Бумай В.В.

Выхавальнік ДУА “Палужскі дзіцячы сад”

Карэліцкі раён

Гродзенскай вобласці

СНЯЖЫНКІ-ПУШЫНКІ

Канспект  занятка па фізічнай культуры  для выхаванцаў

рознаўзроставай групы з выкарыстаннем нестандартнага абсталявання.

Задачы:

-садзейнічаць умацаванню мышц ступні;

-забяспечыць трэніроўку правільнага насавога дыхання;

— фарміраваць навыкі скачкоў на адной назе, кідання ў рухомую цэль  у час гульні «Сняжкі»; падкідванні і лоўлі прадметаў з хлапкамі і без;
— развівать рухомае ўяўленне, вучыць ствараць новыя формы рухаў,  ўзбагачаць рухомы вопыт;

— далучаць да рэгулярных заняткаў па фізкультуры;

 развіваць творчыя здольнасці ў прыдумванні новых практыкаванняў;
— працягваць фарміраваць эмацыяльнальна добрыя адносіны і цікавасць да рухаў.
Абсталяванне: бумажные сурвэткі для кожнага дзіцяці, вяроўка даўжынёй 5м. 

Ход занятка

Уводная частка.

Выхавацель.  Дзеці, адгадайце загадку:

”Ляцяць пушынкі без крылаў, а садзяцца без ног ”

                                                                                 (Снег)
Правільна, гэта снег. А я вам прынесла прадмет, як вы лічыце, што ён вам нагадвае.  Так  снег. Гэта такія сурвэткі.  Паглядзіце, калі іх падкінуць, яны таксама апускаюцца на зямлю легка і павольна, як быццам сняжынкі. Вось с такім цікавым прадметам мы будзем займацца. Вазьміце кожны па адной сурвэтцы і падкіньце яе, паглядзіце,  як яна павольна апускаецца (2-3 раза). А цяпер хай гэтыя сурвэткі ляжаць на падлозе, а мы з вамі пойдзем па іх, як па снезе.
Пастраенне ў шарэнгу.

Хадзьба ў калонне па аднаму.

Хадзьба на дыбачках, рукі ўверх; на пятках, рукі за спіной; на знешнім боку  ступні.

Гульнявое практыкаванне «Танцуючыя мішкі»: стоячы на знешнім боку ступні, падняць правую нагу ўперад, паставіць яе, затым левую.
Гульнявое практыкаванне «Пакачаемся»: стоячы, ногі разам, падымемся на дыбачкі адначасова дзвюмя нагамі, затым перакаціцца на пяткі.
Бег у розных напрамках: гульнявое практыкаванне «Вецер».
Бег у розных напрамках, з наступным знаходжаннем свойго месца пры хадзьбе ў калоне па аднаму.

Дзеці расходзяцца  ў розных напрамках па ўсёй зале і знаходзяць свабоднае места.
Асноўная частка.

Агульна развіваючыя практыкаванні з бумажнымі сурвэткамі:

1- пакладзі разгорнутую сурвэтку на далонь і здзьмуй яе (5-6 раз);

2- пакладзі сурвэтку на далонь, подкінь яе і злаві (8 раз);

3-седзячы, рукі ва ўпоры ззаду. Пальцамі адной нагі падняць сурвэтку з падлогі,  памахаць ей і падкінуць угору, затым другой нагой (4-6 раз кожнай нагой);
4- седзячы, рукі ва ўпоры ззаду, пальцамі нагі падняць сурвэтку і перакласці ў другую нагу (4-6 раз кожнай нагой);

5- стоячы, узяць сурвэтку пальцамі нагі і скакаць на адной назе, затым змяніць ногу (4-6 раз кожный нагой).

Выхавацель. А зараз вы прыдумайце любое практыкаванне з сурвэткай, а мы ўсе паспрабуем яго выканаць. (Дзеці прапануюць)
Скажыце, што можна зрабіць са снегу? (Адказы дзяцей.)
А я прапаную зрабіць снежныя камячкі.

Гульнявое практыкаванне «Здуй камячок з далоні» (4-5 раз).
Падкідванне камячка ўверх і яго лоўля (6-7 раз).
Падкідванне камячка ўверх з хлапком перед сабой і яго лоўля (5-6 раз).
Гульня  «Сняжкі»: зал дзеліцца вяроўкаў на дзве часткі, з аднаго боку стаяць хлопчыкі, з другога — дзяўчынкі.  Па-першаму сігналу дзеці пачынаюць кідаць камячкі ў бок саперніка,  па-другому – гульня спыняецца. Дзеці лічаць колькасць камочкаў на сваім баку. У каго будзе менш, той бок і выграў (3-4 раза).
Заключная частка.

Гульня малой рухомасці «Перадай сурвэтку». Дзеці сядаюць  па кругу, бяруць сурвэтку нагамі  і перадаюць яе адзін аднаму.  Варыянт: можна пусціць дзве, тры сурвэткі (2 хв.).

Дыхальная гімнастыка з носікамі:

— моцна сціснуць губы, раўнамерна і спакойна дыхаць дзвюма наздрамі на працягу 30-60 с;

— моцна сціснуць губы, прыціснуць  правую наздру да носавай перагародкі пальцам правай рукі і раўнамерна, спакойна дыхаць левай на працягу 30-60 с;
— паўтарыць першае  практыкаванне;

— моцна сціснуць губы, прыціснуць левую наздру да носавай перагародкі пальцам левой рукі і раўнамерна, спакойна дыхаць правай на працягу 30-60 с;
— паўтарыць першае практыкаванне.