Родная  Беларусь

                       Гульня-квэст для  бацькоў і дзяцей рознаўзроставай групы

         Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні пра сваю  малую радзіму аграгарадок Палужжа, Гродзенскую вобласць, краіну – Рэспубліку Беларусь, славутасці краіны і малой радзімы; развіваць цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герб, сцяг, гімн), увагу, маўленне; развіваць уменне  творча пераносіць назапашаны рухальны вопыт  у рухальную дзейнасць; выхоўваць фізічныя якасці (спрытнасць, хуткасць, вынослівасць) і рухальныя здольнасці пры выкананні  гульнявых заданняў, пачуццё ўласнай адказнасці за вынік агульных спраў, любоў да роднага краю, гонар за поспехі і дасягненні беларусаў.

         Матэрыял і абсталяванне:збаночак з пытаннямі ” Замарочкі са збаночка”, карта-пазл Рэспублікі Беларусь, сардэчка, фотаздымкі аграгарадка Палужжа  (знакамітыя мясціны, знакамітыя месцы дзіцячага сада), сляды-лапці, дыдыктычная гульня «Складзі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь», дыдыктычная гульня “Апрані ляльку ў беларускае адзенне”

          Папярэдняя работа: гутаркі па тэмах “ Мая Радзіма”, “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”, “ Славутасці нашай вёскі”, дыдактычныя гульні “Што лішняе”,     “Складзі сцяг, герб, карту Беларусі”, “ Знайдзі сімвалы Беларусі”,

         Месца правядзення: музычная зала.

                                              Ход гульні-квэсту

         Ціха гучыць песня” Жураўлі на Палессе ляцяць”.

         Выхавацель(В.). Добры дзень паважаныя бацькі, хлопчыкі і дзяўчынкі!

Вядома ўсім, што вельмі шмат

Куткоў на свеце дзіўных.

 але не менш, а болей, брат,

Іх на тваёй радзіме,

У нашым краі дарагім,

У Беларусі роднай,

Не памяняешся ні з кім

Яе красою годнай

                                 І. Муравейка

Чуецца плач.

         В. Ой , хто гэта плача? (уваходзіць засмучаны хлопчык Міхаська)

         Міхаська.  Добры дзень. Мяне завуць Міхаська.

         В. Рады вітаць цябе, Міхаська! Што з табой  здарылася?  Чаму  ты  плачаш?

         Міхаська.  Я ехаў да сваіх бабулі з дзедам у аграгарадок Палужжа ды разгубіўся. Я не змог адказаць у якой вобласці і краіне аграгарадок знаходзіцца. Мне стала сорамна. Дапамажыце мне іх знайсці, калі ласка.

         В.  Я думаю, што даведацца аб гэтым нам дапаможа карта  Рэспублікі Беларусь. Я прапаную усім адправіцца у падарожжа па нашай  краіне і маленькай радзіме і дапамагчы Міхасіку.   За кожнае выкананае заданне  вы будзеце атрымліваць пазл. На прыканцы мы складзем карту і знойдзем на ёй  вобласць дзе жывуць тваі бабуля і дзядуля. Дзеці, згодны  дапамагчы Міхасіку? (згодны) Тады пачынаем.

         В. Ці  ведаеце вы, што такое маленькая радзіма?

Малая радзіма – гэта месца, дзе мы нарадзіліся і жывём.

Малая радзіма – гэта дзе жывуць жывуць блізкія і родныя нам людзі матуля, тата, бабуля і дзядуля, брацікі і сястрычкі.

Малая радзіма – гэта ваша хата

Малая радзіма – гэта наш дзіцячы сад

Малая радзіма – гэта наш аграгарадок і.г.д.

         Заданне 1.” Замарочкі са збаночка”

  • У якой краіне мы жывём?  ( у Беларусі)
  • Як называюцца людзі, якія  нарадзіліся у Беларусі?(беларусы)
  • Які горад  з’яўляецца сталіцай  Беларусі?(горад Мінск)
  • Колькі абласцей у Беларусі?(шэсць  абласцей)
  • Як называецца вёска у якой ты жывеш? ( Палужжа)
  • Якія ты ведаеш гарады Беларусі?
  • Якія ты ведаеш дзяржаўныя сімвалы Беларусі?
  • Успомні і раскажы  словы  першага куплета гімна нашай дзяржавы.
  • Як завуць твайго тату і маму? (3-4г)
  • Як завуць твайго выхавацеля?
  • Як завуць тваю бабулю і дзядулю?
  • Якія свойскія жывёлы ты ведаеш?

         В. Вельмі цудоўна! І вы атрымліваеце першы пазл нашай карты. А зараз на дапамогу нам прыдуць вашы бацькі, якія таксама адкажуць на нашы пытанні са збаночка.І так.

Для бацькоў:

  • За гераізм і мужнасць абаронцаў крэпасць атрымала ганаровае званне “ Крэпасць-герой” Пра якую славутасць  нашай краіны ідзе размова? ( пра Брэсцкую крэпасць)
  • У гэтым горадзе штогод праходзіць міжнародны фестываль мастацтва, які аб’ядноўвае ўдзельнікаў з розных краін. пра які горад я кажу? (пра горад Віцебск)
  • Якія дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь вы ведаеце? (Дзяржаўны герб, сцяг, гімн)
  • Якія замкі Беларусі вы ведаеце? (Мірскі замак, Нясвіжскі замак, Лідскі замак)
  • Назавіце суседзяў нашай краіны? (Літва, Латвія,  Польшча, Украіна, Расія)
  • Назавіце самыя славутыя мясціны Беларусі (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мірскі замак, Нацыянальны парк «Белавежская пушча», мемарыяльны комплекс»Брэсцкая крэпасць, Курган Славы і г.д)
  • Назавіце беларускія нацыянальныя стравы(халаднік, дранікі, верашчака)
  • Якая вобласць рэспублікі Беларусь мяжуе з усімі іншымі абласцямі нашай краіны? (Мінская вобласць)

         В. Вы вялікія малайцы!  Дзякуй вам за дапамогу.  І мы атрымліваем яшчэ адзін пазл ад нашай карты.

         В. Прадаўжаем наша падарожжа. У нашым аграгарадку ёсць шмат цікавых мясцін, якія  вы павінны адгадаць.

        

Заданне 2. Гульня » Пазнай па малюнку»

(дзеці выцягваюць адну з фотаздымкаў нашай вёскі і называюць знакамітыя мясціны  (4-5-6 гадоў а знакамітыя месцы дзіцячага сада называюць дзеці 3-4 гадоў) выканаўшы заданне выхаванцы атрымліваюць трэці пазл з карты.

А зараз я вам прапаную, трошкі адпачыць і пагуляць у гульню.

          Гульня «Міхасік»

( дзеці ходзяць па кругу, выхавацель гаворыць  такія словы; «Ты, Міхасік не зявай лапаточкі абувай». Дзіця застаўшыся без лапцей выбывае з гульні). Самы лоўкі выхаванец атрымлівае перамогу

Прадаўжаем наша падарожжа нашы маленькія выхаванцы будуць будаваць прыгожыя дамы для нашага аграгарадка , а мы прадаўжаем выковаць наступнае заданне

         Заданне 3. Дыдыктычная гульня «Складзі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь»

(дзеці выконваюць заданне, атрымліваюць пяты пазл)

         Заданне 4.  Гульня » Перадай сардэчка»

(дзеці перадаюць сардэчка і па чарзе называюць за што яны любяць свой аграгарадок, сваю краіну гульня праводзіцца разам з бацькамі)

—  Я люблю свой аграгарадок, таму што ён самы родны.

—  Я люблю свой аграгарадок, таму што тут жывуць маі тата і мама.

—  Я  люблю свой аграгарадок, таму што ен вельмі прыгожы

—  Я  люблю свой аграгарадок, таму што ганаруся ім.

—  Я  люблю свой аграгарадок, таму што тут жывуць маі сябры

—  Я  люблю свой аграгарадок, таму што люблю хадзіць у дзіцячы сад.

—  Я  люблю свой аграгарадок, таму што кожны день бачу усмешкі людзей

—  Я  люблю свой аграгарадок, таму што вырасту і буду тут працаваць.

Пасля гульні дзеці атрымліваюць пяты пазл карты,

В. Усім дзякуй вось мы і дайшлі да апошняга задання нашага падарожжа.

         Заданне 5. » Апрані ляльку у беларускае адзенне» (заданне разам з бацькамі)

(усе дзеляцца на дзьве каманды, ім даецца сілуэт лялькі, які яны павінны па чарзе апрануць у беларускае адзенне)

Пасля гульні дзеці атрымліваюць апошні пазл карты, потым складаюць карту Рэспублікі Беларусь. Паказваюць Міхасіку  у якой вобласці жывуць яго дзядуля і бабуля. Называюць яе.

         Міхасік . Дзякуй вам за тое, што шмат цікавага расказалі мне пра Беларусь!

         В. Калі ласка.  А вам дзеці ці спадабалася наша падарожжа?

Якія заданні мы выконвалі?

Якія заданні былі самымі цікавымі?

А якое самым складаным?

Дзеці, вы вялікія малайцы. Я думаю, што пройдзе некалькі гадоў, вы падрасцеце і зробіце нашу краіну яшчэ больш прыгожай і лепшай.

На гэтым наша гульня заканчваецца. А вось гэтыя прызы будуць напамінаць вам аб нашым незвычайным падарожжы. Дзякуй усім удзельнікам.

  • У якой краіне мы жывём?  ( у Беларусі)
  • Як называюцца людзі, якія  нарадзіліся у Беларусі?(беларусы)
  • Які горад  з’яўляецца сталіцай  Беларусі?(горад Мінск)
  • Колькі абласцей у Беларусі?(шэсць  абласцей)
  • Як называецца вёска у якой ты жывеш? ( Палужжа)
  • Якія ты ведаеш гарады Беларусі?
  • Якія ты ведаеш дзяржаўныя сімвалы Беларусі?
  • Успомні і раскажы  словы  першага куплета гімна нашай дзяржавы.
  • Як завуць твайго тату і маму? (3-4г)
  • Як завуць твайго выхавацеля?
  • Як завуць тваю бабулю і дзядулю?
  • Якія свойскія жывёлы ты ведаеш?

  • За гераізм і мужнасць абаронцаў крэпасць атрымала ганаровае званне “ Крэпасць-герой” Пра якую славутасць  нашай краіны ідзе размова?

  • У гэтым горадзе штогод праходзіць міжнародны фестываль мастацтва, які аб’ядноўвае ўдзельнікаў з розных краін. пра які горад я кажу?

  • Якія дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь вы ведаеце?

  • Якія замкі Беларусі вы ведаеце?

  • Назавіце суседзяў нашай краіны?

  • Назавіце самыя славутыя мясціны Беларусі
  • Назавіце беларускія нацыянальныя стравы
  • Якая вобласць рэспублікі Беларусь мяжуе з усімі іншымі абласцямі нашай краіны?