Мэта: фарміраванне уяўленяў аб свяце Маці; навучаць расказваць аб сваіх матулях; развіццё пазнавальных матываў; выхаванне павагі да маці, якая дае свету новае жыццё, закладвае стаўленне да сям’і, як важнейшай каштоўнасці.

Вядучая:  Дзеці, чаму так светла і прыгожа ў зале? У вазе стаяць кветкі? Не ведаеце? А хочаце даведацца?

Сёння свята Сёння дзень МАЦІ. У  гэты дзень мы будзем віншаваць усіх матуль, дарыць ім падарункі, усмешкі, добрыя словы.

Песня “Слава маміным рукам”

Вядучая: Маці… самае прыгожае слова. Гэта першае слова якое вымаўляе чалавек.  Маці – галоўнае слова ў нашым жыцці. Маці свет падарыла, шчасце адкрыла мне і табе.

                       Сення ёй – самыя сардэчныя словы!

                       Сёння ёй – самыя цудоўныя падарункі!

Танец “Будзем танцаваць”

Вядучая: Дзеці паслухайце расказ Л.М. Толстого” Лучше всех”

«На улице в толпе заблудилась маленькая девочка. Бегает, кричит, ищет сою мать. Народ спрашивает у нее. 

— А какая твоя мама? А девочка сквозь слёзы говорит:

— А разве вы не знаете? Моя мама та, что «лучше всех»

Вядучая: А чаму дзяўчынка так сказала аб сваёй матулі? Ці так вы думаеце аб сваіх матулях? Чаму?

Песенька аб матулі

1. 1.Кожное дзіця сапраўды ведае,   

Свята маці ў нас двойчы бывае.

У сакавіку — з кропляй вясновай,

У кастрычніку — з лістотай восеньскай.

Але заўсёды ён прыходзіць з кветкамі

І з падарункам, што зрабілі самі.

У гэты святочны дзень восеньскі

Ад душы ўсё падорым маме.

2. У Беларусі свята мам сёння            

 Не бяда, што сыра на двары…

 Хай сагрэе мамчына сэрца

 Гэты добры дзень у календары.

 Дораць мамам хай сёння дзеці

 Мілыя падарункі і словы «Лепш няма цябе на цэлым свеце. Мамачка каханая мая!»

3.  Быць мамай зусім нялёгка        

Гэта значыць — начамі не спаць

Кашы варыць, дзетак карміць.

Усё прыбраць, а потым памыць.

4. Пагладзіць, развесіць бялізну і яшчэ   

Посуд усю перамыць …

Казкі на ноч нам пачытаць.

Ну як жа яе не кахаць.

5.  Далікатнай, мяккай дзіцячай далонькай   

 Па шчацэ пагладжу мамачку сваю.

 І скажу ёй, што не толькі ў свята,

 Што яе я кожны дзень люблю!

6. Маму моцна пацалую      

 Абдыму яе, родную

 Мама — сонейка маё

Самая простая

Самая родная –

Гэта мая МАМА МАМА дарагая

7. Жадаем сёння ўсім мамам на свеце,    

Каб былі здаровыя яны і іх дзеці

 Каб сонейка праменьчыкам у небе ззяла,

 А слоў добрых сказана было нямала.

Песня “ Маме песенку спаём”

Давайце раскажам аб нашых любімых матулях

Вядучая: — Я называю імя, імя па бацьку матулі аднаго з дзяцей. Той, чыя гэта матуля выходзіць і расказвае:

  • Як завуць маму;
  • Дзе яна працуе;
  • Якая яна;
  • Як ты дапамагаеш маме;
  • Як любіш яе.

Музычны нумар “Парасоны”

Вядучая: Дзеці, давайце будзем паводзіць сябе так, каб не засмучаць сваю матулю. Будзем старацца толькі радаваць сваімі добрымі справамі і паступкамі. Дзеці, мне пачулася як  штосьці шалясціць(шукаю) А вось  адкуль! А вы думаеце, аб чым яны шалясцяць? Яны называюць ласкавя добрыя словы аб маме. Кожны лісток у восеньскі букет – гэта ласкавае слова аб маме. Хутчэй іх называй і кляновы лісток трымай.

Песня “Па зямлі крочыць восень

Вядучая: Вечарам, калі будзеце класціся спаць, падыдзіце кожны да сваёй матулі, абдыміце яе, пацалуйце і скажыце: “Добрай ночы мамачка, я цябе вельмі люблю!” зразумелі?  А зараз давайце ўсе разам павіншуем нашых матуль з восеньскім святам. У гэты светлы час, дарагія мамы. Мы Віншуем Вас! ( пасля слоў дзеці віншуюць матуль падарункамі).

Выхавацель дашкольнай адукацыі: В.В.Бумай