Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з’яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з’яўляюцца:

забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцам у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;
далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;
забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям’і;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, спецыяльнай адукацыі;
ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.
Установа дашкольнай адукацыі ажыццяўляе наступныя функцыі:

рэалізацыю адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі;
стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэння да агульначалавечых каштоўнасцей;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
ахову здароўя выхаванцаў, абарону іх правоў;
стварэнне ўмоў для паўнацэннага фізічнага развіцця выхаванцаў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця;
забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;
забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнацэннага пераходу на наступную прыступку адукацыі;
стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праяўлення творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў;
стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйных паслуг, у тым ліку на платнай аснове