Летні аздараўленчы перыяд

Давайце ўспомнім некаторыя простыя правілы і траўманебяспечныя моманты, каб пастарацца засцерагчы нашых дзяцей ад небяспекі.

Вось і надышла летняя пара, калі ўсе імкнуцца за новымі незабыўнымі ўражаннямі на адпачынак, на дачу, на мора ці проста ў багаты дарамі  прыроды   лес і на цёплую рэчку з пяшчаным берагам. Ад нас, дарослых, залежыць, ці будзе лета напоўнена для дзіцяці добрымі ўражаннямі або азмрочана траўмамі, слязьмі…

  1. АСЦЯРОЖНА: ХВАРОБАТВОРНЫЯ МІКРОБЫ!
  • Летняе цяпло не толькі сагравае, але і, на жаль, садзейнічае размнажэнню хваробатворных бактэрый, якія часцей за ўсё трапляюць у арганізм з недабраякаснай ежай. Харчовыя прадукты і элементарнае невыкананне правілаў гігіены могуць выклікаць кішачныя інфекцыйныя захворванні.
  • Не забывайце абавязкова мыць гародніну і садавіна перад ужываннем.
  • Правіла: «Мыць рукі перад ежай!» летам, як ніколі, актуальна. Перад тым як перакусіць у адкрытым кафэ на вуліцы, звярніце ўвагу, ці ёсць там рукамыйніца. Заўсёды насіце з сабой абеззаражваючы сродак або вільготныя сурвэткі, каб у любы момант выцерці дзіцяці рукі і асвяжыць твар.
  1. АСЦЯРОЖНА: СОНЦА!
  • Абараняйце дзяцей ад цеплавога ўдара і сонечнай апёкі. Сачыце, калі ласка, за тым, як апрануты вашы дзеці, колькі часу яны прабылі пад адкрытым сонцам. Працягласць паветрана — сонечных павінна паступова ўзрастаць з 3-4 хвілін да 35-40 хвілін. У сонечны дзень абавязковы галаўны ўбор.
  1. АСЦЯРОЖНА КАЛЯ ВАДАЁМАЎ.
  • Вы адказваеце за жыццё і здароўе вашых дзяцей!
  • Не пакідайце дзяцей без нагляду пры адпачынку на водных аб’ектах!
  • Не адпускайце дзяцей гуляць адных паблізу вадаёмаў!
  • За дзецьмі, якія купаюцца ў вадаёме, павінна весціся бесперапыннае назіранне з боку дарослых!
  • Варта памятаць, што брудныя і закінутыя вадаёмы могуць утрымліваць дызентэрыю, брушны тыф, сальманелёз і халеру!
  1. АСЦЯРОЖНА НА ДАРОЗЕ.
  • Своечасова вучыць дзяцей уменню арыентавацца ў дарожнай сітуацыі, выхоўвайце ў дзіцяці патрэбу быць дысцыплінаванымі і уважлівым на вуліцы, асцярожнымі.
  • Не адпускайце дзіця без дарослых на дарогу.
  • Трымайце дзіця за руку, не дазваляйце схадзіць з тратуара.
  • Прывучайце дзіцяці хадзіць спакойным крокам, прытрымліваючыся правага боку тратуара.
  • Нагадвайце, што дарога прызначана толькі для машын, а тратуар для пешаходаў.
  • Вывучыце з дзіцем верш: «Калі ліхтар зялены светлафора свеціць — бяспечна на дарозе і дарослым, і дзецям».
  • Прывучайце да правіла: пераходзіць дарогу можна толькі па пераходзе (наземным і падземным), трымаючы за руку дарослага.
  • Не дазваляйце дзіцяці ў грамадскім транспарце высоўвацца з акна, выстаўляць рукі або якія-небудзь прадметы.
  1. НЕБЯСПЕКА, ЗВЯЗАНАЯ 3 ПАДАРОЖЖАМ НА АСАБІСТЫМ ТРАНСПАРЦЕ:
  • Адкрытыя вокны;
  • Незаблакіраваныя дзверы;
  • Прыпынкі ў незнаемых месцах;
  • Саджайце дзяцей на самыя бяспечныя месцы (сярэдзіну або правую частку задняга сядзення).
  • Не дазваляйце дзіцяці стаяць паміж сядзеннямі, высоўвацца з акна, выстаўляць рукі, здымаць блок з дзвярэй, дакранацца да руакі падчас руху.
  • Выходзіць з машыны дзіцяці можна толькі пасля дарослага.
  1. НЕБЯСПЕКА, ЗВЯЗАНАЯ 3 КАТАННЕМ НА РОЛІКАХ, РОВАРЫ:
  • Круты схіл дарогі;
  • Няроўнасці на дарозе;
  • Падарожны транспарт.
  • Не дазваляйце дзіцяці выходзіць на вуліцу з роварам, самакатам або ролікамі без суправаджэння дарослых.
  • Навучыце яго спыняцца ў небяспечных месцах — у месцах выездаў машын з двароў, з аўтастаянак і інш.
  • Дазваляйце катацца толькі па дарожках з роўнай паверхняй.
  • Калі дзіця яшчэ дрэнна кіруе роварам і часта падае, забяспечце яго індывідуальнымі сродкамі абароны — накаленьнікамі, налакотнікамі, шлемам.

7. АСЦЯРОЖНА: НАСЯКОМЫЯ

  • Для дзяцей небяспечныя ўкусы пчол, вос, камароў.
  • Пры аказанні першай дапамогі ў першую чаргу варта выдаліць джала з месца укусу, затым прамыць ранку спіртам і пакласці холад.
  • Калі рэакцыя дзіцяці на ўкус бурная — неабходна неадкладна звярнуцца да лекара (даць прэпарат проціваалергічнага дзеяння).
  1. ПАМЯТАЙЦЕ:
  • Адпачынак — гэта добра. Неарганізаваны адпачынак — дрэнна!
  • Сонца — гэта выдатна. Адсутнасць ценю — дрэнна!
  • Марское паветра, купанне — гэта добра. Шматгадзіннае купанне -дрэнна!
  • Экзотыка — гэта добра. Заморскія інфекцыі — небяспечна!

Наперадзе ў вас тры месяцы летняга адпачынку. Жадаем вам цікавага лета, добрага настрою, здароўя!

 Паважаныя бацькі!                                                       Наперадзе ў вас тры месяцы летняга адпачынку. Ваша галоўная задача-максімальна забяспечыць абарону свайго дзіцяці дома і за яго межамі,і быць гатовымі аператыўна   адрэагаваць на любыя праблемы, якія ўзнікаюць.

Падрыхтаваў :   выхавальнік дашкольнай адукацыи В.В.Бумай.