Музычна-літаратурная забава“ Славім Беларусь”
Добры дзень, мае маленькія беларусы! Дзеці, а чаму я вас так назвала-беларусы? (Адказы дзяцей) Дзеці, мы жывем у краіне, у якой дзіўна прыгожае імя-Рэспубліка Беларусь!
Радзіма наша – Беларусь,
i колькі ні шукай,
Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі
мілей, чым гэты край.
Песня “ Беларусь Зямля азёрная” (Т. Бокач)
Вядучая: Нашу краіну называюць краем блакітных азёр, краем зялёных лясоў. А яшчэ яе называюць зямлёй пад белымі крыламі:расправіўшы белыя ветразі крылаў, ляцяць буслы. Іх у Беларусі вельмі шмат. Сваімі крыламі яны як бы накрываюць нашу краіну. Таму яе так і называюць – зямля пад белымі крыламі. Кожны ведае, што бусел-сімвал роднай Беларусі.
Дыдактычная гульня « Складзі –сімвал роднай Беларусі” (Бусел)
Вядучы: Дзеці, паглядзіце, гэта карта Беларусі. (паказвае) Якая вялікая наша Беларусь!
Вядучы: У нашай краіны 6 абласцей. Назавіце іх (адказы дзяцей). А ці ведаеце вы сталіцу Рэспублікі Беларусь? (адказы дзяцей). Правільна, гэта Мінск. А як завуць людзей, якія жывуць у Мінску? Так, гэта мінчане. Мы з вамі жывём у весцы Палужжа, значыць мы….(палужаня) І зараз я вас запрашаю адправіцца ў падарожжа па нашай выдатнай краіне і даведацца чым мы можам ганарыцца.
Вядучы: Мы ганарымся «Беларусь мая, музычная».
Вядучы: Дзеці, паглядзіце на карцінку і скажыце, якія музычныя інструменты ўваходзяць у склад беларускага аркестра (дудка, цымбалы, гарамонік, скрыпка).
Вядучы: Беларусы вельмі працавіты народ і ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць. Вельмі любяць праводзіць святы. Якія народныя святы вы ведаеце? (адказы дзяцей: восеньскі кірмаш, Калядкі, Масленіца, Гуканне вясны) На святах беларусы спяваюць, танцуюць і граюць на народных музычных інструментах.
Музычная хвілінка “ Беларускі аркестр”
Вядучы: Мы ганарымся «Беларускае нацыянальнае адзенне».
Звярніце ўвагу: у які ўбор апранутыя нашы лялькі Ясь і Яніна – гэта беларускія народныя (нацыянальныя) касцюмы.
Беларускі народ шануе нацыянальныя традыцыі, не забывае народныя святы, песні, танцы. А на нагах ранней даўней насілі лапці. У мяне таксама ёсць вось такія лапці, зараз мы з імі пагуляем.
Беларуская народная гульня: «Ты, Міхасік, не зявай, хутка лапці абувай!»
Вядучая: Мы ганарымся “ Роднай мовай” Наша мова якая: прыгожая, ласкавая, любая, багатая, шчырая, мілагучная, родная. А якая літара ёсць толькі ў беларускай мове? (ў). У гонар гэтай літары стаіць помнік у горадзе Полацку. А зараз запрашаю расказаць вершы на беларускай роднай мове.
1.Блакіт нябёс, і белы бусел, Гасціла А.
І кветкі ў полі, як абрус
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я хлопчык Беларус.
2.Твар румяны Кіра М.
Белая хустачка
Я ўжо ведаю,
Я беларусачка!
3.Цік-так ходзікі Панько А.
Мне чатыры годзікі
Чуб ільняны- светла русы.
Тата з мамай – беларусы.
4.Змалку звалі цябе Ваня В.
Мы сваёю радзімаю
Беларусь, Беларусь,
Як ты сэрцу любімая!
5.Беларусам я радзіўся Захар Ч.
Беларусам буду жыць
Беларускую зямельку
Буду шчыра я любіць!
6. Дзяржаўны герб як сонца свеціць.
у нашым сэрцы над зямлёй
І Беларусь у белым свеце.
Нясгаснай славіцца красой.
7. Мяжуе з Польшай, Украінай, Васіліса І.
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына,
Тваё жыццё і гонар твой,
І ты яе запомні імя, як неба, сонцаі зару.
Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь.
8. І там дзе нарадзіліся Усе разам
Дзе шчасліва жывём.
Краіну сваю родную.
Радзімаю завём!
Вядучы: Мы ганарымся«Прырода Беларусі». А якія вы ведаеце кветкі, што уваходзяць у прыродныя сімвалы Беларусі. (адказы: васілёк, лён, канюшына). Адгадайце загадкі пра гэтыя расліны
1.Урадзіўся ён высокі,
шаўкавісты, сінявокі,
Апранае нас здавен …
Здагадайцеся, хто ён? (лён)
2. Цвіту ўсё лета я.
Жыву звычайна ў жыцце.
Наш родны край.
Як называюць мяне, скажыце? (Васілёк)
3. Што пахне на лузе так соладка ў летку?
Трайныя лісточкі ды шарыкі-кветкі.
Карове, каню, ды сямейцы трусінай.
Наша Яська пайшоў накасіць …(канюшыны)
А пра якую кветку мы ведаем з вамі песню (адказы)
Песня “Сіні васілёк”( Я. Жабко)
Вядучая: А зараз мы правядзем віктарыну «Знаўцы роднага краю».
Віктарына “Знаўцы роднага краю».
— Назавіце іглічныя дрэвы нашых лясоў (хвоя, елка, ядлавец)
— Якіх жывёл называюць будаўнікамі? (Бабёр)
— Назавіце драпежных жывёл нашых беларускіх лясоў. (Воўк, ліса, кабан)
— Якія жывёлы Беларусі на зіму мяняюць свой колер? (Заяц, ліса, вавёрка)
— Якія птушкі застаюцца ў нас зімаваць? (Верабей, Сарока, варона)
— Якія звяры нашых лясоў занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? (Зубр, буры мядзведзь, барсук і г. д.)
— Якія птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? (Шэры журавель, пугач, чорны бусел, вялікая белая чапля і інш.)
— Назавіце лекавыя расліны нашых лугоў. (Крываўнік, маці-і-мачаха…)
-Якая драпежная рыба мае вялікую пашчу з загнутымі назад зубамі? (Шчупак, шчука)
— Назавіце самага злоснага шкодніка бульбы. (Каларадскі жук)
Вядучы: Ну, вось і падышла да канца наша музычна-літаратурная забава “Славім Беларусь”. Хочацца закончыць яе вось гэтымі радкамі з верша
Гляджу на родныя мясціны,
адданая я ім навек,
Бо даражэй сваёй краіны
не мае скарбу чалавек.



