АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ, ПА ПРАФІЛАКТЫЦЫ ВЫТВОРЧАГА ТРАЎМАТЫЗМУ І НЯШЧАСНЫХ ВЫПАДКАЎ ПАДЧАС АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
МЭТА:
Забеспячэнне здароўя і бяспечных умоў працы на кожным працоўным месцы для работнікаў і навучэнцаў.
задачы:
— арганізацыя тэхнічных аглядаў, выпрабаванняў, агляду стану будынка, абсталявання, машын і механізмаў;
— забеспячэнне работнікаў, неабходнымі сродкамі аховы, матэрыяльна — тэхнічнае забеспячэнне;
— арганізацыя абавязковых папярэдніх і перыядычных медыцынскіх аглядаў работнікаў;
— арганізацыя праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
— правядзенне атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, пашпартызацыі санітарна — тэхнічнага стану ўмоў і аховы працы;
— прапаганда і ўкараненне перадавога вопыту бяспечных метадаў і прыёмаў працы, супрацоўніцтва з работнікамі.
Арганізавана работа грамадскага інспектара, прафсаюзнага камітэта па перыядычным кантролі за стварэннем здаровых і бяспечных умоў працы работнікам і рэгулярным правядзеннем Дзён аховы працы. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню інструктажоў і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, сістэматычнае інфармаванне работнікаў аб умовах працы, вытворчым траўматызме, аварыйнасці, прафесійнай захваральнасці. Вядуцца журналы: уліку рабочага часу, графікі дзяжурства вартаўнікоў. Зацверджаны «Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў»