16.02.2026г У нашым Палужскім дзіцячым садзе першы дзень тыдня беларускай мовы пачаўся з квэст-гульні » Мая Беларусь». Выхаванцы адпраўляюцца ў падарожжа. Прыпынкі: «Мая Беларусь», » Збяры прыродныя сімвалы Беларусі», » Апрані ляльку ў беларускае адзенне» і іншыя садзейнічалі прывіццю павагі і цікавасці да роднай мовы. Дзеці здзейснілі цікавае падарожжа па нашай краіне і на кожным прыпынку яны выконвалі розныя творчыя заданні. Падарожжа дало магчымасць яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывем у цудоўнай і непаўторнай краіне.
Квэст-гульня «Мая Беларусь»
Выхавацель дашкольнай адукацыі Бумай В.В.
Мэта: выхаванне патрыятызму і любові да Радзімы.
Задачы: выхоўваць паважлівыя адносіны да дзяржаўных сімвалаў Беларусі, да гісторыі і культуры сваёй краіны;
Абсталяванне: Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь, карта, разразныя малюнкі прыродных сімвалаў Беларусі, Развіваючая гульня “Апрані ляльку ў Беларускае адзенне”, дыдактычныя гульні: “ Трэці лішні”, “Знайдзі пару”, “З якога матэрыялу прадмет?” Беларускія народныя промыслы і рамёствы”, “ Мы і нашы суседзі”
Ход мерапрыемства
Гучыць песня “Беларусь- гэта мы”(выкан. В. Алешка)
Выхавацель: Добры дзень! Дзеці вы любіце нашу Радзіму? Як называецца наша краіна?
Выхаванцы: Да.
Выхавацель: А як называецца галоўны горад, сталіца Беларусі?
Выхаванцы: Мінск.
Выхавацель: Правільна . Мінск-гэта наша сталіца, сталіца нашай Рэспублікі Беларусь. Дзеці ў кожнай краіны ёсць сваі сімвалы. Якія дзяржаўныя сімвалы краіны вы ведаеце?
Выхаванцы: Сцяг, герб, гімн.
Выхавацель: Так. У Беларусі свой сцяг, вось ён перад вамі. Якога ён колеру? Што азначаюць гэтыя колеры? Белы – сімвал духоўнай чысціні і гасцепрыімства беларусаў. Зялёны – сімвал дабра, прыроды, росту, дабрабыту і міру. Чырвоны колер асацыюецца з сонцам , гэта колер барацьбы за шчаслівае жыццё.
І вось каб сабраць карту Нашай Рэспублікі Беларусь нам трэба выканаць заданні Бусліка, за кожнае заданне вы будзеце атрымліваць па адной часцы з карты. І ў канцы вы павінны будзеце сабраць карту Беларусі. Згодны? Ну тады адпраўляемся.
Прыпынак № 1. “ Мая Радзіма Беларусь”
Пытанне- адказ.
1.Як называецца наша дзяржава? (Рэспубліка Беларусь)
2. Як называюцца жыхары нашай краіны? (Беларусы)
3. Назавіце сталіцу нашай Радзімы?( Мінск)
4. Хто з’яўляецца главою нашай краіны( Прэзідэнт)
5. Назавіце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (А.Г. Лукашэнка)
6. Якія дзяржаўныя сімвалы краіны вы ведаеце? (Сцяг, герб, гімн)
7. Як называецца месца у якім мы жывём(г.п. Карэлічы, агр. Палужжа)
8. Якія прыродныя сімвалы Беларусі вы ведаеце? ( сасна,канюшына, васілёк, лён, зубр, бусел).
Прыпынак №2 “ Збяры прыродныя сімвалы Беларусі” (выхаванцы 6-7г)
Гульня “ Знайдзі сцяг Беларусі” (4-5г) Дзецям прапануюцца сцягі і людзі апранутыя у нацыянальнае адзенне , а таксама контуры кожнай краіны: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы.
Пытанне: Што азначаюць колеры беларускага сцяга? (адказы дзяцей)
Дзяржаўны сцяг – важны сімвал краіны. Ён заўсёды падняты на будынку афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на іншых важных дзяржаўных будынках, на спартыўных арэнах падчас спаборніцтваў, на будынках падчас дзяржаўных свят. Сцяг – гэта святыня, яго абараняюць і берагуць.
Што такое герб?
Герб- гэта эмблема нашай дзяржавы. як вы думаеце, дзе звычайна сустракаецца выява герба? ( На дзяржаўных будынках, пячатках, пашпартах, грашовых знаках, дакументах). на гербе намаляваны контур нашай краіны на фоне залатых прамянёў сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апяразвае вянок з залатых каласоў, пераплеценых ружовымі кветкамі канюшыны і блакітнымі кветкамі лёну. Унізе надпіс “ Рэспубліка Беларусь” Гэты сімвал сімвалізуе адно з лепшых якасцей беларусаў – працавітасць.
Прыдумайце сказы са словам “ працавіты”.
Прыпынак №3 “ Апрані ляльку у беларускае адзенне” Дзеці дзеляцца на дзве каманды. Дзяўчынкі апранаюць беларускую дзяўчынку, а хлопчыкі беларускага хлопчыка.
Прыпынак № 4 Музычны “Беларусь Зямля азерная”
Прыпынак №5 “ Літаратурная старонка”
Дзецям прапануецца расказаць вершы пра Беларусь.
1.Блакіт нябёс, і белы бусел, Гасціла А.
І кветкі ў полі, як абрус
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я хлопчык Беларус.
2.Твар румяны Кіра М.
Белая хустачка
Я ўжо ведаю,
Я беларусачка!
3.Цік-так ходзікі Панько А.
Мне чатыры годзікі
Чуб ільняны- светла русы.
Тата з мамай – беларусы.
4.Змалку звалі цябе Ваня В.
Мы сваёю радзімаю
Беларусь, Беларусь,
Як ты сэрцу любімая!
5.Беларусам я радзіўся Захар Ч.
Беларусам буду жыць
Беларускую зямельку
Буду шчыра я любіць!
6. Дзяржаўны герб як сонца свеціць.
у нашым сэрцы над зямлёй
І Беларусь у белым свеце.
Нясгаснай славіцца красой.
7. Мяжуе з Польшай, Украінай, Васіліса І.
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына,
Тваё жыццё і гонар твой,
І ты яе запомні імя, як неба, сонцаі зару.
Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь.
8. І там дзе нарадзіліся Усе разам
Дзе шчасліва жывём.
Краіну сваю родную.
Радзімаю завём!
Прыпынак №6 “ Народныя рамёствы Беларусі” Дзецям даюцца карткі з заданнямі, дзе яны павінны кожны іх выканаць і растлумачыць свой выбар.
Дыдактычныя гульні
“ Трэці лішні”, “Знайдзі пару”, “З якога матэрыялу прадмет?” Беларускія народныя промыслы і рамёствы”
Выхавацель: Я вас віншую вы прайшлі ўсе прыпынкі і выканалі ўсе заданні . Атрымалі ўсе часткі карты і зараз мы паспрабуем усе разам скласці карту Рэспублікі Беларусь. Дзякую вам і напаследак я хачу пачаставаць вас смачнымі пернікамі.

Анкета для бацькоў
“ Адносіны бацькоў да роднай мовы”
- Як вы лічыце, ці патрэбна вывучэнне дзяцей на беларускай мове?
1)Так 2) не
- Ці набываеце вы для сваіх дзяцей кніжкі на беларускай мове?
1)Так 2) не
- Ці ў аднолькавай ступені рынак забяспечаны дзяцячай кнігай для розных узростаў на беларускай мове?
1)Так 2) не 3) не ведаю
- Ці дастаткова дзяцячай літаратуры на беларускай мове ў бібліятэцы?
- Не 2) не ведаю 3) так
- Калі ў вас быў выбар: набыць кнігу казак на беларускай мове або на рускай (з умовай аднолькава якаснага афармлення і роўнага кошту), то што б вы выбралі для свайго дзіцяці?
- На рускай мове 2) не ведаю 3) на беларускай мове
- Як вы адносіцеся да перакладаў на беларускую мову кніг замежных казачнікаў?
1)Добра 2) не падабаецца 3) не ведаю
7. Ці разумее Ваша дзіця некаторыя словы на беларускай мове?
1)так 2)не
8.Ці азнаеміліся Вы і Ваша дзіця з казкамі на роднай мове?
1) так 2) не
9. Ці практыкуеце Вы дома размову па- беларуску? Ці называйце ВЫ адзенне дзіцяці: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. на роднай мове?
1) так 2) не 3) часам да.
10. Падкрэсліце, у якой ступені Вы валодаеце беларускай мовай:
1) лёгка размаўляю і разумею па-беларуску;
2)дастаткова разумею, размаўляю “на- трасянцы”;
3) СА слоўнікам;
11. Якія святы беларускага календара з’яўляюцца традыцыйнымі ў вашай сям’і (Каляды, Пасха, купалле, провады вясны і нш) _________________________________________________________________
11. Ці жадаеце Вы, каб ваша дзіця ва ўмовах дашкольнай установы атрымлівала больш ведаў па краязнаўству, беларускаму маўленню, звычаях, традыцыях беларускага народа? (Патрэбнае падкрэсліць).
12. Ціжадаеце Вы прымацьудзел у правядзенні сумесных беларускіх святаў з пед калектывам дашкольнай установы?
- Так 2) не
10. Вашы прапановы па эфектыўнаму авалоданню дзецьмі беларускай мовай.
________________________________________________________________