Электрапрыборы надзейныя памагатыя, але…
 

        Пра тое, што пара паклапаціцца аб уласнай бяспецы, могуць сказаць наступныя прыкметы няспраўнасці электрапрыбораў:
      — гарачыя электрычныя відэльцы ці разеткі;
      — моцны нагрэў электраправода падчас працы электратэхнікі;
     — іскрэнне;
     — сляды куравы на відэльцах і разетках;
     — гук патрэсквання ў разетках;
     — пах падпаленай гумы, пластмасы.
     Калі загаранне электрапрыбора ўсёткі адбылося, у першую чаргу абясточце яго, накрыйце шчыльнай тканінай, коўдрай, прасцінай. У пазбяганне атручвання прадуктамі гарэння неадкладна выведзіце з памяшкання ўсіх, хто не заняты ліквідацыяй загарання.       Звярніцеся па дапамогу да ратавальнікаў па тэлефоне 101 ці 112.
     Выконвайце правілы пажарнай бяспекі — не рызыкуйце сабой і сваёй маёмасцю!