ПРАВА І АБАВЯЗКІ ГРАМАДЗЯН ПРИ АЖЫЦЦЯЎЛЕ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР

У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур грамадзяне маюць права: ·

звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы; ·

бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур; ·

атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў; ·

прымаць удзел у адміністрацыйных працэдурах асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі; ·

знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай тайне, якая ахоўваецца законам; ·

атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні або выпіскі з іх;

· адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры; ·

абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;

· ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» № 433-З ад 28.10.2008 г. (далей-Закон) і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах. Абавязкі грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур: · ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў; ·

прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім-сёмым пункта 2 артыкула 15 Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;

уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

·выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.