Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Палужскі дзіцячы сад»

Лѐн сінявокі – сімвал Радзімы (гутарка)

                                                                     Бумай Вольга Вячаславаўна

                                                                     сярэдняя спецыяльная адукацыя

                                                                     вышэйшая кваліфікацыйная

                                                                     катэгорыя

аг. Палужжа

         Праграмныя задачы: знаѐмства дзяцей з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам сваѐй краіны; фарміраванне ўяўленняў пра гісторыю ўзнікнення тканіны, ткацтва, вышыўку; пашырэнне ўяўленняў пра беларускі арнамент, спосабы яго стварэння; развіццѐ уменняў параўноўваць рэчы даўнейшых часоў і цяперашняга часу; садзейнічанне развіццю памяці, увагі, мыслення, маўленчых і творчых здольнасцей выхаванцаў; выхаванне пачуцця пашаны да гісторыка — культурнай спадчыны свайго народа, цікавасці да народнай творчасці.

Матэрыял і абсталяванне: куфар з ручнікамі, абрусамі, кашуляй, вырабленымі майстрамі ў мінулы час; падбор карцін па тэме “Вырошчванне і апрацоўка льну ў мінулым”; насенне льну; кавалкі льняной тканіны; карткі з выявамі сімвалаў беларускага ўзору; мальберт; абручы для гульні “Садзі лянок”.

Метады і прыѐмы: наглядны (разглядванне вырабаў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, карцін па тэме); слоўны (аповед выхавальніка, пытанні, тлумачэнні); гульнявы (дыдактычная, рухавая гульні); практычны (выкананне пэўных дзеянняў).

 Ход гутаркі

         Выхавальнік уносіць у групу куфар. Чароўны куфар, адчыніся. Што ў куфары ляжыць, пакажыся. Разглядванне рэчаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (абруса, ручнікоў, кашулі) (франтальная форма работы, індывідуальная)

         Выхавальнік: Дзеці, як вы думаеце, з чаго зроблены гэтыя прыгожыя рэчы?(З ільну). Так, усе гэтыя рэчы сатканы з ільну ў далѐкія часы майстрамі ўручную. Аповед выхавальніка “Вырошчванне і апрацоўка льну ў мінулым” з разглядам ілюстрацый.

         Выхавальнік: Ёсць на Беларусі такая прыгожая расліна з блакітнымі кветкамі – лѐн. Калі кветкі адцвіталі, лѐн выбіралі, малацілі, высцілалі на росы і пад дождж, затым паднімалі і высушвалі. Потым гэтыя сцябліны мялі, рабілі з іх кудзелю, пралі ніткі. А ўжо з нітак на кроснах ткалі ручнікі, абрусы, тканіну. Сѐння я прынесла насенне льну, каб разгледзець яго з вамі, а вясною пасеяць на нашым полі. Разглядванне насення льну выхаванцамі.      Выхавальнік:

 На далонь маю

 Малое

Легла

Семя ільняное.

Як пясчынка

Ўсѐ адно.

 Ды сапраўдны скарб

Яно. К. Цвірка

         Гульня “Што спачатку, што потым” Дзеці дзеляцца на дзве каманды. Кожная каманда павінна выкласці “ланцужок” этапаў апрацоўкі і вырошчвання льну ў мінулы час, затым зверыць выкананае заданне з падборкай карцін на дошцы.

          Выхавальнік: Лѐн – гэта беларускае багацце. З даўніх часоў людзі апраналіся ў ільняное адзенне, карысталіся ручнікамі, абрусамі, якія ткалі з ільну. А з ільнянога семя атрымлівалі карыснае масла. І ў цяперашні час людзі шануюць лѐн. Нездарма кветкі лѐну змешчаны на гербе нашай краіны. А на Аршанскім ільнокамбінаце, які сѐння арганізаваў рэкламу сваѐй прадукцыі, вырабляюць вось такія прыгожыя рэчы. Давайце іх разгледзім.          Выхавальнік: І ў далѐкія часы і ў цяперашні час людзі стараліся ўпрыгожваць прадметы, рэчы, каб яны былі больш прывабнымі. Чым упрыгожаны рэчы, якія сѐння мы з вамі разглядалі? (Вышыўкай, арнаментам). Так, асаблівасцю беларускай вышыўкі з’яўляецца арнамент, які ўвасабляе сабой чырвоны ўзор на белым фоне. Белы колер сімвалізуе чысціню душы і помыслаў, а чырвоны – колер сонца і крыві, а значыць, жыцця.

 Гульня з мячом “Я – лѐн, ты – мая часцінка”

         Выхавальнік: Я – лѐн, ты – мая часцінка. Ты хто? (Абрус, ручнік, насенне , льняное масла, кашуля, тканіна, элемент герба нашай краіны.)     Выхавальнік:

Лѐн сінявокі – сімвал Радзімы!

Наш беларускі, мілы, адзіны.

Ты так прыгожа калосішся ў полі

Сінімі кветкамі ў вольным прасторы,

Герб наш прыгожа абараняеш,

Нас апранаеш і даглядаеш.

А ручнікі, быццам дзіва – такія!

Ну, а кашулі, спадніцы якія!

Сінія кветачкі, шэранькі ствол,

Белыя блузачкі – гэта ўсѐ ѐн,

Наш беларускі мякенькі лѐн!