“Пасядзелкі ў цеткі Васілісы”
для дзяцей рознаўзроставай групы
Мэта:
-даць магчымасць дзецям прадэманстраваць веды і ўменні на тэме “Беларусь”;
-знаемства дзяцей з народнымі традыцыямі;
-стварэнне ўмоў для эмацыянальнага камфорту дзяцей.
Абсталяванне: ручнікі льняныя, цацкі, вырабы з саломкі, дрэва, гліны, хустачкі.
Папярэднянная работа:
разгляданне карцін, з беларускімі нацыянальнымі касцюмамі, разгляданне ручнікоў, гліняных вырабаў, вырабаў з саломкі, завучванне вершаў, песен, экскурсія ў этнаграфічны куток
Ход свята
Васіліса: Сення мы сабраліся, каб пагаварыць, як мы жывем? Дзе мы жывем? Хто ж мы такія?
Дзеці скажыце , як называецца наша краіна?
А як называюцца ўсе людзі, якія жывуць у Беларусі? (адказы дзяцей)
Хлопчык:
Блакіт нябес, і белы бусел,
І кветкі ў полі, як абрус
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я хлопчык БЕЛАРУС.
Дзяўчынкка:
Цік-так ходзікі
Мне чатыры годзікі
Чуб ільняны – светла русы
Тата з мамай – беларусы
Васіліса:
Мы беларусы і вучымся спяваць беларускія песні
ПЕСНЯ “Свінка ў лазню хадзіла” муз.А.Э.Рэмізоўскай, мел.П.Граніт
Хлопчык:
Змалку звалі цябе
Мы сваею радзімаю
Беларусь, Беларусь,
Як ты сэрцу любімая!
Хлопчык:
Беларусам я радзіўся
Беларусам буду жыць
Беларускую зямельку
Буду шчыра я любіць!
Васіліса: – Умеюць беларусы працаваць, умеюць весела адпачываць. Ні- воднае свята не абходзіцца без песен.
ПЕСНЯ: “Кума, мая кумачка” (беларуска народная мелодыя )
Дзяўчынка:
Твар румяны.
Белая хустачка.
Я ўжо ведаю,
Я беларусачка.
Дзяўчынка:
Я – дзяўчынка — беларуска
З васільковымі вачыма
Хоць малая, але знаю
Беларусь- мая Радзіма.
ПЕСНЯ “Адмарозіў лапкі” сл.У.Муравейкі, муз.С. Альхімовіч
Васіліса: А якія прыгожыя святы святкуюць беларусы:
Каляды, Купалле, Вялікдзень, Гуканне вясны, і ніводнае свята не абходзіцца без карагодаў.
КАРАГОД “У карагодзе мы былі”
(беларускі народны танец)
Васіліса: Нашы мамы любяць сваю Радзіму, але больш за ўсе яны любяць сваіх дзяцей, клапацяцца аб іх.
Гульня “Пакармі свае дзіця” (з закрытымі вачыма)
Васіліса: Многа песен беларускіх мы праспявалі, але есць яшчэ адна песня беларуская вяселая.
Песня “ Бусел” апр.А.Рашчынскага
Васіліса:
Вы беларусы маленькія
Пад зоркамі і сонцам,
З Радзімай пастаянцы
Радзімы абаронцы
Дзякуем усім, хто зайшоў да нас на пасадзелкі .Заходзьце часцей, яшчэ будзе весялей.