Правілы паводзін на вадзе
 

            З надыходам устойлівага летняга надвор’я і дарослыя, і дзеці імкнуцца, як мага больш часу правесці, адпачываючы ля вадаёмаў. Каб адпачынак не быў азмрочаны, трэба памятаць і выконваць простыя правілы бяспечных паводзін.
Купацца трэба толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах — пляжах рэк і азёр.
Падчас адпачынку ля вады катэгарычна забараняецца:
– заплываць за буйкі, агароджы і папераджальныя знакі;
— скакаць у ваду з дамбаў, прыстаняў, катэраў, лодак;
— купацца і ныраць у месцах, дно якіх вам невядома;
— узбірацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні;
— падаваць ілжывыя сігналы бедства;
-плаваць на лодках і катамаранах без выратавальных сродкаў;
— купацца ў стане алкагольнага ап’янення.
Калі падчас плавання ў вас узнікла сутарга трэба неадкладна выйсці з вады. Калі няма такой магчымасці, неабходна змяніць стыль плавання плыць на спіне і па магчымасці паклікаць на дапамогу.
Дарослым, якія прыйшлі на адпачынак з дзецьмі, варта пастаянна кантраляваць знаходжанне свайго дзіцяці ў непасрэднай блізкасці з ім — на адлегласці выцягнутай рукі.
Выконваючы гэтыя нескладаныя правілы паводзін, вы забяспечыце сабе спакойны, а галоўнае — бяспечны адпачынак. І памятайце служба выратавання кругласутачна на сувязі па тэлефонах 101 і 112.