Зямля з блакітнымі вачыма
Музычна – тэатральнае свята
для дзяцей рознаўзроставай групы
выхавальнік дашкольнай адукацыі Бумай В.В.
Мэта :працягваем знаеміць дзяцей са звычаямі і абрадамі беларускага народа;
— спрыяем адраджэнню і захаванню народных традыцый;
— фарміруем нацыянальную самасвядомасць;
— ствараем ўмовы і даем магчымасць для рэалізацыі набытых ведаў і ўменняў па тэме “Як ты сэрцу люба, дарагая Беларусь”
— самавыражэнне і самарэалізацыю кожнаму дзіцяці.
У зале гучыць ціха беларуская народная музыка.
Заходзіць дзяўчына у беларускім касцюме
Дзяўчынка:
Я сардэчна ўсіх вітаю.
І на свята запрашаю.
Бачу что ўсе гатовы,
Значыць трэба пачынаць.
Свята наша будзем з вамі святкаваць.
Заходзяць усе дзеці.
ПЕСНЯ: “Родная зямля” сл.Е.Ружэнцава муз.І.Саўчук
Вядучая: Добры дзень паважаныя госці! Запрашаем, Вас, да нас на музычна –тэатральнае свята “Зямля з блакітнымі вачыма”. У кожнага з нас есць родны куточак. Ен там, дзе ты нарадзіўся, дзе жывеш, дзе жыве тата і мама, сябры. Гэта – твая Радзіма. Таму ты і адчуваеш, што лепш нідзе не бывае, як дома, на Радзіме. У народзе кажуць: “Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка.” І сапраўды. Дзе маці нарадзіла, там і Радзіма.
Хлопчык:
Васілечкі сінеюць у полі
Першы з’явіўся грыбок
Падскоквае зайчык на волі
Гэта мой родны куток
Дзяўчынка:
Сеў матылек на лісток.
Калышацца жыта ў полі.
Гэта мой родны куток.
Яго не забуду ніколі.
Хлопчык:
У кожнага лісточка.
У кожнага ручайка.
Галоўнае на свеце.
Радзіма есць свая.
“Прывітальная” (беларуская народная мелодыя)
Дзяўчынка:
Дзяраўны герб як сонца свеціць.
У нашым сэрцы над зямлей
І Беларусь у белым свеце.
Нясгаснай славіцца красой.
Хлопчык:
І там дзе нарадзіліся.
Дзе шчасліва жывем.
Краіну сваю родную.
Радзімаю завем
Дзяўчынка:
Мяжуе з Польшай ,Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына,
Твае жыцце і гонар твой,
І ты яе запомні імя, як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!
Хлопчык:
Блакіт нябес і белы бусел
І кветкі ў полі як абрус
Мой край завецца Беларуссю
І я сам хлопчык – беларус
Дзяўчынка:
У нас головы русыя
А вочы –сіні лен
Мы дзеці – беларусы
Зайграем і спяем
Хлопчык:
Плыве у блакіце белы бусел.
І луг квяцісты, як абруз .
А мы з табою беларусы.
Радзіма наша Беларусь.
Дзяўчынка:
Мы забыць сваю мову не мусім.
Каб агеньчык яе не пагас.
Пазнаюць нас, што мы з Беларусі
Па гаворцы, па нашых вачах.
Хлопчык:
Ціха звоніць у полі калоссе,
Зоркі свецяцца ў вышыні.
Наша родная мова прыносіць
Столькі ласкі святла , цеплыні .
Вядучая: Вось як добра мы сядзім, адзін на аднаго глядзім, усміхаемся. А ведаеце вы, што у беларусаў заўседы жыве павага да працы, жаданне падзяляцца з сябрам горам і радасцю, гумарам .
Паслухайце калі ласка жартоўную песню
“ДРАЖНІЛКІ” . (беларуская народная мелодыя)
Вядучая: Бабка Еўка дзед Талаш, сабраліся на кірмаш, што павезлі прадаваць, паспрабуйце адгадаць ?
ІНСЦЭНІРОЎКА “Прадай мне, бабанька, бычка”
Бабка: (уваходзіць у зал вітаецца)
Добры дзень, дзеці, не бачылі вы бычка?
Дзеці: Не не бачылі.
Бабка: (выходзіць за дзверы, вяртаецца з бычком, за ею ідзе дзед)
Дзед: (пытаецца ў бабкі)
Куды збіраешся бабуля?
Баба: На кірмаш. Бычка прадаваць
Дзед: Прадай, бабанька, мне бычка
Бабка: Бычок у мяне буры, буры,
Заганяе свіней, курай.
Не, не прадам.
Дзед: Прадай мне, бабанька ,бычка
Бабка: Бычок у мяне лысы-лысы,
Мые лыжкі, мые місы. Не, не прадам.
Дзед: Прадай, бабанька мне, бычка.
Бабка:
Бычок у мяне раба –рабы.
Кожны дзень дапамагае-
Тэлевізар мне ўключае.
Не не прадам.
Дзед: Прадай, бабанька мне, бычка
Бабка: А колькі дасі?
Дзед: Бяры торбу грошай і мяне ўпрыдачу
Бабка:
Вось і старгаваліся .
І торба грошай і бычок у мяне,
І дзед у прыдачу.
А цяпер мой дзядок давай станцуем (танцуюць)
Вядучая: Слаўна танцавалі, дзед з бабай, павесялілі нас, а вы паслухайте нашу песню.
ПЕСНЯ “Полька трапятуха” муз.О.Волах сл.Е.Макшанцавай
Бабка: Ой дзеткі, як весела ў вас, але мне хочацца паехаць накірмаш. Там мы ўбачым шмат чаго цікавага
Дзед: А на чым мы паедзем?
У нас нікога няма.
Вядучая: Як жа чым. Дык на тым, на чым людзі раней ездзілі — на кабыле.
Дзед: Дзе мы яе возьмем?
Вядучая: Зараз пазавем.
(дзеці завуць разам: Сіўка-Бурка з’явіся, пакажыся)
(адчыняюцца дзверы, забягае кабыла)
Бабка: Ну вось і кабыла ў нас есць. Можна ехаць.
(едуць пад музыку кабыла падае)
Вядучая:Ой, ой, што здарылася? Кабыла павалілася, дык кабыла непадкованая.
Дзед: А мы майстра паклічам
Вядучая: Якога майстра?
Дзед:Такога чалавека, які ўсе ўмее.
Вядучая: А хто гэта?
Дзед: Гэта, Несцерка.
Вядучая: Дык давайце яго паклічам. (дзеці клічуць Несцерку)
Несцерка: Добры, дзень, сябры. Колькі вас тут многа сабралася. Як дрэў у лесе. Сябры мае, у вас мусіць свята вяселае, народнае ,карагоднае.
Вядучая: Гэта Несцерка мы цябе на свята паклікалі. Нам вядома, што ты майстак да ўсялякіх забаў. Так ці не.
Несцерка: Так – так я ўсюды бываў, казкі цуды сустракаў.
Вядучая: А ці бачылі вы карову, што папяросу курыла?
Несцерка: Бачыў.
Вядучая: А ці бачылі вы авечку, што нясе яечкі?
Несцерка: Бачыў.
Вядучая: А ці бачылі вы камара, каб поле араў?
Несцерка: Бачыў.
Вядучая: А ці бачылі вы каваля, каб нашу кабылу падкаваў?
Несцерка:
Каваля, дык я сам каваль .
Толькі дзе ж мой малаток? Мусіць згубіў.
Вядучая:
Я праз кухню ішла,
Малаточак знайшла,
Падкуй каваль капыток,
Падарую малаток
Несцерка: Вось цвікі, вось падошва, раз-два і гатова
Дзед: Вось і добра! Тады паехалі(прыязжаюць на кірмаш)
Гандляр:
Паклон вам, людзі дарагія,
Старыя і малыя,
Жыхароў кожнай хаты
Запрашаем на свята-
Беларускае народнае,
Вяселае карагоднае.
2 Гандляр:
Усіх, усіх хто не ленаваўся,
Добрай справаю займяўся,
І не траціў марна час
Запрашаем на кірмаш!
3 Гандляр:
Гэй, панове, сюды ідзіце!
Гэй, понове, сюды глядзіце!
Есць у нас лялькі-прыгажуні,
Ручнікі, дываны, кашулі, пацеркі,стужкі,
Купляйце дзяўчатам падарункі.
Несцерка: Ай, ды, гандляр. Вельмі ў вас тавары прыгожыя .Трэба мне нешта купіць. Ды вось няма у мяне грошай
Вядучая: А на нашым кірмашы не абявязкова мець грошы. Галоўнае ўмець спяваць і танцаваць.
Несцерка: Я гэта ўсе ўмею- танцаваць, і спяваць. Але ж прадайце мне гэтую хустачку за 2 грашы. Падару яе самой прыгожай дзяўчынцы.
Вядучая: А у нас усе дзяўчынкі прыгожыя.
Несцерка: Тады давайце ўсе (бярэ і раздае дзяўчынкам)
Вядучая: Дзяўчынкі- прыгажунькі парадуйце нас вяселымі частушкамі
ЧАСТУШКІ
Дзяўчынка:
Вы на свята к нам прышлі
Дарагія дзетачкі
Гарманіст у нас прыгожы
Грае нам прыпевачкі
Дзяўчынка:
У гародзе, у крапіве
Вырасла пятрушка,
Мяне вельмі хлопцы любяць
Бо я, весялушка
Дзяўчынка:
У Карэлічах на базары
Хлопцы прадаюцца,
На капейку 40 штук,
І то задаюцца.
Дзяўчынка:
Ой сукенка, ой сукненка,
Парваныя плечы .
Там такая вечарынка
Лепш сядзець на печы.
Усе разам:
Мы прапелі вам частушкі,
Вы скажыце ад душы,
Добрыя нашы частушкі,
Чым жа мы не малайцы!
Бабка: Дзед, дзед няўжо пашкадуешь грошай, і мне нічога не купіш на кірмашы
Дзед: Куплю бабка, пакажы гандляр мне гэтыя чаравікі. Ой, якія прыгожыя, як раз для маей бабкі.
Бабка:
Дзякуй табе, дзед (цалуе), вялікі дзякуй .
Ой музыкі, музыкі мае.
Зайграйте песню мне.
Мае ногі тупацяць ,тупацяць
І на месцы не стояць, не стаяць.
ПОЛЬКА “ЯНКА”- беларускі народны танец
Дзед: Дзякуй даражэнькія. Добра ў вас, весела. Рады быў я з вамі танцаваць і спяваць. Але час прыйшоў, сябры, з вамі развітацца. Жадаем вам каб у садочку, у хлявочку,і ў дамочку ўсе радзіла і пладзіла. Каб былі здаровыя, як вада, багатыя як зямля.
Бабка: Жадаю вам шчаслівай долі, і хлеба ў волю.
(усе сядаюць і едуць на кабыле да хаты)
Вядучая:
Толькі тут, у Беларусі, як нідзе спяваюць птушкі.
Толькі тут, як нідзе ў свеце, у жыці цвітуць васількі.
Толькі тут, як нідзе ў свеце, умеюць шчыра любіць свой родны кут, працаваць, абараняць Радзіму, танцаваць, скадаць вершы, спяваць.
Дык давайце мы ўсе з вамі будзем шанаваць, любіць нашу Радзіму, ганарыцца тым, што яна такая прыгожая, што мы з вамі — БЕЛАРУСЫ!
Пад музыку дзеці развітваюцца і выходзяць з музычнай залы.