Чытаем, пераказваем разам.(са скарбонкі беларускіх народных казак зробленых рукамі педагога)
Народныя казкі — найбагацейшы скарб і праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў. Менавіта на трэці дзень Тыдня беларускай мовы адбылася незвычайная сустрэча з казкай: выхаванцы чыталі беларускія народныя казкі зробленыя рукамі педагога. Дзеці 4-5г, 6-7г чыталі казкі «Коцік, пеўнік і лісіца», » Як курачка пеўніка ратавала», пры гэтым паўтаралі з задавальненнем песенку спетую героем казкі, і для раней знаёмых герояў складалі новыя прыгоды і фантазійныя сітуацыі. А выхаванцы 2-3 г у казцы » Курачка рабка» знаёміліся са зместам яе абапіраючыся на малюнкі. Занятак быў цікавым для выхаванцаў , дапамог пашырыць іх слоўнікавы запас, развіць уяўленне і ўменне выказваць свае думкі. А яшчэ дзеці змаглі даведацца, што любую казку можна зрабіць сваімі рукамі.
