Тэматычны занятак па адукацыйным вобласцям “Дзіця і грамадства” і “Музычнае мастацтва” для дзяцей старэйшай і сярэдняй групы

Праграмныя задачы:фарміраваць уяўленні пра  дзяржаўнае свята (Дзень Перамогі), уяўленні  аб Вялікай Айчыннай вайне, пра подзвіг беларускага народа у час вайны, уменне сачыць правілам паводзін пры выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, выразна выконваць паэтычныя  творы; развіваць уменне інтанацыйна і выразна выконваць песні, танцавальныя рухі з атрыбутамі, увагу, памяць, мову; выхоўваць  пачуцці патрыятызма і любові да Радзімы, паважлівыя адносіны да гераічнага прошлага свайго народа, якасныя адносіны да жыцця і міру;

Матэрыял і абсталяванне: фотаздымакі ваенных гадоў, выстава прысвечана да Дня Перамогі, мяч, аўдыязапісы: “Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь”(муз.Н.Соколовского, сл.М. Климковича, В.Каризны) песен:  “Священная вайна”(муз. А. Александрова.сл. Лебедева-Кумача), “ День Победы (сл. В. Харитонава, муз. Д. Тухманова), мульцімедыйная устаноўка, магнітафон.

Папярэдняя праца: гутарка аб вайне, слуханне песен франтавых гадоў, чытанне твораў мастацкай літаратуры, разгляданне ілюстрацый аб вайне, развучванне песен, вершаў, маляванне на тэму “Дзень Перамогі”, выраб паштовак для ветэранаў.

                                 Ход занятка

Гучыць песня “ Дзень Победы” ва ўпрыгожаны групавы пакой заходзяць дзеці з сцяжкамі, становяцца паўкругам, махаюць сцяжкамі  пад музыку.  На экране з’яўляецца  ізабражэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Усе прысутнічаючыя выконваюць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Выхавацель(В.).

Нямала добрых свят у нас,

Але важнейшая ёсць дата.

Мы памятаем кожны раз,

Што гэты дзень – усяму пачатак.

Што без яго, што без яго

Ні шчасця, міру свет не ведаў

Дзень Перамогі – свята свят

Заваявалі нашы дзеды.

В.Дзеці, а хто мне  адкажа, якое свята мы адзначаем 9 мая ( адказы дзяцей).

Правільна, а чаму ён  так называецца “Дзень Перамогі” ( адказы дзяцей). Малайцы. А зараз я вам раскажу, як  пачалася вайна. 

Гучыць песня “ Свяшчэнная вайна”

В. Калісьці даўным даўно, калі вашы прабабулі і прадзядулі былі яшчэ зусім маленькімі, на нашу краіну раніцай 22 чэрвеня 1941 года напалі злыя ворагі – нямецка-фашыскія захопнікі ( выстава)

Іх галоўны кіраўнік – Гітлер, сабраў армію, узброіў яе танкамі, самалётамі, кулямётамі і напаў на нашу краіну, каб захапіць яе. Так пачалася Вялікая Айчынная Вайна. Увесь народ устаў на абарону краіны. Пагэтаму яе так называюць – Айчынная. Ішлі цяжкія баі, загінула шмат людзей, але вораг не прайшоў. Фашысцкія ворагі разбуралі і палілі гарады, вёскі, школы, дзіцячыя сады, бальніцы. Захопнікі палілі цэлыя вёскі разам з людзьмі. адной з такіх вёсак  у нас  у Беларусі з’яўляецца Хатынь (выстава)

                             Бусел над Хатынню

1 дзіця.Пакружыўся над Хатынню бусел  

сонечна-пагодлівай вясной:

каміны стаяць. І людзі ў скрусе

А нідзе хаціны ні адной.

 Заміраюць галасы людскія,

гукі абуджальнае вясны,

і плывуць трывожныя такія, тонкія жалобныя  званы

                                                                               В. Жуковіч

Песня “ Родны бусел ” ( муз. С. Галкінай, сл.Н. Галіноўскай)

В. 9 мая 1945 года вайна скончылася нашай Перамогай. Дзень Перамогі – самае ўрачыстае , адначасова сумнае і радаснае свята для нашага народа, яно прысвечана Вялікай Перамозе. Мы з удзячнасцю успамінаем нашых слаўных воінаў – абаронцаў, адстаяўшых мір у жорсткай барацьбе.

Гучыць песня “День Победы”

1дзіця. Дзякуй героям, дзякуй салдатам,      

Што мір падарылі тады – ў сорак пятым

Крывёю і потам

Здабылі Перамогу

Для нас пралажылі

Да шчасця дарогу

2дзіця. Вялікую Перамогу             Вадап’ян І

Ніколі не забудзем

Няхай заўсёды сонца

Мірна свеціць людзям.

3.дзіця Няхай шчасце і радасць      

Жывуць на планеце

Нам мір так патрэбен –

І дарослым, і дзецям.

 Гучыць песня ”Наша Перамога” (муз. А. Чыркуна,сл. У. Карызны) Моўная гульня “ Нашы абаронцы”

В. (Дзецям прапаную стаць у круг і перадаваць мяч, адказваючы на пытанне “ Абаронца Айчыны – ён які?” (Мужны, гераічны, доблесны, праслаўлены, няскораны, дужы, моцны, здаровы, сумленны, храбры, смелы, рашучы, адважны) Калі гульцы больш не змогуць падбіраць эпітаты да слова, выхавальнік дашкольнай адукацыі прапануе ім  іншае слова – “ветэран” (Старэнькі, сівы, хворы, паранены, паважаны, мудры, заслужаны, шаноўны, доблесны, праслаўлены, ацалелы)

В. Народ не забывае сваіх герояў. Аб іх складаюць песні, ім прысвячаюць вершы. У іх гонар пастаўлены шмат помнікаў. У горадзе – героі Мінску на плошчы Перамогі гарыць  вечны агонь, які сімвалізуе вечную памяць, аб загінуўшых адважных абаронцах Айчыны.(выстава)

Плошча Перамогі     

1.дзіця  І ў будні, і ў радаснае свята 

Сюды, да плошчы, шмат дарог вядзе

Сягодня паўшым у баях салдатам

Народ вянкі да помніка кладзе!

Нібы на варту каля абеліска

Пасталі елкі ў вешнім шынялі

Завецца плошчай Перамогі ў Мінску

Адна з найлепшых плошчаў на зямлі.                 А. Астрэйка

В. На Дзень Перамогі на ўсіх плошчах краіны збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць аб загінуўшых і павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай Вайны.

В: У Дзень Перамогі

Ідзём віншаваць ветэрана

Вялікай Айчыннай вайны

Чырвоным салютам цюльпаны –

Пяшчотныя кветкі вясны

-Дзень добры, дзядуля, са святам!

Вы сонейка нам, збераглі.

-Расціце хутчэй, арляняты.

Ахоўвайце мір на зямлі                                   Н. Галіноўская

В. На жаль, ветэранаў з кожным годам становіцца ўсё менш, многіх ужо няма ў жывых, але памяць аб іх захоўваюць у кожнай сям’і.  У нас  аграгарадку Палужжа таксама ёсць помнік загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны на ім надпіс “Яны загінулі, каб мы жылі”. Ён знаходзіцца у канцы вёскі па вуліцы Цэнтральная.  Архітэктурная кампазіцыя уяўляе сабой сцяну на якой стаіць салдат, які трымае аўтамат. Далей напісаны прозвішчы герояў вёсак: Палужжа, Навасёлкі, Руткавічы, Савашы, Равіны, Качычы, Карэлічы, Савецкі Партыйны актыў. У аснаванні памятніка нанесены рэльефы з малюнкамі воінаў. Жыхары  аграгарадка Палужжа заўсёды падрымліваюць  тут чысціню і парадак, ускладаюць жывыя кветкі.

В. Дзеці, абавязкова 9 мая з бацькамі  схадзіце да помніка загінуўшым воінам, і калі сустрэнеце ветэрана, то павіншуйце яго і падзякуйце за Перамогу.

В: А зараз я прапаную пагуляць у гульню

Развіваючая гульня: “Чацверты лішні “(6-7г),”Падбяры палавінку”(4-5г)

Усе разам:

Усім патрэбны мір і дружба

Мір- важней за ўсе на свеце

Там, дзе войн няма, паўсюду

Ноччу спяць спакойна дзеці

Там, дзе пушкі не грымяць,

У небе сонца ярка свеціць

Патрэбен мір для ўсіх рабят,

Патрэбен мір на ўсёй планеце.

В:  Усіх запрашаю у вялікі карагод. Няхай усе нашы сябры стануць у яго  з намі. Калі мы разам, з намі сіла і ніякі вораг, нас не пераможа!

                          Флешмоб “Вялікі карагод”

В: Дзеці,давайце паабяцаем адзін аднаму, што заўсёды будзем памятаць аб героях, дзякуючы якім сёння мы можам шчасліва жыць у самай прыгожай і свабоднай краіне, атрымліваць адукацыю, расці, ствараць, марыць. Усяго бы гэтага не здарылася без той далёкай , вялікай і важнай для усіх нас Перамогі. Яшчэ раз усіх са святам! Міру вам і шчаслівага дзяцінства!

Песня “ Беларусь – зямля азёрная” муз. Т. Бокач