Мэта: фарміраванне уяўленняў аб адным з  галоўных агульнарэспубліканскіх свят краіны.

Ход забавы: (Пад мелодыю песні дзеці заходзяць у музычную залу, устаюць у круг.)

Вядучы: Добры дзень, паважаныя таты і мамы, дарагія дзеці! Добры дзень усім, хто прыйшоў да нас на свята, каб павіншаваць нашых дарагіх мужчын з надыходзячым святам—Днём абаронцаў Айчыны. Мы жадаем вам моцнага здароўя,  шчасця, сямейнага дабрабыту. А зараз  —  слова нашым выхаванцам. Яны таксама хочуць павіншаваць сваіх дарагіх татаў  са святам.
Захар Ч
Мы дзеці сваёй беларускай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі.
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць.
Мы  хочам, каб кожны у радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў.
Руслана Б

Многа ёсць на свеце святаў,
А найлепшае — для таты!
АбаронцаўДзень Айчыны,
Дата  гонару мужчыны!
Панько А

Прызнаёмся вам бясконца:
Мы без вас, як дзень без сонца,
I тады наш дом багаты,
Калі побач з мамай — тата!

Гасціла  А

І віншуем мы са святам
Нашых мілых, слаўных татаў!

Шлю ўсім вам віншаванні,
Шчасця, міру пажаданні!
Лічаць супер нас хлапцамі.
Будзьце ж з намі малайцамі!

Што тут многа гаварыць:
Без татаў нам не быць!

Ваня В
Хто на свеце моцны самы?
Без каго не могуць мамы
Вырашаць любыя тэмы
Ды жыццёвыя праблемы?
Абаронцы хто Айчыны?
-Нашы мужныя мужчыны!

Кіра М

Я. ведаю, што тата, мой тожа калісці

Быў вельмі харошым і мужным салдатам

Я тату люблю і яго несумненна

Віншую у святочны дзень гэты ваенны!

Васіліса І

Адзін, два, тры,чатыры, пяць

Буду дзеда віншаваць

І жадаць яму ўсіх благ

Не губляць пабедны сцяг

Да бедаў у плен – не пападаць

Іх  адважна перамагаць

Адзін, два, тры,чатыры, пяць

Дай цябе пацалаваць

Песня “ Буду смелым як тата!”

Вядучы. Паважаныя дарослыя! Адкажыце, калі ласка, што бывае больш прыемна за дружны, вясёлы смех нашых дзяцей? Хіба ж толькі тое адчуванне шчасця і радасці, калі мы смяёмся разам з імі. Мы прапануем вам успомніць свае дзяцінства, забыцца пра ўсе свае клопаты і непрыемнасці. Як вы думаеце, чым у вольны час любяць займацца вашы дзеці? Давайце запытаем у іх саміх. (Гуляць.) А з кім вы любіце гуляць? (Адказы дзяцей.) А з мамамі і татамі любіце гуляць? Калі так, дык  давайце пагуляем. 

Вядучы. А цяпер

Гульня—«Заячы скачок».

 Спачатку спаборнічаюць хлопчыкі. Неабходна зрабіць па пяць скачкоў з месца, затым таты—па тры скачкі. Хто далей за ўсіх праскача, той і пераможца.
(Хлопчыкі разам з татамі спаборнічаюць.)

Вядучы. Як дзеці, так і дарослыя любяць адгадваць загадкі.
Прапануем вам загадкі, спачатку для дзяцей:
Адгадай
це, дзеці, загадку:
1. Ляціць птушка-небыліца,

А ўнутры народ сядзіць,

Паміж сабою гаворыць (самалёт)


2. Мараком ты можаш стаць,

Каб мяжу ахоўваць

І служыць не на зямлі,

А на ваенным …(караблі)


3.Ён на гусеніцах імчыцца,

Толькі ён не трактар.

 У бой пойдзе — і спатрэбіцца

Франтавы  характар.(танк)

4 . Я пахожа на лодку на галаве,

Салдату не абысціся без мяне. (пілотка)


Вядучы:А зараз загадкі для Вас таты
1. У печы нараджаецца,
А ў неба ён спяшаецца. (Дым)

2. Работнікаў рупных прашу адгадаць:
Адзін з іх гаворыць,
А слухаюць двое
I двое глядзяць. (Язык, вушы, вочы)

3. Вы мне адкажыце,
Ці бачылі ў жыце,
Ці ў полі ўлетку
Блакітную кветку?
Усміхаецца здалёк
Гэта кветка … (васілёк).

4.Без разгону ўгору ўзлятае,

Страказу нагадвае.

Цяпер адправіцца ў палёт

Вялікі і шумны ….(верталёт)

5. Як патэльня гэта шапка,

Сапраўдная салдацкая,

Абароніць у баю,

Галаву маю.(каска)

6. На галаве ў генерала

Кучаравы барашак,

У ім зімою генералу

І мароз не страшны.(папаха)
Вядучы: Якія малайцы, разгадалі ўсе загадкі.

 Танец са стужкамі (малодшыя выхаванцы)

Вядучы:  А зараз нашы хлопчыкі ненадоўга ўявіце сябе сапраўднымі байцамі і пагуляем у пытанні і адказы. Гатовыя?

Як служыў? Вось так! (паказваюць уверх вялікі палец)

Як сябраваў? Вось так! (рукі ў замак)

Як у  мішэнь страляў? Вось так! (руку згінаем у локці, апускаем з выцягнутым наперад паказальным пальцам)

А ў казарме як спаў? Вось так! (складаныя далоні пад галаву)

Як кашу ты еў? Вось так! (ням-ням-ням, прайграваюць рухі лыжкай)

 У страі песню як спяваў? Вось так! (ля-ля-ля)

 Як па хаце  сумаваў? Вось так! (труць кулачкамі вочы, плачуць)

 А як рапарт здаваў? Вось так! (Прыстаўляюць выцягнутыя пальцы правай рукі да галавы)

 На пляцы маршыраваў? Вось так! (маршыруюць на месцы)

 А смяяўся ты як? Вось так! (ха-ха-ха, рагочуць)

Малайцы!

Рабяты, прапаную вам прыняць удзел у вайсковых вучэннях !

1 заданне называецца «Дастаў боепрыпасы!»

(Дзеці дзеляцца на дзве каманды, і, з двух бакоў падыходзяць да складаў (абручам). Трэба даставіць боепрыпасы (кубікі) да агнявых кропак. Кожны ўдзельнік бярэ кубік, які знаходзіцца ў абручы на лініі старту, і бяжыць з ім да фінішу (кошыку) ,затым вяртаецца назад.)

Вядучы. Дарагія дзеці, мы ведаем, што вы любіце цукеркі. Хутчэй сядайце на свае месцы, таму што ў наступнай гульні вашы тата або мама паспрабуюць вас пачаставаць цукеркамі. Зрабіць ім гэта будзе не проста, бо вочы ў іх будуць завязаны  хустачкай. Паважаныя дарослыя, вы павінны з завязанымі вачыма раскруціць і пакласці ў рот свайму дзіцяці цукерку. Каб вам дапамагчы, ваш сын або дачка будуць клікаць вас, седзячы за сталом з месца.
Праводзіцца гульня.” Пачастуй малечу!”

Вядучы:Нас чакае наступнае заданне

А зараз сваіх татаў павіншуюць самыя старэйшыя выхаванцы

Песня “ Салдацікі- салдаты” (са сцяжкамі старэйшыя выхаванцы)

2 заданне «Паласа перашкод»  (дзеці дзеляцца на 2 каманды па сігнале ўдзельнікі па чарзе  пераадольваюць паласу перашкод і вяртаюцца назад.)

Вядучы:Выпрабаванне на трапнасць пройдзена паспяхова!

Увага! Усім прыгатавацца да Рухомай гульні «Займі  месца ў ракеце» (на падлозе раскладваюць абручы; дзеці займаюць ракеты (абручы) экіпажамі па 2 чалавекі; пад музыку бягуць па крузе, па канчатку  мелодыі займаюць месца ў ракеце; тая павозка, якому не хапіла «ракеты»), (абруча), выходзіць з гульні; затым прыбіраюць адзін абруч; гульня праводзіцца некалькі разоў.)

3заданне “Бег парамі”

Вядучы:Хлопчыкі, нашы дзяўчынкі падрыхтавалі сюрпрыз і зараз павіншуюць вас

Дарагія хлапчукі!       Васіліса І.

Віншуем   вас ад душы.

Вы абаронцы, нашай краіны ,

Хоць пакуль і  вельмі малыя.

Падрасці вам трэба  несумненна,

Каб абараняць сваю краіну напэўна

4заданне “ Хто хутчэй”

Дзень сёння просты          Кіра М.

На лістку календара.

Свята да нас прыйшло мужчынскае не зра.

Усіх хлапчукоў віншуем:

Не хварэць і не сумаваць,

Дружна жыць мы вам жадаем,

 І нас, дзяўчат, шанаваць. (дзяўчынкі чытаюць вершы і ўручаюць хлопчыкам  падарункі).

Песня “ Беларусь зямля азёрная”

Вядучы: Дзякуй, паважаныя дзеці і бацькі за удзел у нашым свяце. Жадаю усім моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту, міру, унутранага цяпла, якое сагравае душу і сэрца. Няхай вашы хаты напоўняцца радасццю, смехам і дадатнымі эмоцыямі, поспехаў вам ва усіх вашых справах.   (Дзеці ўручаюць падарункі сваім татам.)