«ТОРБА ПОЎНАЯ ЗАГАДАК»
Неабходныя рэчы: торбачка ці скрыначка, папяровыя стужкі, асадка.
Калі ў вас будзе хвілінка вольнага часу, падрыхтуйце ў якасці сюрпрыза для вашых дзяцей торбу поўную загадак: нарэжце невялікія кавалачкі паперы і на кожным напішыце кароткую загадку. Калі ў вас дзеці рознага ўзросту, можаце скарыстаць паперкі розных колераў: старэйшае дзіця будзе выцягваць чырвоныя паперкі, а малодшае – жоўтыя. Правільны адказ можна зашыфраваць, напрыклад, у выглядзе малюнка. Гэтую гульню добра скарыстоўваць у час, напрыклад: доўгай вандроўкі аўтамабілем ці цягніком.
Прыклады загадак:
— Як перанесьці ваду ў рэшаце? (Папярэдне замарозіць)
— Хатка поўная ежы, а дзвярэй не мае. (Яйка)
— Калі яе бачыш – не бачыш. (Цемра)
— Што можа вісець на сцяне без клея і цвікоў (Павуцінне)
— Якая розніца паміж сланом і блахой? (Слон можа мець блох, а блохі сланоў – не!) і г.д.
«ХТО Я ?»
Дзеці любяць адгадваць. Да такой гульні можа далучыцца уся сям’я, нават бабуля і дзядуля, якія прыйшлі ў госці. Адзін з вас будзе вядучым і будзе пісаць ці маляваць жывёлаў, а потым паказваць іх жэстамі. Прысутныя мусяць адгадаць, што гэта за жывёла, задаючы вядучаму пытанні, на якія можна адказваць толькі “Так” альбо “Не”. Выйграе той, хто хутчэй адгадае назву жывёлы.
«КУБІК І ЦУКЕРКІ»
Патрэбны кубік з кропачкамі (ад 1 да 6) і цукеркі. Цукеркі горкай насыпаюцm пасярод стала. Удзельнікі гульні кідаюць кубік і бяруць сабе столькі цукерак, колькі кропачак выпала на кубіку. Апошнія 1 альбо 6 цукерак забярэ той, у каго на кубіку патрапіла лічба, якая адпавядае колькасці цукерак.
«МОДНЫ ПРАГЛЯД»
Усе старыя рэчы разам з каралямі і пацеркамі, якія ўжо не носіце, дайце дзіцячай грамадзе. Прапануйце дзецям, каб яны стварылі сабе модны вобраз (толькі не забудзьце прасачыць, каб выбар вопраткі не перарос у бойку). Стрэлкі будзільніка пастаўце так, каб ён зазваніў праз 30 хвілінаў – гэтага часу хопіць, каб спакойна папіць кавы ці гарбаткі – а потым чакайце вынікаў ад пераапранання. Аднаму з дзяцей можаце даручыць каментаваць паказ мод!
«ХТО ХУТЧЭЙ АПРАНЕЦЦА»
Калі пасля папярэдняй гульні дзецям не надакучыла бавіцца з вопраткай, акуратна здыміце з іх усе “эксклюзіўныя рэчы” і складзіце пасярод пакою. Потым дайце дзецям, напрыклад, 3 хвіліны часу (лепш за ўсё з дапамогай будзільніка ці таймера, бо маленькія дзеці не надта арыентуюцца ў часе). За гэты час дзеці масяць апрануць на сябе як мага больш рэчаў. Перамагае той, на кім апынецца найбольш вопраткі
«МЯНЯЕМ ІМІДЖ»
Запыханыя і змакрэлыя дзеці мусяць хвілінку адпачыць. Напрыклад, пад час гульні, якая патрабуе канцэнтрацыі увагі і трэніруе памяць. Адзін з дзяцей (вядучы) паказваецца астатнім, каб яны добра разглядзелі і запомнілі ягоны строй. Потым ён адыходзіць ў іншы пакой і там здымае ці апранае нейкую рэч альбо проста мяняе месцамі пару дэталяў. Той з дзяцей, хто першы заўважыць змены, становіцца вядучым.
«ЖЫВЁЛЫ»
Дзеці скачуць альбо танчаць, пакуль гучыць музыка. Як толькі музыка спыняецца, дарослы называе жывелу, якую дзеці мусяць паказаць.
Напрыклад: — Жырафа: стаць на дыбачкі і з дапамогай рук стварыць доўгую шыю;
— Бусел: стаіць на адной назе.
«РАЗГАНЯЕМ ХМАРЫ» (Спатрэбяцца: вялікі кавалак паперы, жоўтая фарба, стужкі гафрыраванай паперы, шарык і некалькі “мячыкаіў” са сатрых газетаў)
На паперы намалюйце аграмадны круг і выражце яго нажніцамі. Можаце расфарбаваць яго жоўтай фарбай – гэта будзе сонейка. На яго прыляпіце стужкі гафрыравынай паперы – гэта праменьчыкі. Усю канструкцыю прымацуйце да падлогі так, каб не рухалася. Пасярод сонейка пакладзіце шарык – гэта будзе хмара. Удзельнікі становяцца на канцы праменьчыкаў і газетнымі мячыкамі спрабуюць патрапіць у хмару, каб прагнаць яе.
«ГУЗІКАВЫЯ ГІСТОРЫІ»
Спатрэбяцца: міска ці скрынка з вялікай колькасцю гузікаў (можна замяніць гарохам, арэхамі ці яшчэ нечым смачным). Адзін з удзельнікаў распавядае гісторыю, ў якой перыядычна паўтараецца нейкае слова (папярэдне дамоўленае з удзельнікамі гульні). Задача астатніх – браць па гузіку з міскі кожны раз, як прагучыць гэтае слова. Гузік можа браць толькі той, хто зрэагаваў першым. Казачнік з часам мяняецца. Перамагае той, хто набярэ больш гузікаў.
«ЖАБКІ”
Спатрэбяцца: невялікая глыбокая міска, гузікі. Міска ставіццца пасярод стала і выконвае ролю басейна: у ім будуць купацца жабкі (гузікі). Удельнікі гульні сядаюць вакол стала і імкнуцца па чарзе патрапіць жабкай (гузікам) у басейн. Хто патрапіць у басейн найбольшай колькасцю жабак, выйграе. Гульня працягваецца, пакуль не надакучыць.
«ПРЫДУМАЙЦЕ СВАЮ ГІСТОРЫЮ»
Да гэтай гульні раім прыцягнуць што найбольш удзельнікаў. Тады яна атрымаецца больш напружанай і дынамічнай. Напачатку выбіраецца тэма. Гэта можа быць казка, гумарыстычнае апавяданне ці сцэнар кінафільму. Першы ўдзельнік выдумляе кароценькі(!) сказ. Наступны яго паўтарае і дадае свой, і гэдак па колу. Удзельнік, які не можа нічога прыдумаць, альбо не ў стане паўтарыць папярэднюю гісторыю, выбывае.
«ТУДЫ СЮДЫ»
Удзельнікам спатрэбіцца аловак, папера, а таксама кубік. На паперы запісаны лічбы ад 1 да 6. Потым па чарзе кідаюцць кубік і закрэсліваюць у сябе на паперы лічбу, якая каму выпадзе. Калі наступны раз патрапляецца тая самая лічба, то яе запісваюць на паперу. Выйграе той, хто хутчэй закрэсьліць усе лічбы.
Вывацель дашкольнай адукацыі: Л.М. Благадарава