ПАДАРОЖЖА З ВОСЕНЬСКІМІ ЛІСТОЧКАМІ
Інтэграваны занятак па адукацыйных галінах
“Дзіця і прырода” і “Выяўленчае мастацтва” (лепка)
для дзяцей рознаўзроставай групы.
Праграмныя задачы:
фарміраваць уяўленні пра адметныя прыкметы аб’ектаў і з’яў нежывой прыроды, выдзяляць адмоўныя і дадатныя якасці; развіваць уменні называць характэрныя праяўленні нежывой прыроды восенню; характарызаваць сезонныя змяненні: лісце расфарбоўваецца і ападае, вяне трава, спее ўраджай; развіваць уменні выконваць правілы выкарыстання матэрыялаў і абсталявання для лепкі эксперыментаваць з пластычнымі матэрыяламі, нетрадыцыйнай тэхнікай пластылінаграфія (мазаічная) (5-<st1:metricconverter productid=»6 г» w:st=»on»>6 г</st1:metricconverter>) ;
фарміраваць уяўленні пра прыкметы аб’ектаў і з’яў нежывой прыроды; фарміраваць уменні ўстанаўліваць узаемасувязь паміж зменамі ў нежывой прыродзе восенню; развіваць уменні параўноўваць характэрныя праявынежывой прыроды увосень – пахаладанне, пахмурна, часта ідуць дажджы, дзмуць вятры; развіваць уяўленні пра нетрадыцыйныя тэхнікі лепкі – пластылінаграфію, яе віды ( мазаічная), уменні іх прымяняць (4- <st1:metricconverter productid=»5 г» w:st=»on»>5 г</st1:metricconverter>) ;
фарміраваць уяўленні пра сувязі паміж з’явамі прыроды: дзьме вецер – халадней, на вуліцы вецер – калышуцца галінкі дрэў, ідзе дождж – з’яўляюцца лужыны; дзьме вецер – плывуць аблокі; развіваць уменні адрозніваць поры года(восень) на аснове яркіх праяўленняў нежывой прыроды(паветра становіцца халаднейшым, часта ідуць дажды, сонца свеціць і грэе мала; развіваць цікавасць да выяўленчай і творчай дзейнасці, мастацкага эксперыментавання; развіваць уяўленні пра спосабы дэкарыравання малюнка; уменні выкарыстоўваць прыем лепкі (прымазванне) восеньскіх лісточкаў, аналізаваць сродкі выразнасці( колер, кампазіцыя, форма) (3-<st1:metricconverter productid=»4 г» w:st=»on»>4 г</st1:metricconverter>) ;
Выхоўваць павагу і беражлівыя адносіны да прыроды, жаданне пазнаваць яе; жаданне выкарыстоўваць даступныя выразныя сродкі для адлюстравання свайго стаўлення да створаных у лепцы выяў, эстэтычныя пачуцці;
Матэрыялы і абсталяванне: дыдактычныя гульні: “Падбяры лісцік да дрэва”,“Знайдзі цень”, “ З якога дрэва дзеткі”, “ Складзі малюнак дрэва”; 4 лісцікі клёна з кардону з заданнем, кубікі ЛЕГО “Складзі малюнак”, цырата, пластылін, стэкі, нарыхтокі фонаў з галінкамі дрэў, прэзентацыя аўдыёзапісі з гукамі ветру, шапаценнем лісцікаў, макеты сонейка і хмаркі, церамок, какошнікі птушачкі, ветру, дажду,сонейка, пажаўцелай траўкі і інш.
Папярэдняя работа: назіранні за прыкметамі восенні, збор і засушванне лісточкаў розных дрэў, падрыхтоўка эскізаў з галінкамі дрэў, падрыхтоўка нагляднага і дыдактычнага матэрыялу.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі прапануе дзецям прывітацца пальчыкамі.
Добрай раніцы, сонца, залатое!
Добрай раніцы, вольны вецярок!
Добрай раніцы, маленькі дубок!
Мы жывём у родным краі!
Усіх я вас вітаю!
Выхавальнік (В.). Дзеці звярніце ўвагу, што у нас новага, цікавага з’явілася у группе? (Лісточкі). Як вы лічыце, хто раскідаў нам гэтыя лісточкі? (Прапановы дзяцей). Дзеці, а для таго каб нам даведацца я зачытаю радкі з верша
Прыгажуня залатая букет прынесла нам.
Многа лісця жоўтага, многа і чырвонага,
Толькі не знайшла яна лісціка зялёнага. (восень)
В. Правільна – гэта восень. А зараз паглядзіце, колькі лісточкаў заляцела да нас у групу. Давайце іх збяром. А вось гэты лісток незвычайны на ім нешта напісана: “Каралева Восень запрашае вас у падарожжа. Вашымі спадарожнікамі будуць восеньскія лісточкі”.
На гэтым лісточку напісана – першае заданне. Лісток запрашае пагуляць у гульню “Церамок” Я буду восень. Да мяне у церамок прыйдзе той, хто назаве прыкметы або з’явы восені.
Я, сонца якое свеціць , але не грэе.
Я, хмарка якая плыве па небе.
Я, птушка я адлятаю у цёплыя краі.
Я, жоўты лісток падаю з дрэва.
Я, вецер моцна дую.
Я, дождык, часта іду.
Я, пажаўцелая трава і г.д.
В. Вось колькі жыхароў засялілася ў церамок. Дзякуй вам.
А зараз паслухайце, як шуміць моцны вецер, давайце ўявім, што мы з вамі лісточкі нас вецер закружыў (кружацца). Вось мы апынуліся каля другога незвычайнага лісточка. Каралева Восень падарыла нам сонейка і хмарку. Бяжыце хуценька да мяне, лісточак запрашае пагуляць у гульню “ Добра – дрэнна” дзецям старэйшай падгрупы, а дзецям малодшай падгрупы сласці з кубікаў ЛЕГА выявы прадметаў (малодшыя садзяцца выконваюць заданне).
Калі называем, наступіла восень – гэта добра, становімся пад сонейка, а калі наступіла восень – гэта дрэнна, становімся пад хмарку і выдзяляем адмоўныя і дадатныя якасці.
Добра – восень вельмі прыгожая пара года;
Дрэнна – часта ідзе дождж;
Добра – восень багата ураджаем;
Дрэнна – на вуліцы холадна;
Добра – можна назбіраць прыгожы букет з лістоў;
Дрэнна — шмат лужаў і гразі;
Добра – можна назбіраць у лесе грыбоў;
Дрэнна – мала свеціць сонца;
Пасля гульні малодшая падгрупа адпачывае (разглядаюць кнігу ”Поры года”).
Фізкультхвілінка.
Хмарка ў небе праплывае
Самалёт над ёй гудзе
Дожджык поле палівае
Залацісты дождж ідзе (2 разы)
В. А зараз лісток запрашае нас працаваць па падгрупам. Дзеці садзяцца за сталы. Выконваюць практычныя заданні:
- “Падбяры лісцік да дрэва”
- “Знайдзі цень”
- “ З якога дрэва дзеткі”
- “ Складзі малюнак дрэва”
В. ( правярае выкананае заданне)
В. А зараз мы паклічам нашых маленькіх сяброў. Паглядзіце якое заданне нам падрыхтавала Каралева Восень. Паглядзіце, вось сюды, што гэта? (Дрэвы) Як вы думаеце, які у іх настрой? (сумны, турботны, занепакоены,клапатлівы…).
В. Чаму, як вы лічыце? (у іх няма лісточкаў, яны стаяць голыя, таму і сумуюць…)
В. Дзеці давайце ўспомнім, у час прагулкі мы назіралі за лісточкамі , збіралі іх у букеты:
- нашы вочкі бачылі якія лісточкі? (жоўтыя, чырвоныя, зялёныя, рознай формы, велічыні…);
- нашы ручкі, калі бралі лісточкі ў рукі, што яны адчувалі – якія яны?
( мокрыя, халодныя, шарпатыя, гладкія…);
- наш носік, што адчуваў? (запах восені, грыбоў…)
- нашы вушкі, што чулі, калі збіралі лісточкі? (шумяць, шапацяць, шэпчуцца…)
Пальчыкавая гімнастыка
В. А зараз сядайце на месцы і нашым сумным дрэўцам падорым прыгожыя лісточкі. А якія лісточкі ў нас будуць атрымлівацца я вам растлумачу.
Дзеці старэйшай і сэрэдняй групы выконваюць лісты ў тэхніцы пластаграфія. Паказаць прыёмы лепкі
В. Спачатку трэба скатаць невялікі шарык, сплюшчыць яго ў ляпёшку, палажыць на фон і злёгку прыціснуць, пасля размазаць іх па паверхні, а затым стэкай прадрапаць пражылкі.
Малодшым дзецям паказ прыёмаў лепкі.
В. Восенню на дарожкі падаюць лісточкі. Адшчыпваем кусочак пластыліна, прыкладваем і прымазваем да картоннай асновы. Яшчэ адшчыпнём кусочак і зноў прымажам яго да асновы. Шмат лісточкаў нападала! Вось колькі!
В. Як мы будзем адшчыпваць кусочкі-лісточкі? Куды размесцім іх? Якога колеру будуць нашы лісточкі?
У час працы выхавальнік аказвае дапамагу дзецям.
У канцы занятку раскласці работы усіх дзяцей і палюбавацца атрыманай фарбовай восеньскай мазаікай.
В. Дзеці як вы лічыце ці змяніўся настрой у дрэўцаў? Чаму?
В. Ну вось наша падарожжа з восеньскімі лісточкамі закончылася. Ці спадабалася вам сёння падарожнічаць? Што цікавага ты даведаўся у падарожжы? Якое заданне табе было больш лёгкае? А якое табе было больш складанае? Дзеці а як вы думаеце, што неабходна зрабіць, каб зберагчы нам гэтыя лісточкі, што прынясла восень? ( абрысаваць і размаляваць, засушыць у гербарый…).