ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Карэліцкага раённага
выканаўчага камітэта
ад 03ноября 2025г.№699
СТАТУТ
дзяржаўнай установы адукацыі
«Палужскі дзіцячы сад»
(Палужскі дзіцячы сад)
(Новая рэдакцыя)
УСТАВ
государственного учреждения образования
«Полужский детский сад»
(Полужский детский сад)
(Новая редакция)
2025 г
РАЗДЗЕЛ 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Сапраўдны Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Палужскі дзіцячы сад” (далей — УСТАНОВА адукацыі), які быў заэгістраваны Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам 30.11.2009 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывдуальных прадпрынімальнікаў № 590819391.
2. УСТАНОВА адукацыі створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс аб адукацыі), Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 № 1 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання», і інымі актамі заканадаўства.
3. Заснавальнікам Дзіцячага сада з’яўляецца Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – ЗАСНАВАЛЬНІК), размешчаны па адрасу : 231430 г.п. Карэлічы, пл.17 Верасня, 9 Органам кіравання (далей – ОРГАН КІРАВАННЯ) з’яўляецца аддзел адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.
4.Кампетэнцыя ЗАСНАВАЛЬНІКА:
4.1. прымае рашэнні аб змяненні віда, рэарганізацыі і ліквідацыі
УСТАНОВА адукацыі ў парадку, прадугледжаным актамі заканадаўства;
4.2. вызначае язык навучання і выхавання ў адпаведнасці з заканадаўствам;
4.3. забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна тэхнічнай базы УСТАНОВЫ адукацыі;
4.4. узгадняе ўнясенне змяненняў і дапаўненняў ў структуру і штатны расклад УСТАНОВЫ адукацыі;
4.5. ажыцяўляе іншыя правы і абавязкі, прадугледжаныя актамі заканадаўства і сапраўдным Статутам.
4.6. устанаўлівае іншую напаўняльнасць груп, якая адрозніваецца ад патрабаванняў, устаноўленых у Кодэксе аб адукацыі пры наяўнасці аб’ектыўных абставін, захаванні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку нормаў плошчы на аднаго выхаванца ва ўсіх памяшканнях з прыбываннем выхаванцаў.
- Поўная назва УСТАНОВЫ адукацыі:
на беларускай мове – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Палужскі дзіцячы сад»;
на русском языке – государственное учреждение образования «Полужский детский сад».
- Скарочаная назва:
на беларускай мове – Палужскі дзіцячы сад;
на русском языке – Полужский детский сад.
6. Юрыдычны адрас і месца знаходжанняУСТАНОВЫ адукацыі:
231450, вул. Маладзёжная, д.1, агр. Палужжа, Карэліцкі раён Гродзенская вобласць.
8. Тып УСТАНОВЫ адукацыі – установа дашкольнай адукацыі.
Від УСТАНОВЫ адукацыі – дзіцячы сад.
8.1. Від УСТАНОВЫ адукацыі можа быць зменены. Рашэнне аб змяненні віда, аб рэарганізацыі і ліквідацыі УСТАНОВЫ адукацыі прымаецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ на падставе ацэнкі вынікаў прыняцця такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню і выхаванню на ўзроўнях дашкольнай адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі на гэтай тэрыторыі.
9. УСТАНОВА адукацыі — юрыдычная асоба ў арганізацыйна-прававой форме ўстановы, асноўнай мэтай дзейнасці якой з’яўляецца ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці і (або) якая прымае ўдзел у рэалізацыі плана абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці.
9.1.Нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы.
10. УСТАНОВА адукацыі можа ад свайго імя быць істцом і адказчыкам у судзе. Мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваёй назвай, адпаведныя бланкі, штампы, іншыя неабходныя рэквізіты.
11. УСТАНОВА адукацыі вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам на беларускай і рускай мовах.
12. УСТАНОВА адукацыі, ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам аб адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі, Палажэннем аб заснаванні дашкольнай адукацыі, а таксама рашэннямі і распараджэннямі ЗАСНАВАЛЬНІКА, загадамі ОРГАНА КІРАВАННЯ, дадзеным Статутам.
13 .УСТАНОВА адукацыі рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, можа рэалізоўваць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па адным ці некалькім профілям з вывучэннем адукацыйных вобласцей на базавым узроўні і арганізоўваць аздараўленне выхаванцаў.
14. УСТАНОВА адукацыі па пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў выхаванцаў можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фармаванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам.
15. Ва ЎСТАНОВЕ адукацыі забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама ананімная або супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый у якой-небудзь форме.
16. Гэты статут уступае ў сілу з моманту яго дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам. Змяненні і дапаўненні ў гэты Статут уносяцца ЎСТАНОВАЙ адукацыі і зацвярджаюцца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ у адпаведнасці з заканадаўствам.
РАЗДЗЕЛ 2
ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
17. Адукацыйная дзейнасць УСТАНОВЫ адукацыі будуецца на аснове прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, адукацыйнага стандарту, сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій і на педагагічна абгрунтаваным выбары форм, метадаў, сродкаў навучання і выхавання, якія ўлічваюць культурныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа.
16. УСТАНОВА адукацыі забяспечвае навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
17. Асноўнымі задачамі УСАНОВЫ адукацыі з’яўляюцца:
17.1. ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
17.2. забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
17.3. фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага досведу;
17.4. падрыхтоўка да працягу адукацыі;
17.5. аздараўленне.
18. Асноўнымі функцыямі ЎСТАНОВЫ адукацыі з’яўляецца стварэнне ўмоў для:
18.1. навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
18.2. асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць Дзіцячы сад;
18.3. атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
18.4. фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
18.5. фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
18.5. далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
18.6. развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
18.7. выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
18.8. забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
18.9.арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі;
забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
19. УСТАНОВА адукацыі будуе адносіны з сем’ямі выхаванцаў на прынцыпах супрацоўніцтва; узаемадзейнічае з установамі дадатковай адукацыі, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.
20. УСТАНОВА адукацыі ажыццяўляе падтрымку дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, рэалізуючы комплекс мер, што ўстанаўліваюцца дзяржавай і накіраваны на абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
21. УСТАНОВА адукацыі ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці», зацверджанай пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 05 снежня 2011 г. № 85:
85100 — дашкольная адукацыя.
22. УСТАНОВА адукацыі ва ўстаноўленым дзеючым заканадаўствам парадку мае права ажыццяўляць іншыя віды эканамічнай дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, а таксама функцыям і задачам дзейнасці УСТАНОВЫ адукацыі.
РАЗДЗЕЛ 3
ПРАВА І АБАВЯЗКІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
23. УСТАНОВА адукацыі самастойна ў ажыццяўленні адукацыйнай, навуковай, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі, падборы і расстаноўцы кадраў і іншай дзейнасці ў межах, устаноўленых заканадаўствам.
24. УСТАНОВА адуккацыі у адпаведнасці з заканадаўствам мае права:
24.1. ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
24.2. фарміраваць структуру і штатны расклад УСТАНОВЫ адукацыі;
24.3. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
24.4. удзельнічаць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам;
24.5. з’яўляцца членам грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
24.6. ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
25. Іншыя правы УСТАНОВЫ адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам.
26. УСТАНОВА адукацыі абавязаны забяспечваць:
26.1. якасць адукацыі;
26.2. распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яе ўдасканаленне;
26.3. падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
26.4. захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;
26.5. стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
26.6. распрацоўку і прыняцце правіл унутранага працоўнага распарадку УСТАНОВЫ адукацыі;
26.7. маральнае і матэрыяльнае стымуляванне педагагічных і іншых работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі;
26.8. меры сацыяльнай абароны выхаванцаў;
26.9. стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі выхаванцам;
26.10. азнаямленне законных прадстаўнікоў выхаванцаў пры залічэнні ва ЎСТАНОВУ адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, Статутам, а па іх патрабаванні — і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
26.11. садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;
26.12. абарону персанальных даных удзельнікаў адукацыйнага працэсу і іншых работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі;
27. УСТАНОВА адукацыі выконвае іншыя абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і дадзеным Статутам.
РАЗДЗЕЛ 4
СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
28. УСТАНОВА адукацыі фарміруе сваю структуру ў адпаведнасці з заканадаўствам і сапраўдным Статутам, вызначае яе ў адпаведнасці са сваімі задачамі і функцыямі.
29. УСТАНОВА адукацыі можа мець у сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: рэсурсныя цэнтры па розных напрамках дзейнасці, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, іншыя структурныя падраздзяленні.
30. Прававы статус і функцыі структурных падраздзяленняў УСТАНОВЫ адукацыі вызначаюцца дадзеным Статутам і адпаведнымі палажэннямі, якія зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.
31. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу выхаванцы аб’ядноўваюцца ў рознаўзроставую групу ад аднаго года да сямі гадоў на 1 верасня адпаведнага навучальнага года.
32. Пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ажыццяўляецца ў спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання.
33. Ва ЎСТАНОВЕ адукацыі можа арганізоўвацца кароткачасовае прыбыванне выхаванцаў (сезонныя і гульнявыя пляцоўкі, адаптацыйныя групы, Мацярынская школа і іншыя) па гнуткім рэжыме з улікам графіка і сезоннасці працы законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
33.1. Пры кароткачасовым прыбыванні магчыма сумеснае знаходжанне выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.
34. Адукацыйны працэс для асваення выхаванцамі, якія па медыцынскім паказчыкам пастаянна не могуць наведваць УСТАНОВУ адукацыі, змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі арганізуецца УСТАНОВАЙ адукацыі на даму згодна з патрабаваннямі Кодэкса аб адукацыі (пры наяўнасці запыту).
РАЗДЗЕЛ 5
ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ, СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ
35. Упраўленне ЎСТАНОВАЙ адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, Палажэннем аб заснаванні дашкольнай адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі. Будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
36. Непасрэднае кіраўніцтва ЎСТАНОВАЙ адукацыі ажыццяўляе загадчык, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады ЗАСНАВАЛЬНІКАМ. Ён арганізуе выкананне заканадаўства, рашэнняў дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй і адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
У выпадку адсутнасці загадчыка выкананне яго абавязкаў, права подпісу і захоўванне пячаткі ўскладаецца на выхавальніка дашкольнай адукацыі.
37. Загадчык УСТАНОВЫ адукацыі ў межах сваіх паўнамоцтваў:
37.1. нясе адказнасць за вынікі дзейнасці ЎСТАНОВЫ адукацыі;
37.2. дзейнічае ад імя ЎСТАНОВЫ адукацыі, прадстаўляе яе ва ўсіх арганізацыях, дзейнічае без даверанасці, заключае дагаворы, у тым ліку і працоўныя дагаворы (кантракты);
37.3. зацвярджае структуру і штатны расклад у межах устаноўленай колькасці і расходаў на ўтрыманне;
37.4. ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя інструкцыі. У адпаведнасці з заканадаўствам назначае і вызваляе ад пасады работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі, размяркоўвае аб’ёмы работы сярод педагагічных работнікаў;
37.5. заключае працоўныя кантракты з педагагічнымі работнікамі толькі пасля ўзгаднення кандыдатуры з ОРГАНАМ КІРАВАННЯ;
37.6. выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі ЎСТАНОВЫ адукацыі;
37.7. выступае ад імя наймальніка ў калектыўных дагаворах з работнікамі ЎСТАНОВЫ адукацыі;
37.8. у межах, устаноўленых заканадаўствам і дадзеным Статутам, распараджаецца маёмасцю і сродкамі ЎСТАНОВЫ адукацыі, нясе персанальную адказнасць за захаванасць маёмасці і яе эфектыўнае выкарыстанне;
37.9. удзельнічае ў падборы кандыдатур у кадравы рэзерв; адказвае за арганізацыю працы з рэзервам і яго падрыхтоўку; удзельнічае ў складанні індывідуалных планаў развіцця (самаадукацыі) рэзервістаў; арганізуе стажыроўку рэзірвістаў. Нясе персанальную адказнасць за яго якасны склад і эфектыўнасць выкарыстання.
37.10. ажыццяўляе кантроль за ходам адукацыйнага працэсу;
37.11. рэалізуе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя актамі заканадаўства і дадзеным Статутам.
38. Загадчык УСТАНОВЫ адукацыі ў сваёй дзейнасці па кіраванні ЎСТАНОВАЙ адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання ЎСТАНОВЫ адукацыі.
39. Асноўным органам самакіравання ЎСТАНОВЫ адукацыі з’яўляецца педагагічны савет (далей – Савет), які ўзначальвае загадчык.
39.1. Кампетэнцыя і арганізацыя дзейнасці Савета вызначаюцца Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы дашкольнай адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі.
40. Ва ЎСТАНОВЕ адукацыі могуць стварацца апякунскі савет, бацькоўскі камітэт.
40.1.Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці дадзеных органаў самакіравання вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, палажэннямі аб адпаведных органах самакіравання, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі.
РАЗДЗЕЛ 6
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
41. УСТАНОВА адукацыі забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы, пераемнасць у арганізацыі і зместу адукацыйнага працэсу.
42. Адукацыйны працэс ва ЎСТАНОВЕ адукацыі грунтуецца на навуковым і педагагічна абгрунтаваным выбары форм, сродкаў, метадаў навучання і выхавання і можа ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах.
43. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ЎСТАНОВЕ адукацыі ажыццяўляецца цэлы год з 1 верасня па 31 жніўня.
44. Ва ЎСТАНОВЕ адукацыі адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (пры наяўнасці спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання) рэалізуецца ў дзённай форме атрымання адукацыі.
45. Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па жаданні законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
46. УСТАНОВА адукацыі функцыянуе з 10,5-гадзінным рэжымам працы пяць дзён на тыдзень (за выключэннем дзён дзяржаўных свят) з 07.30 да 18.00.
46.1. Калі час знаходжання выхаванцаў складае ад 2 да 7 гадзін штодзень, некалькі дзён у тыдзень, месяц, год, то арганізоўваецца кароткачасовае прыбыванне выхаванцаў
47. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў групах або індывідуальна. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна у адпаведнасці з індывідуальным навучальным планам або індывідуальным навучальным планам і індывідуальнай вучэбнай праграмай для выхаванцаў з асаблівымі індывідуальнымі адукацыйнымі патрэбамі.
48. Камплектаванне групы, вызначэнне рэжыму яе працы, ажыцяўляецца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня).
48.1. У перыяд летніх канікулаў пры правядзенні бягучага рамонту дапускаецца закрыццё ЎСТАНОВЫ адукацыі.
49. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца гульня і занятак.
49.1. Акрамя асноўных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу могу выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, дзяжурства, адукацыйная сітуацыя і іншыя.
49.2. Штодзённая колькасць заняткаў (гульняў) адпаведна ўзросту вызначаецца вучэбным планам, які распрацоўваецца ЎСТАНОВАЙ адукацыі на падставе тыповога і зацвярджаецца загадчыкам.
50. Асноўнымі мовамі навучання і выхавання ва ЎСТАНОВЕ адукацыі з’яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: беларуская і руская. Мова навучання і выхавання вызначаецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ УСТАНОВЫ з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў пры наяўнасці такой магчымасці.
50.1. Ва ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ па жаданні законных прадстаўнікоў выхаванцаў могуць адкрывацца групы, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальных меншасцей.
51. У адукацыйным працэсе ЎСТАНОВЫ адукацыі выкарыстоўваюцца вучэбныя выданні, афіцыйна зацверджаныя або дапушчаныя ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі, рэкамендаваныя дзяржаўнай установай адукацыі «Акадэмія адукацыі», навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі».
52. У адукацыйным працэсе псіхолага-педагагічная дыягностыка развіцця выхаванцаў выкарыстоўваецца толькі са згоды законных прадстаўнікоў непаўнагадовых пасля растлумачэння ім правоў, звязаных з яе правядзеннем, і толькі з мэтай вызначэння аптымальнай праграмы развіцця дзіцяці.
52.1. Аздараўленне выхаванцаў ажыццяўляецца на аснове метадычных рэкамендацый, загадаў, іншых дакументаў, якія прымаюцца органамі аховы здароўя і адукацыі.
53. Аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі выхаванцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ЎСТАНОВЕ адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.
54. Аказанне псіхалагічнай, медыцынскай дапамогі выхаванцам УСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.
55. Харчаванне дзяцей, а таксама ўзыманне платы з законных прадстаўнікоў за харчаванне дзяцей ва ЎСТАНОВЕ адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
56. Ва ЎСТАНОВЕ адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У час канікул з выхаванцамі праводзяцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці.
56.1. Агульная працягласць канікулаў складае 112 каляндарных дзён: летнія — 92 каляндарныя дні, зімовыя — 10 каляндарных дзён, вясновыя — 10 каляндарных дзён.
57. Атрыманне дашкольнай адукацыі ва ЎСТАНОВЕ адукацыі з’яўляецца бясплатным. УСТАНОВА адукацыі можа аказваць паслугі пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове ў адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам.
57.1. Аказанне паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове ва ЎСТАНОВЕ адукацыі ажыццяўляецца на падставе дагавора аб аказанні паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове, які заключаецца з адным з законных прадстаўнікоў выхаванца.
58. Загадчык ЎСТАНОВЫ адукацыі, педагагічныя і іншыя работнікі нясуць персанальную адказнасць за стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з заканадаўствам.
59. Патрабаванні да мер бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі.
60. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў прымаюць удзел у адукацыйным працэсе і абавязаны забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванцаў, паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу; выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў.
61. Метадычная дзейнасць ва ЎСТАНОВЕ адукацыі грунтуецца на дасягненнях навукі, перадавога педагагічнага вопыту, накіравана на павышэнне прафесійнага майстэрства кожнага педагога, на развіццё творчага патэнцыялу педагагічнага калектыву, на павышэнне якасці адукацыйнага працэсу.
62. Навукова-метадычнае забеспячэнне ўключае вучэбна-праграмную дакументацыю адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграмна-плануючую дакументацыю педагагічных работнікаў, вучэбна-метадычную дакументацыю, навучальныя выданні.
63. Медыцынскае абслугоўванне выхаванцаў УСТАНОВЫ адукацыі забяспечваецца медыцынскімі работнікамі ўстановы аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца», якія разам з загадчыкам нясуць адказнасць за здароўе і фізічнае развіццё дзяцей, правядзенне лячэбна-прафілактычных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, сістэматычнае абследаванне дзяцей, дазіроўкі фізічных і разумовых нагрузак, забеспячэнне якасці харчавання дзяцей.
РАЗДЗЕЛ 7
ПРАВА І АБАВЯЗКІ
УДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
64. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва ЎСТАНОВЕ адукацыі з’яўляюцца выхаванцы, іх законныя прадстаўнікі, педагагічныя работнікі.
65. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу і іншыя работнікі ЎСТАНОВЫ адукацыі маюць права на абарону персанальных даных у адпаведнасці з заканадаўствам.
66. Выхаванцы маюць права на:
66.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнай праграмай дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмай спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмай спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;
66.2. перавод у іншую ўстанову адукацыі ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі;
66.3. навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў межах зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмай спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмай спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;
66.4. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
66.5. павагу чалавечай годнасці, абарону ад усіх форм фізічнага і псіхічнага гвалту, абразы асобы, ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
66.6. бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
66.7. бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці, карэкцыйна-педагагічную дапамогу ва ЎСТАНОВЕ адукацыі;
66.8. карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі;
66.9. канікулы;
66.10. атрыманне паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове;
66.11. атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў УСТАНОВЫ адукацыі;
66.12. удзел у конкурсах, фестывалях, святах і іных адукацыйных і іншых мерапрыемствах;
66.13. ільготныя ўмовы харчавання, медыцынскае абслугоўванне ў адпаведнасці з актамі заканадаўства;
66.14. заахвочванне да поспехаў у вучэбнай дзейнасці, у выхаваўчых мерапрыемствах.
67. Законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі.
67.1. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы выхаванцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.
68. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў маюць права на:
68.1. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй УСТАНОВЫ адукацыі;
68.2. удзел ва ўпраўленні ЎСТАНОВЫ адукацыі;
68.3. абарону правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў;
68.4. азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу;
68.5. атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці выхаванцаў у парадку, які вызначаецца загадчыкам УСТАНОВЫ адукацыі;
68.6. атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, педагагічных) выхаванцаў;
68.7. выбар паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове;
68.8. аказанне пасільнай дапамогі ў рэалізацыі статутных задач, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ЎСТАНОВЫ адукацыі;
68.9. іншыя правы, прадугледжаныя актамі заканадаўства.
69. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў абавязаны:
69.1. забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванца;
69.2. паважаць гонар і перавагі іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
69.3. уносіць плату за харчаванне дзіцяці ва ЎСТАНОВЕ адукацыі адукацыі да 25 чысла бягучага месяца;
69.4. прыводзіць дзіця ва ЎСТАНОВУ адукацыі ў ахайным выглядзе (чыстым адзенні і абутку), апранаць з улікам індывідуальных асаблівасцей і сезонных змяненняў; прыводзіць і забіраць дзіця ў адпаведнасці з рэжымам работы ЎСТАНОВЫ адукацыі;
69.5. інфарміраваць УСТАНОВУ адукацыі аб адсутнасці дзіцяці, ці яго хваробе;
69.6. узаемадзейнічаць з УСТАНОВАЙ адукацыі па ўсіх напрамках выхавання і навучання дзіцяці;
69.7. выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, распарадку дня, рэжыму работы ЎСТАНОВЫ адукацыі;
69.8. выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
70. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў УСТАНОВЫ адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам нясуць адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных умоў для атрымання імі адукацыі.
71. Іншыя правы і абавязкі выхаванцаў УСТАНОВЫ адукацыі, іх законных прадстаўнікоў устанаўліваюцца актамі заканадаўства, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
72. Педагагічнымі работнікамі ЎСТАНОВЫ адукацыі з’яўляюцца асобы, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць (рэалізуюць змест адукацыйных праграм, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (або) кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю). Асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да педагагічных работнікаў, вызначаюцца кваліфікацыйным даведнікам прафесійнымі стандартамі, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
73. Педагагічныя работнікі ЎСТАНОВЫ адукацыі маюць права на:
73.1. абарону свайго прафесійнага гонару і годнасці;
73.2. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
73.3. творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;
73.4. доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
73.5. удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
73.6. удзел у эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ЎСТАНОВЫ адукацыі;
73.7. удзел ва ўпраўленні ЎСТАНОВЫ адукацыі;
73.8. павышэнне кваліфікацыі;
73.9. маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці;
73.10. аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
73.11. штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі;
73.12. іншыя сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства.
74. Педагагічныя работнікі абавязаны:
74.1. рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі;
74.2. будаваць работу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;
74.3. добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі, увесь час удасканальваць свой прафесіяналізм;
74.4. фарміраваць у выхаванцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;
74.5. быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;
74.6. праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;
74.7. у рамках заканадаўства захоўваць таямніцу асабіста даверанай інфармацыі;
75.8. садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве выхаванцаў і педагагічным калектыве;
74.9. выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;
75.10 знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка;
74.11. забяспечваць выкананне спецыяльных ўмоў, неабходных для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
74.12. праходзіць напярэдадні (пры паступленні на працу) і перыядычныя (на працягу працоўнай дзейнасці) абавязковыя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненню з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны;
выконваць палажэнні дадзенага Статута;
ажыццяўляць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
75. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для заахвочвання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства.
76. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:
76.1. пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;
76.2. якія маюць судзімасць, якая не знята або не пагашана;
76.3. прызнаныя недзеяздольнымі і абмежавана дзеяздольнымі;
76.4. якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
76.5. якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці.
76.6. Пры ўзнікненні ў перыяд ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці абставін, якія перашкаджаюць яе ажыццяўленню і прадугледжаных дадзеным Статутам, ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці спыняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
77. Удзельнікі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з заканадаўствам абавязаны беражліва адносіцца да маёмасці ЎСТАНОВЫ адукацыі і нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і пабудоў УСТАНОВЫ адукацыі, абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.
78. Ва ЎСТАНОВЕ адукацыі ствараецца камісія па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў мэтах урэгулявання рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін у выпадку ўзнікнення канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.
78.1.Рашэнне камісіі па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка з’яўляецца абавязковым для ўсіх удзельнікаў адукацыйных адносін ва Установе адукацыі і падлягае выкананню ў тэрміны, прадугледжаныя ўказаным рашэннем.
РАЗДЗЕЛ 8
ПРЫЁМ (ЗАЛІЧЭННЕ) АСОБ ВА ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ
79. Прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ва ЎСТАНОВЕ адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месц на падставе:
79.1. заявы законнага прадстаўніка ;
79.2. медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
79.3. накіравання, выдадзенага Малюшычскім сельвыканкамам;
79.4. заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii — для атрымання дашкольнай адукацыi дома;
79.5. заключэння ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна» — для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
79.6.Прыём (залічэнне) асобы ва ЎСТАНОВУ адукацыі ажыццяўляецца шляхам прыняцця рашэння (выдання загада) загадчыкам аб прыёме (залічэнні) асобы ва ЎСТАНОВУ адукацыі.
80. Напаўняльнасць груп ва ЎСТАНОВЕ адукацыі ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі
80.1. Пры наяўнасці аб’ектыўных абставін ЗАСНАВАЛЬНІК мае права ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп.
81. У выпадку працяглай адсутнасці выхаванца (пры бесперапыннай адсутнасці дзіцяці больш за 30 дзён) без уважлівых прычын па ініцыятыве ЎСТАНОВЫ адукацыі можа ажыццяўляцца датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне).
81.1. Кіраўнік УСТАНОВЫ адукацыі мае права самастойна ў кожным асобным выпадку (з улікам канкрэтных абставін) вырашаць пытанне аб тым, ці з’яўляюцца тыя ці іншыя прычыны адсутнасці выхаванца ва ЎСТАНОВЕ адукацыі ўважлівымі.
81.2. Уважлівымі прычынамі прызнаюцца:
81.2.1. хвароба дзіцяці;
81.2.2. санаторна-курортнае лячэнне;
81.2.3. знаходжанне дзіцяці на хатнім рэжыме (па рэкамендацыі ўстановы аховы здароўя);
81.2.4. каранцін;
81.2.5. наяўнасць лістка часовай непрацаздольнасці ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;
81.2.6. водпуск бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;
81.2.7. службовая камандзіроўка бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;
81.2.8. выхадныя дні бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца, у тым ліку якія працуюць па гнуткаму графіку
81.2.9. працы, пры прадастаўленні дадатковага вольнага ад працы дня ў тыдзень маці ў адпаведнасці з патрабаваннямі Працоўнага кодэкса;
81.2.10. простай арганізацыі (падраздзяленні), у якой працуюць бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца;
81.2.11. часовая страта працы аднаго з законных прадстаўнікоў выхаванца па незалежных абставінах;
81.2.12. канікулы (летнія — 92 каляндарныя дні, зімовыя — 10 каляндарных дзён, вясновыя — 10 каляндарных дзён);
81.2.13. прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці ЎСТАНОВЫ адуацыі;
81.2.14. наступленне надзвычайных абставін, у тым ліку часовае прыпыненне працы транспарту;
81.2.15. непрадбачаныя сямейныя акалічнасці (пераезд, смерць або хвароба блізкіх сваякоў) і іншыя.
82. Адлічэнне (спыненне адукацыйных адносін) выхаванца ажыццяўляецца пры надыходзе адпаведных падстаў, прадугледжаных Кодэксам аб адукацыі.
82.1. Рашэнне аб адлічэнні (спыненне адукацыйных адносін) выхаванца прымае загадчык УСТАНОВЫ адукацыі шляхам выдання загаду, у якім указваецца падстава адлічэння.
РАЗДЗЕЛ 9
ФАРМАВАННЕ ШТАТНАГА РАСКЛАДУ І АПЛАТА ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
83. Працоўныя адносіны ва ЎСТАНОВЕ адукацыі рэгулююцца Працоўным Кодэксам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, працоўным дагаворам (кантрактам), сапраўдным Статутам, Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, службовымі і працоўнымі інструкцыямі работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі. Службовыя інструкцыі работнікаў распрацоўваюцца кіраўнікамі структурных падраздзяленняў і зацвярджаюцца загадчыкам УСТАНОВЫ адукацыі на аснове тыпавых кваліфікацыйных характарыстык.
84. Работнікі ЎСТАНОВЫ адукацыі рэалізуюць свае правы на працу шляхам заключэння працоўнага дагавора (кантракта).
85. Загадчык УСТАНОВЫ адукацыі прызначаецца на пасаду загадам начальніка ОРГАНА КІРАВАННЯ. З загадчыкам працоўны кантракт заключае начальнік ОРГАНА КІРАВАННЯ.
86. Камплектаванне ЎСТАНОВЫ адуацыі спецыялістамі на вакантныя месцы ажыццяўляецца з ліку асоб, якія маюць адпаведную адукацыю, падрыхтоўку і неабходныя працоўныя і маральныя якасці.
87. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да педагагічных работнікаў УСТАНОВЫ адуацыі, іх правы і абавязкі вызначаюцца Кодэксам аб адукацыі, сапраўдным Статутам.
88. Структура і штатны расклад фарміруецца ЎСТАНОВАЙ адукацыі і зацвярджаюцца загадчыкам. Увядзенне дадатковых штатных адзінак звыш тыпавых штатаў і нарматываў ажыццяўляецца па ўзгадненню з ОРГАНАМ КІРАВАННЯ і фінансавым аддзелам ЗАСНАВАЛЬНІКА
89. Па заканадаўству іншымі работнікамі ЎСТАНОВЫ адукацыі з’яўляюцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя і іншыя дапаможныя функцыі.
90. Правы і абавязкі іншых работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, працоўным дагаворам (кантрактам), службовай і рабочай інструкцыяй, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ЎСТАНОВЫ адукацыі.
91. Правам найму работнікаў валодае загадчык УСТАНОВЫ адукацыі.
92. Пры прыёме на працу на пасады педагагічных работнікаў УСТАНОВА адукацыі абавязаны запытваць у адносінах да асоб, з якімі будуць заключаны працоўныя адносіны, з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях звесткі аб нязнятай і непагашанай судзімасці, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі паступленнямі або паступленнямі пагашэння ад паступлення паступлення або пакарання крымінальнага пераследу на падставах, прадугледжаных пунктамі 3 ці 4 часткi першай артыкула 29 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
93. Да работы ва ЎСТАНОВЕ адукацыі дапускаюцца работнікі, якія прайшлі медыцынскі агляд ва ўстаноўленым парадку.
94. Аплата працы і прэміраванне работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
95. У адпаведнасці з заканадаўствам работнікі ЎСТАНОВЫ адукацыі маюць права свабодна аб’ядноўвацца і ўступаць у прафесійныя саюзы. Кіраўніцтва ЎСТАНОВЫ адукацыі прызнае створаныя ў працоўным калектыве органы прафсаюзаў, іх прафсаюзныя камітэты (ПК) законнымі прадстаўнікамі арганізацыі працоўных УСТАНОВЫ адукацыі, уступае з імі ў перагаворы, заключае калектыўныя дагаворы, іншыя пагадненні аб ахове і іншых умовах працы.
РАЗДЗЕЛ 10
ФІНАНСАВАННЕ, КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМАВАННЯ МАЁМАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
96. Фінансаванне УСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў ЗАСНАВАЛЬНІКА, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
97. Фінансаванне ЎСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі, рэалізацыі Дзяржаўных праграм у межах сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім і мясцовым бюджэтах на гэтыя мэты, іншых крыніц.
98. Фінансавая дзейнасць УСТАНОВЫ адукацыі грунтуецца на дзейнічаючым заканадаўстве, якое рэгулюе фінансава-гаспадарчыя адносіны ў дзяржаўных органах.
99. Маёмасць УСТАНОВЫ адукацыі складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў балансе дзяржаўнай установы «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна». Адасобленая маёмасць знаходзіцца ў камунальнай уласнасці ЗАСНАВАЛЬНІКА на праве аператыўнага кіравання ОРГАНА КІРАВАННЯ. УСТАНОВА адукацыі не мае права без згоды Заснавальніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю.
100. Матэрыяльна-тэхнічная база ЎСТАНОВЫ адукацыі фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам неабходнасці забеспячэння дашкольнай адукацыі, тыпу УСТАНОВЫ адукацыі, спецыфікі і форм адукацыі.
101. Памяшканні ЎСТАНОВЫ адукацыі абсталёўваюцца неабходным вучэбна-гульнявым абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных норм і правіл.
102. Фінансава-гаспадарчая дзейнасць УСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці».
103. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, паступаюць у самастойнае распараджэнне ЎСТАНОВЫ адукацыі, улічваюцца і расходуюцца па сметах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам.
104. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ЎСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, добраахвотных ахвяраванняў фізічных і юрыдычных асоб, спонсарскіх сродкаў, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству.
105. УСТАНОВА адукацыі мае права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы. Атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытая за кошт іх маёмасць паступаюць у распараджэнне ЎСТАНОВЫ адукацыі і ўлічваюцца на асобным балансе. Даходы, атрыманыя ад вядзення гаспадарчай дзейнасці, УСТАНОВА адукацыі накіроўвае на развіццё сваёй матэрыяльна тэхнічнай базы і на сацыяльныя патрэбы.
106. Аказанне паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове не можа ажыццяўляцца узамен або ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, пагаршаць якасць прадстаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.
РАЗДЗЕЛ 11
УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ
І КАНТРОЛЬ ДЗЕЙНАСЦІ АДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЫ
107. УСТАНОВА адукацыі ажыццяўляе статыстычны ўлік, прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку статыстычную справаздачнасць, а таксама аператыўную інфармацыю аб фінансава-гаспадарчай і іншай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.
107.1. Вядзенне бухгалтарскага ўліку ажыццяўляецца Дзяржаўнай установай «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна» на дагаворных пачатках.
108. За невыкананне і (або) скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення службовыя асобы УСТАНОВЫ адукацыі нясуць адказнасць, устаноўленую заканадаўствам.
109. Комплексная рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці ЎСТАНОВЫ адукацыі можа праводзіцца па ініцыятыве ОРГАНА КІРАВАННЯ або ўпаўнаважанага ім органа. Вынікі рэвізіі паведамляюцца ЎСТАНОВЕ адукацыі.
110. Кантроль над эфектыўнасцю выкарыстання і захаванасцю даручанай УСТАНОВЕ адукацыі маёмасці ажыццяўляюць ЗАСНАВАЛЬНІК і ОРГАН КІРАВАННЯ.
111. Кантроль над дзейнасцю ЎСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляюць падатковыя і іншыя дзяржаўныя органы, на якія заканадаўчымі актамі ўскладзена праверка асобных бакоў дзейнасці ў межах іх кампетэнцыі.
112. Кантроль за забеспячэннем якасці дашкольнай адукацыі, яе парадак і перыядычнасць ажыццяўляюцца ў парадку, які вызначаецца заканадаўствам.
113. УСТАНОВА адукацыі ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, парадак і перыядычнасць правядзення якой вызначае загадчык.
114. УСТАНОВА адукацыі вядзе справаводства, падрыхтоўвае і здае дакументы ў дзяржаўныя архіўныя ўстановы ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
РАЗДЗЕЛ 12
ЛІКВІДАЦЫЯ І РЭАРГАНІЗАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
115. Спыненне дзейнасці УСТАНОВЫ адукацыі можа ажыццяўляцца шляхам рэарганізацыі або ліквідацыі.
116. Ліквідацыя і рэарганізацыя ЎСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
117. Рашэнне аб рэарганізацыі, ліквідацыі ЎСТАНОВЫ адукацыі прымаецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ на падставе ацэнкі наступстваў прыняцця такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню і выхаванню на ўзроўнях дашкольнай адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі на дадзенай тэрыторыі.
118. У выпадку спынення дзейнасці ЎСТАНОВЫ адукацыі ЗАСНАВАЛЬНІК прымае меры па пераводу выхаванцаў са згоды іх законных прадстаўнікоў у іншыя ЎСТАНОВЫ адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстанаўлівае Урад.
119. УСТАНОВА адукацыі лічыцца рэарганізаванай або ліквідаванай з моманту ўнясення адпаведнага запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
120. У выпадку змянення месцазнаходжання ЎСТАНОВЫ адукацыі накіроўвае ў рэгістрыруючы орган адпаведнае апавяшчэнне на працягу 10 рабочых дзён.
121. Пры ліквідацыі і рэарганізацыі ЎСТАНОВЫ адукацыі, звальняемым работнікам гарантуецца захаванне іх правоў і інтарэсаў у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.
122. Па іншых пытаннях, якія не адлюстраваны ў дадзеным Статуце, УСТАНОВА адукацыі кіруецца дзейным заканадаўствам.
РАЗДЗЕЛ 14
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
123. УСТАНОВА адукацыі мае права па ўзгадненню з ОРГАНАМ КІРАВАННЯ ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі.
124. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ЎСТАНОВА адукацыі ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі пагадненнямі.