Зямля з блакітнымі вачыма

Музычна – тэатральнае свята

для дзяцей рознаўзроставай групы

выхавальнік дашкольнай адукацыі Бумай В.В.

Мэта :працягваем знаеміць дзяцей са звычаямі і абрадамі беларускага народа;

—         спрыяем адраджэнню і захаванню народных традыцый;

—         фарміруем нацыянальную самасвядомасць;

—         ствараем ўмовы і даем магчымасць для рэалізацыі набытых ведаў і ўменняў па тэме “Як ты сэрцу люба, дарагая Беларусь”

—         самавыражэнне і самарэалізацыю кожнаму дзіцяці.

  У зале гучыць ціха беларуская народная музыка.

Заходзіць дзяўчына у беларускім  касцюме

Дзяўчынка:

Я сардэчна ўсіх вітаю.

І на свята запрашаю.

Бачу что ўсе гатовы,

Значыць трэба пачынаць.

Свята наша будзем з вамі святкаваць.

Заходзяць усе дзеці.

ПЕСНЯ: “Родная зямля” сл.Е.Ружэнцава муз.І.Саўчук

Вядучая: Добры дзень паважаныя госці! Запрашаем, Вас, да нас на музычна –тэатральнае свята “Зямля з блакітнымі вачыма”. У кожнага з нас есць родны куточак. Ен там, дзе ты нарадзіўся, дзе жывеш, дзе жыве тата і мама, сябры.   Гэта – твая Радзіма. Таму ты і адчуваеш, што лепш нідзе не бывае, як дома, на Радзіме. У народзе кажуць: “Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка.” І сапраўды. Дзе маці нарадзіла, там і Радзіма.

Хлопчык:

Васілечкі сінеюць у полі

Першы з’явіўся грыбок

Падскоквае зайчык на волі

Гэта мой родны куток

Дзяўчынка:

Сеў матылек на лісток.

Калышацца жыта ў полі.

Гэта мой родны куток.

Яго не забуду ніколі.

Хлопчык:

У кожнага лісточка.

У кожнага ручайка.

Галоўнае на свеце.

Радзіма есць свая.

“Прывітальная” (беларуская народная мелодыя)

Дзяўчынка:

Дзяраўны герб як сонца свеціць.

У нашым сэрцы над зямлей

І Беларусь у белым свеце.

Нясгаснай славіцца красой.

Хлопчык:

І там дзе нарадзіліся.

Дзе шчасліва жывем.

Краіну сваю родную.

Радзімаю завем

Дзяўчынка:

Мяжуе з Польшай ,Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны край, твая Айчына,

Твае жыцце і гонар твой,

І ты яе запомні імя, як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!

Хлопчык:

Блакіт нябес і белы бусел

І кветкі ў полі як абрус

Мой край завецца Беларуссю

І я сам хлопчык – беларус

Дзяўчынка: 

У нас головы русыя

А вочы –сіні лен

Мы дзеці – беларусы

Зайграем і спяем

Хлопчык:

Плыве у блакіце белы бусел.

І луг квяцісты, як абруз .

А мы з табою беларусы.

Радзіма наша Беларусь.

Дзяўчынка:

Мы забыць сваю мову не мусім.

Каб агеньчык яе не пагас.

Пазнаюць нас, што мы з Беларусі

Па гаворцы, па нашых вачах.  

 Хлопчык:

Ціха звоніць у полі калоссе,

Зоркі свецяцца ў вышыні.

Наша родная мова прыносіць

Столькі ласкі святла , цеплыні .

Вядучая: Вось як добра мы сядзім, адзін на аднаго глядзім, усміхаемся. А ведаеце вы, што у беларусаў заўседы жыве павага да працы, жаданне падзяляцца з сябрам горам і радасцю, гумарам .

Паслухайце калі ласка жартоўную песню

“ДРАЖНІЛКІ” . (беларуская народная мелодыя)

Вядучая:  Бабка Еўка дзед Талаш, сабраліся на кірмаш, што павезлі прадаваць, паспрабуйце адгадаць ?

ІНСЦЭНІРОЎКА  “Прадай мне, бабанька, бычка”

Бабка: (уваходзіць у зал вітаецца)

Добры дзень, дзеці, не бачылі вы бычка?

Дзеці: Не не бачылі.

Бабка: (выходзіць за дзверы, вяртаецца з бычком, за ею ідзе дзед)

Дзед: (пытаецца ў бабкі)

Куды збіраешся бабуля?

Баба: На кірмаш. Бычка прадаваць

Дзед: Прадай, бабанька, мне бычка

Бабка: Бычок у мяне буры, буры,

Заганяе свіней, курай.

Не, не прадам.

Дзед: Прадай мне, бабанька ,бычка

Бабка: Бычок у мяне лысы-лысы,

Мые лыжкі, мые місы. Не, не прадам.

Дзед: Прадай, бабанька мне, бычка.

Бабка:

Бычок у мяне раба –рабы.

Кожны дзень дапамагае-

Тэлевізар мне ўключае.

Не не прадам.

Дзед: Прадай, бабанька мне, бычка  

Бабка: А колькі дасі?

Дзед: Бяры торбу грошай і мяне ўпрыдачу

Бабка:

Вось і старгаваліся .

І торба грошай і бычок у мяне,

І дзед у прыдачу.

А цяпер мой дзядок давай станцуем (танцуюць)

Вядучая: Слаўна танцавалі, дзед з бабай, павесялілі нас, а вы паслухайте нашу песню.

ПЕСНЯ  “Полька трапятуха” муз.О.Волах сл.Е.Макшанцавай

Бабка: Ой дзеткі, як весела ў вас, але мне хочацца паехаць накірмаш. Там мы ўбачым шмат чаго цікавага

Дзед: А на чым мы паедзем?

У нас нікога няма.

Вядучая: Як жа чым. Дык на тым, на чым людзі раней ездзілі — на кабыле.

Дзед: Дзе мы яе возьмем?

Вядучая: Зараз пазавем.

(дзеці завуць разам: Сіўка-Бурка з’явіся, пакажыся)

(адчыняюцца дзверы, забягае кабыла)

Бабка: Ну вось і кабыла ў нас есць. Можна ехаць.

(едуць пад музыку  кабыла падае)

Вядучая:Ой, ой, што здарылася? Кабыла павалілася, дык кабыла непадкованая.

Дзед: А мы майстра паклічам

Вядучая: Якога майстра?

Дзед:Такога чалавека, які ўсе ўмее.

Вядучая: А хто гэта?

Дзед: Гэта, Несцерка.

Вядучая: Дык давайце яго паклічам. (дзеці клічуць Несцерку)

Несцерка: Добры, дзень, сябры. Колькі вас тут многа сабралася. Як дрэў у лесе. Сябры мае, у вас мусіць свята вяселае, народнае ,карагоднае.

Вядучая:  Гэта Несцерка мы цябе на свята паклікалі. Нам вядома, што ты майстак да ўсялякіх забаў.  Так ці не.

Несцерка: Так – так я ўсюды бываў, казкі цуды сустракаў.

Вядучая: А ці бачылі вы карову, што папяросу курыла?

Несцерка: Бачыў.

Вядучая:  А ці бачылі вы авечку, што нясе яечкі?

Несцерка: Бачыў.

 Вядучая: А ці бачылі вы камара, каб поле араў?

Несцерка: Бачыў.

Вядучая:  А ці бачылі вы каваля, каб нашу кабылу падкаваў?

Несцерка:

Каваля, дык я сам каваль .

Толькі дзе ж мой малаток? Мусіць згубіў.

Вядучая:

Я праз кухню ішла,

Малаточак знайшла,

Падкуй каваль капыток,

Падарую малаток

Несцерка: Вось цвікі, вось падошва, раз-два і гатова

Дзед: Вось і добра! Тады паехалі(прыязжаюць на кірмаш)

Гандляр:

Паклон вам, людзі дарагія,

Старыя і малыя,

Жыхароў кожнай хаты

Запрашаем на свята-

Беларускае народнае,

Вяселае карагоднае.

2 Гандляр:

Усіх, усіх хто не ленаваўся,

Добрай справаю займяўся,

І не траціў марна час

Запрашаем на кірмаш!

3 Гандляр:

Гэй, панове, сюды ідзіце!

Гэй, понове, сюды глядзіце!

Есць у нас лялькі-прыгажуні,

Ручнікі, дываны, кашулі, пацеркі,стужкі,

Купляйце дзяўчатам падарункі.

Несцерка: Ай, ды, гандляр. Вельмі ў вас тавары прыгожыя .Трэба мне нешта купіць. Ды вось няма у мяне грошай

Вядучая: А на нашым кірмашы не абявязкова мець грошы. Галоўнае ўмець спяваць і танцаваць.

Несцерка: Я гэта ўсе ўмею- танцаваць, і спяваць. Але ж прадайце мне гэтую хустачку за 2 грашы. Падару яе самой прыгожай дзяўчынцы.

Вядучая: А у нас усе дзяўчынкі прыгожыя.

Несцерка: Тады давайце ўсе (бярэ і раздае дзяўчынкам)

Вядучая: Дзяўчынкі- прыгажунькі парадуйце нас вяселымі частушкамі

ЧАСТУШКІ

Дзяўчынка:

Вы на свята к нам прышлі

Дарагія дзетачкі

Гарманіст у нас прыгожы

Грае нам прыпевачкі

  Дзяўчынка:

У гародзе, у крапіве

Вырасла пятрушка, 

Мяне вельмі хлопцы любяць

Бо я, весялушка

Дзяўчынка:

У Карэлічах на базары

Хлопцы прадаюцца,

На капейку 40 штук,

І то задаюцца.

Дзяўчынка:

Ой сукенка, ой сукненка,

Парваныя плечы .

Там такая вечарынка   

Лепш сядзець на печы.

Усе разам:

Мы прапелі вам частушкі,   

Вы скажыце ад душы,

Добрыя нашы частушкі,

Чым жа мы не малайцы!

Бабка: Дзед, дзед няўжо пашкадуешь грошай, і мне нічога не купіш на кірмашы

Дзед: Куплю бабка, пакажы гандляр мне гэтыя чаравікі. Ой, якія прыгожыя, як раз для маей бабкі.

Бабка:

Дзякуй табе, дзед (цалуе), вялікі дзякуй .

Ой музыкі, музыкі мае.

Зайграйте песню мне.

Мае ногі тупацяць ,тупацяць

І на месцы не стояць, не стаяць.

ПОЛЬКА “ЯНКА”- беларускі народны танец

Дзед: Дзякуй даражэнькія. Добра ў вас, весела. Рады быў я з вамі танцаваць і спяваць. Але час прыйшоў, сябры, з вамі развітацца. Жадаем вам каб у садочку, у хлявочку,і ў дамочку ўсе радзіла і пладзіла. Каб былі здаровыя, як вада, багатыя як зямля.

Бабка: Жадаю вам шчаслівай долі, і хлеба ў волю.

(усе сядаюць і едуць на кабыле да хаты)

Вядучая:

Толькі тут, у Беларусі, як нідзе спяваюць птушкі.

Толькі тут, як нідзе ў свеце, у жыці цвітуць васількі.

Толькі тут, як нідзе ў свеце, умеюць шчыра любіць свой родны кут, працаваць, абараняць Радзіму, танцаваць, скадаць вершы, спяваць.

Дык давайце мы ўсе з вамі будзем шанаваць, любіць нашу Радзіму, ганарыцца тым, што яна такая прыгожая, што мы з вамі — БЕЛАРУСЫ!  

Пад музыку дзеці развітваюцца і выходзяць з музычнай залы.