Электрапрыборы надзейныя памагатыя, але…
Пра тое, што пара паклапаціцца аб уласнай бяспецы, могуць сказаць наступныя прыкметы няспраўнасці электрапрыбораў:
— гарачыя электрычныя відэльцы ці разеткі;
— моцны нагрэў электраправода падчас працы электратэхнікі;
— іскрэнне;
— сляды куравы на відэльцах і разетках;
— гук патрэсквання ў разетках;
— пах падпаленай гумы, пластмасы.
Калі загаранне электрапрыбора ўсёткі адбылося, у першую чаргу абясточце яго, накрыйце шчыльнай тканінай, коўдрай, прасцінай. У пазбяганне атручвання прадуктамі гарэння неадкладна выведзіце з памяшкання ўсіх, хто не заняты ліквідацыяй загарання. Звярніцеся па дапамогу да ратавальнікаў па тэлефоне 101 ці 112.
Выконвайце правілы пажарнай бяспекі — не рызыкуйце сабой і сваёй маёмасцю!