ёсць і паша рэспубліка. А вось перад намі карта Беларусі. Дзеці, як вы думаеце, чаму нашу рэспубліку называюць сінявокай? Паглядзіце на тонкія сінія лініі і блакітныя плямы. Што яны азначаюць? (Гэта абазначэнне рэк і азёр.) Якія рэкі і азёры Беларусі вы ведаеце? (Днепр, Прыпяць, Нетан, Дзвіна, возера Нарач). Давайце яшчэ раз паглядзім на карту. Які колер пераважае на карце нашай рэспублікі? Як вы думаеце, чаму пераважае зялёны колер, што гэта азначае? (Лясы.) Наша рэспубліка багата лясамі. Лес называюць нашым багаццем. Растлумачце, чаму (разглядванне карцін).
Разглядаем Мы з Марусяй
Карту Роднай Беларусі.
Колькі сёл тут, Гарадоў!
Колькі рэчак І лясоў!
Вадаёмаў жа, Азёраў
Быццам тых
На небе зорак.
Што й казаць:
Багаты край
І прыгожы — Чым не рай? (Кастусь Жук)
Шмат добрай музыкі ёсць на Беларусі. Давайце ўсе разам патанцуем, адпачнём! (Выконваецца танец «Лявоніха».)
На нашай планеце вельмі шмат розных дзяржаў. Людзі прыдумвалі сімвалы, якія абазначаюць прыналежнасць чалавека да пэўнай дзяржавы. У кожнай дзяржавы ёсць свае сімвалы: сцяг і герб. Герб многа цікавага раскажа аб сваім народзе. Усё, што выяўлена на гербе, мае свае значэнне, якое зразумела людзям з розных краін, нават калі яны не ведаюць нашай мовы. Як вы думаеце, што азначае зялёны контур у праменях сонца, якое ўсходзіць? Паглядзіце на карту нашай краіны. Параўнайце лінію контура на гербе і лінію контура на карце. Так, на гербе выяўлены межы нашай дзяржавы. Промні ўзыходзячага сонца сімвалізуюць жыццё. Зямны шар на гербе гаворыць аб тым, што наш народ цэніць роўнасць усіх народаў на Зямлі. Герб з двух бакоў аплятаюць снапы каласоў, у якія ўплецены блакітныя вяночкі ільна і ружовай канюшыны. Гэта галоўныя прыродныя багаццці нашай краіны. Лён – гэта расліна, з якой людзі здаўна робяць адзенне, рушнікі, сурвэткі, посцілкі. Канюшына — лепшая прысмака для жывёл, якіх беларусы здаўна прыручылі і гадуюць. Вянок з каласоў — сімвал галоўнага багацця – хлеба. Беларусы кожную восень адзначаюць свята «Дажынкі», на якім узнагароджваюць лепшых хлебаробаў і плятуць вянкі з апошніх каласоў. Такія вянкі пакідаюць у хаце да наступнай восені як сімвал багацця. Паглядзіце ўважліва: чым абвіты каласы на гербе Беларусі? Гэта чырвона-зялёная стужка з надпісам «Беларусь». У верхняй частцы герба ззяе чырвоная зорка. Аб чым яна сведчыць? Зорка — гэта мужнасць нашага народа. Беларусы праявілі гераізм у шматлікіх войнах з рознымі захопнікамі. Узгадайце і раскажыце, дзе вам прыходзілася сустракаць герб? Перад вамі сцяг Рэспублікі Беларусь.У вялікія святы вуліцы горада ўпрыгожваюцца сцягамі. Паглядзіце і скажыце, колькі колераў мае беларускі сцяг. Кожны колер мае свой сэнс. Чырвоны колер — знак адвагі, колер крыві, якая была праліта ў барацьбе за шчаслівае жыццё. Разам з тым гэта колер радасці. Што сімвалізуе зялёны колер? (Багацце прыроды.) Белы колер — сімвал свабоды, павагі да сваёй Айчыны, сімвал маральнай чысціні, якую цэняць нашы людзі. Яны імкнуцца выхаваць яе і ў сваіх дзяцей. На сцягу ёсць незвычайны малюнак. Гэта фрагмент найбольш тыпічнага старажытнага арнаменту, распаўсюджанага ў народнай творчасці на тэрыторыі нашай краіны. Наш народ працавіты, апрацоўвае зямлю, вырошчвае шмат культурных раслін. Дзе ячшэ вы бачылі такі арнамент? {На адзенні.) Вось бачыце, якую цікавую гісторыю аб жыцці беларускага народа можа расказаць наш сцяг. Ёсць яшчэ адзін важны сімвал любой краіны — гэта гімн.
Гімн — галоўная мелодыя, якую іграюць на важных дзяржаўных сустрэчах і ў іншых урачыстых выпадках. Кожны народ паважае сімвалы сваёй краіны. — Дзе вы чуеце гімн? — Як слухаюць гімн? (Стоячы.) Усе людзі праяўляюць павагу да гэтага сімвала. Давайце і мы ўважліва паслухаем Гімн Рэспублікі Беларусь. (Гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь.) Шануйце і паважайце нашу краіну Рэспубліку Беларусь. 3.У якой краіне мы жывём? Якія галоўныя сімвалы краіны? Чаму нашу Беларусь называюць сінявокай? Што азначае белы колер на беларускім сцягу? Як слухаюць гімн?
Прэзентацыя «Галоўныя сімвалы маёй краіны»
СІМВАЛЫ НАШАЙ ДЗЯРЖАВЫ (віктарына)
Праграмныя задачы: развіваць патрэбнасць у пазнанні сацыяльнай рэчаіснасці; удакладняць і пашыраць уяўленні пра дзяржаву (Прэзідэнт, яго прозвішча, імя, імя па бацьку) і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн).
Ход занятку:
— Дзеці як вы разумееце словы «Радзіма»? (Родны край; месца, дзе мы нарадзіліся; краіна, дзе мы жывём) — Наша радзіма – Рэспубліка Беларусь. Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне жывуць людзі розных нацыянальнасцей: беларусы, рускія, украінцы, палякі, татары, яўрэі. Мы ганарымся нашай краінай, яе людзьмі і дасягненнямі. — А зараз мы з вамі пагуляем у віктарыну “Сімвалы нашай дзяржавы”
— Дзеці давайце падзелімся на дзве каманды, я кожнай камандзе па чарзе буду задаваць пытанні. За кожны правільны адказ камандзе налічваецца адзін бал. Каманда, якая набярэ большую колькасць балаў, з’яўляецца пераможцай.
— Зараз паслухайце ўважліва верш Н. Гальпяровіча “Сімвалы маёй краіны”
Калі на наш гляджу я сцяг,
То бачу ўвесь свой родны край:
Палёў квітнеючых абсяг,
І веліч дрэў, і птушак грай.
За гэты наш утульны дом
Мы ўдзячны продкам і бацькам.
Мы на сваёй зямлі жывём,
А іншае не трэба нам.
Мы маем сцяг, і гімн, і герб,
Мы імі ганарымся тут.
Яны здабыты ў барацьбе
За незалежны родны кут.
Краіны сімвалы сваёй
Я беражна з сабой бяру.
І хай лунае над зямлей
Імя святое — беларусь! (Выхавальнік вывешвае дзецям дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь).
1. Каманда — Якія дзяржаўныя сімвалы ёсць у кожнай краіны? (дзяржаўны сцяг, дзяржаўны герб, дзяржаўны гімн.)
2. Каманда — Якімі раслінамі пераплецены каласы на дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь? (з аднаго боку — ружовымі кветкамі канюшыны, з другога — блакітнымі кветкамі ільну.)
1. Каманда — Дзе можна ўбачыць выяву дзяржаўнага герба? (на пячатках, пашпартах, грашовых знаках, дакументах.)
2. Каманда — Колькі колераў мае дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь? (тры колеры: чырвоны, зялёны, белы.)
1. Каманда — Што такое дзяржаўны гімн? (урачыстая песня, якая сімвалізуе дзяржаўнае адзінства.)
2. Каманда — Што абазначае на дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь зялёны колер? (колер прыроды, сімвал дабра, росту, дабрабыту і міру.)
— Малайцы! Вы ўсе справіліся з усімі заданнямі. Ва ўзнагароду кожны з вас атрымлівае маленькія медалі ў знак таго, што вы сапраўдныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь
ГУЛЬНЯ – ВІКТАРЫНА “НАШЫ СІМВАЛЫ”
Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленне аб краіне Рэспублікі Беларусь, сталіцы Мінску, абласных гарадах, аб прыродных сімвалах Беларусі (хвоя, зубр, бусел, кветка васілька, канюшына); развіваць цікавасць да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн), паказваць на карце геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь; выхоўваць патрыятычныя пачуцці: прыхільнасць да роднага краю, гонар за родную краіну.
Матэрыял і абсталяванне: макет геаграфічнай карты Рэспублікі Беларусь, пазл 2шт., карта Рэспублікі Беларусь, фотавыявы прыродных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, музычнае суправаджэнне муз. В. Алоўнікава, сл. А. Бачылы ―Радзіма мая дарагая‖, эмблемы каманд, мультымедыйнае абсталяванне, выявы прыродных сімвалаў, каляровыя алоўкі, медалі для ўзнагароджання.
Папярэдняя праца: знаѐмства дзяцей з дзяржаўнымі і прыроднымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, з яе геаграфічным размяшчэннем, завучванне вершаў аб роднай краіне.
Ход занятку: Гучыць муз. В. Алоўнікава, сл. А. Бачылы ―Радзіма мая дарагая‖.
Выхавальнік: -Дзеці, а што гэта за музыка гучыць у нашай групе? (Адказы дзяцей)
-Што такое Радзіма? (Адказы дзяцей) У кожнага з нас ѐсць Радзіма — гэта тая краіна, дзе мы нарадзіліся і выраслі. Важна, каб з маленства мы любілі і ведалі край, дзе жывем, ганарыліся за сваю краіну.
-Дзеці, сѐння я запрашаю вас прыняць удзел у віктарыне «Нашы сімвалы‖ Сядайце на стульчыкі і паслухайце правіла віктарыны. У нас ѐсць дзве каманды. Кожная каманда выбрала назву і капітана. Першая каманда «Васількі», (прадстаўляем удзельнікаў, другая каманда «Зубры», (прадстаўляем удзельнікаў). Правілы для ўдзельнікаў віктарыны. Я будуць задаваць вам пытанні, і даваць розныя заданні. Для таго каб адказаць, капітану каманды трэба падняць сцяжок, з месца крычаць нельга. Хто першы падняў сцяжок, тая каманда і адказвае. Калі адказ не правільны, адказвае іншая каманда. За кожны правільны адказ вы атрымаеце зорку. Выйграе каманда, якая набрала большую колькасць зорак.
1 тур «Размінка» За кожны правільны адказ гульцы атрымліваюць адну зорку.
«Пытанні-адказы» 1. Як правільна называецца дзяржава, у якой мы жывем? (Рэспубліка Беларусь) 2. Хто з’яўляецца прэзідэнтам нашай краіны? (А. Г. Лукашэнка) 3. Нзавіце дзяржаўныя сімвалы нашай краіны? (Сцяг, герб, гімн) 4. Які горад з’яўляецца сталіцай нашай Рэспублікі? (Мінск) 5. Колькі абласных цэнтраў у нашай краіне? (6) 6. Якая мова з’яўляецца роднай для беларусаў? (Беларуская) 7. З якімі краінам мяжуе Рэспубліка Беларусь (Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча) 8. Назаві назвы абласных гарадоў нашай краіны (Мінск, Магілѐў, Гомель, Гродна, Брэст, Віцебск) 9. Які від транспарту ѐсць толькі ў Мінску? (Метро) 10. З якіх кветак складзены дзяржаўны сцяг Беларусі? (Чырвоны, зялѐны)
Выхавальнік: 2. Тур «Хто хутчэй?» Дзеці па чарзе замацоўваюць вобласці Рэспублікі на мальберце. За правільна выкананае заданне каманда атрымлівае адну зорку. 1. Дзве каманды за роўны адрэзак часу павінны сабраць карту Рэспублікі Беларусь з абласцей. Выхавальнік:
3. Тур «Літаратурны рынг» Усе гульцы атрымліваюць па адной зорцы. Гучыць музыка 1. Па два гульцы з каманд чытаюць вершы пра нашу Радзіму. Карта роднай Беларусі
Разглядаем
Мы з Марусяй
Карту Роднай Беларусі.
Колькі сѐлаў тут,
Гарадоў!
Колькі рэчак
І лясоў!
Вадаѐмаў жа,
Азѐраў
Быццам тых
На небе зорак.
Што й казаць:
Багаты край
І прыгожыя –
Чым не рай?
Кастусь Жук Мой край
Куды ні зірні — лясы шумяць,
Цвіце над полем гай,
А поле — вокам не абняць,
І гэта ўсѐ — мой край!
Пшаніца, жыта на палях,
Усюды ўраджай.
Стагі, як горы на лугах,
І гэта ўсѐ — мой край!
Куды ні зірні — лясы шумяць,
Цвіце над полем гай,
А поле вокам — не абняць
І гэта ўсѐ — мой край!
П. Панчанка Беларусь
Беларусь — мая краіна!
Беларусь — мая Дзяржава!
Беларусь — мая Айчына!
Беларусі маѐй слава!
Хай жыве народ магутны,
Ты вялікі мой народ!
Белатвары, залатакудры прыгожы як восход!
В. Дзеці, вы любіце гуляць? (Адказы дзяцей) Я запрашаю дзве камандзе ўстаць у круг, і крыху пагуляць. Маларухомая гульня «Добры дзень, свет» Прывітанне, свет. (рукі наверх)
Гэта я! (на грудзі)
А вакол краіна мая! (раскінуць)
Сонца ў нябѐсах гарыць (наверх)
І зямля ля ног — ляжыць! (нахіл)
Там — лясы! (павярнуцца направа)
А там — палі! (павярнуцца налева)
Тут — сябры (паварот галавы)
І тут сябры. (направа і налева)
Добры дзень, дом — ты самы лепшы (нахіл уніз)
Прывітанне, край родны магутны! (нахіл уверх)
Добры дзень, краіна мая! (рукі ўверх)
Добры дзень, свет, а вось і я!
4. Тур «Трэці лішні» Дзеці, якія справіліся з заданнем, атрымліваюць адну зорку. Выхавальнік: дзеці, вам трэба раскласці ўсе выявы на тры групы : 1. Дзяржаўныя сімвалы «Рэспублікі Беларусь» 2. Прыродныя сімвалы «Рэспублікі Беларусь» 3. Не з’яўляюцца сімваламі «Рэспублікі Беларусь» Дзеці, вы справіліся з гэтым заданнем, правільна расклалі па групах усе дзяржаўныя і прыродныя сімвалы нашай краіны, выбралі карцінкі, якія не з’яўляюцца сімваламі.
5. Тур «Дарысуй» Дзеці, якія справіліся з заданнем, атрымліваюць адну зорку. Выхавальнік: У гэтым туры вам трэба дамаляваць і размаляваць сімвалы нашай краіны. Дзеці, якія справяцца з заданнем, заробяць па адной зорцы для сваѐй каманды. Цяпер вазьміце па адным аркушы, намалюйце па кропках прыродны сімвал Рэспублікі і размалюйце яго.
Выхавальнік: дзеці, давайце паглядзім, якія малюнкі ў вас атрымаліся. Вам спадабалася прымаць удзел у віктарыне? Пра што была наша віктарына? Як яшчэ можна назваць Рэспубліку? Якое пачуццѐ адчуваеце да сваѐй Радзімы?
Дзеці, вы — будучыня нашай Радзімы. Калі вы станеце дарослымі, атрымаеце прафесію. Вы станеце добрымі лекарамі, настаўнікамі, інжынерамі, прадаўцамі. Вы будзеце працаваць і сваімі дасягненнямі праслаўляць нашу Радзіму. А зараз прыйшоў час падвесці вынікі віктарыны. Давайце паглядзім, колькі зорак набрала кожная каманда. (Узнагароджанне ўдзельнікаў) Выхавальнік: Нажаль, час нашай віктарыны скончыўся. Дзеці, вы былі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны. Дзякуй за ўдзел.