Выхаванне пачуцця патрыятызму ў выхаванцаў рознаўзроставай групы дзяржаўнай установы адукацыі “Палужскі дзіцячы сад” – крапатлівая праца, якая праводзіцца сістэматычна, планамерна у рамках рашэння гадавой задачы праз розныя віды дзейнасці і ў розных напрамках. У дзіцячыя гады фарміруюцца асноўныя якасці чалавека, таму важна насычаць успрымальную душу дзіцяці ўзвышаннымі чалавечымі каштоўнасцямі, зарадзіўшы цікавасць да гісторыі Беларусі, яе культуры і традыцый
Адукацыйная дзейнасць у дашкольнай групе з дзецьмі праводзіцца з выкарыстаннем экспанатаў беларускай хаткі (маслабойка, прас, куфар, збан). Эфектыўным сродкам з’яўляецца выкарыстанне мастацкіх матэрыялаў (ткацтва,вышыванкі, выцінанкі, вырабы з саломкі).
Мы заўважылі, што правядзенне з дзецьмі народных гульняў аказвае важную ролю ў патрыятычным выхаванні. У іх адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх праца, побыт, нацыянальныя асновы. Народныя гульні, маючы маральную аснову, вучаць дашкольнікаў шукаць гармонію з навакольным светам. Беларускія народныя гульні садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці.
Вялікае значэнне ў далучэнні дзяцей да народнай культуры маюць народныя святы і традыцыі, у якіх адлюстроўваюцца назапашаныя стагоддзямі назіранні за характэрнымі асаблівасцямі пор года, зменамі надвор’я, паводзінамі птушак, насякомых, раслін, звязаныя з працай і рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека.
Выкарыстоўваючы прапанаваныя метады патрыятычнага выхавання, мы паказваем дзецям прыгажосць свайго роднага краю, знаёмім з талентам беларускага народа, вучым дзяцей любіць сваю вёску, сваю краіну і ганарыцца тым, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.
Вялікдзень — свята, ад якога становіцца цёпла на душы. Ён дорыць радасць і надзею на адраджэнне. Выхаванцы дзіцячага сада рыхтаваліся да свята загадзя. Развучвалі вершы, гульні, песні, сумесна з выхавальнікам Бумай В.В., і бацькамі ўдзельнічалі у творчай прадуктыўнай дзейнасці. Вынік працы выстава «Велікодная радасць «