ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Сцэнарый свята для выхаванцаў рознаўзроставай групы
Праграмныя задачы: фарміраваць элементарныя ўяўленні аб гістарычным мінулым Беларусі, уяўленні аб дзяржаўным свяце «Дзень Незалежнасці», развіваць уменне прымаць актыўны ўдзел у яго святкаванні (выконваць песні, вершы, танцы); развіваць агульныя музычныя здольнасці, цікавасць да гістарычных падзей; выхоўваць патрыятычныя пачуцці і павагу да людзей, якія абараняюць сваю краіну, пачуццё падзякі за іх подзвігі.
Матэрыял і абсталяванне: сцяг Рэспублікі Беларусь, флагшток, шары (чырвонага, зялёнага колеру), тэлевізар, прэзентацыя з наглядным матэрыялам да свята, бутафорскія галубы, папяровыя галубы, зробленыя дзецьмі, беларускія касцюмы, ваенныя касцюмы для хлопчыка і дзяўчынкі, касцюмы «мастакоў».
Дзеючыя асобы: вядучы, Янка і Алеся — госці свята (размаўляюць на беларускай мове).
Ход свята:
Дзеці ўваходзяць і маршыруюць пад песню Ірыны Дарафеевай «Беларусь Русь» з шарамі ў руках (чырвонага і зялёнага колеру).
Вядучы: Галоўнымі сімваламі Беларусі з’яўляюцца: Дзяржаўны флаг (з’яўляецца на слайдзе) і гімн Рэспублікі Беларусь. Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь – на ўступленне вядучы ўносіць сцяг і ставіць у флагшток, дзеці і дарослыя выконваюць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Пад музыку песні Алены Ланской «Васільковае неба» уваходзяць госці свята Янка і Алеся ў беларускіх касцюмах з галубамі ў руках, выконваючы плаўныя танцавальныя рухі, праходзяць круг і спыняюцца побач адзін з адным.
Алеся:
Белыя галубы — колер чысціні,
Белыя галубы — знак прыгажосці.
Белыя галубы — лад у душы,
Белыя галубы — святло ў начы.
Белыя галубы – шчасце нясіце
Радасць і мір усім людзям дарыце.
Янка:
Голуб міра над зямлёю лунае
Ахіляе крылом Беларусь.
Хай вайна наш народ мінае
І спакойна жыве Беларусь!
(сл. Рабой В.П.)
Карагод «Белая галубка» (аўтар слоў і музыкі Салай Т.М.)
1. Белую галубку мы прынеслі ў дом
І яна сумуе пад маім вакном.
Адчыню акенца, яе я адпушчу,
Словы ёй такія я сказаць хачу!
Прыпеў: Белая галубка, ляці хутчэй,
Белая галубка , ляці вышэй.
Нам з той вышыні ты крылом махні,
Будзе мірным неба на ўсей зямлі.
2. Белая галубка села і сядзіць.
На мяне вачыма пільнымі глядзіць:
Можа, ціплыню рук хоча адчуць?
Можа, мае словы хоча зноў пачуць?
Вядучы (В): Голуб — увасабленне міру і дабра. І мы сёння, у мірны для нас час, адзначаем галоўнае свята, усяго беларускага народа Дзень Незалежнасці. Гэта дзень вызвалення сталіцы Беларусі г. Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — тэкст суправаджаецца паказам слайдаў на экране. Гэтае свята дарагое ўсім беларусам, як памяць аб тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы, на палях бітваў, і тых, хто працаваў у тыле на заводах і фабрыках, дапамагаў салдатам прадуктамі, адзеннем, зброяй. У гэтай вайне загінуў кожны 3-ці чалавек — паказ слайдаў. Дзеці ў ваенных касцюмах чытаюць верш Валянціны Салій “Дзеці вайны”
дзяўчынка:
Дзецям, якія перажылі тую вайну
Пакланіцца трэба да зямлі.
У полі, у акупацыі, у палоне
Пратрымаліся, выжылі, змаглі!
хлопчык:
Ля станкоў стаялі як байцы
На мяжы сіл, але не прагнуліся.
І малілі, каб іх бацькі,
З бойні той неймавернай вярнуліся.
дзяўчынка:
Дзеці, што без дзяцінства пасталелі,
Дзеці, абдзеленыя вайной
Вы ў той час уволю не елі,
Але сумленныя перад сваёй краінай.
хлопчык:
Мёрзлі вы ў нетопленых кватэрах,
У гета паміралі, і ў печах.
Было няўтульна, страшна, сыра,
Але неслі на слабенькіх плячах
Ношу надмерную, святую,
Каб хутчэй міру час надышоў.
дзяўчынка:
Дзяўчынкі і хлопчыкі вайны!
На зямлі засталося вас няшмат.
Міру вам! Здароўя! Даўгалецця!
Дабрыні! Душэўнага цяпла!
І няхай нідзе на белым свеце
Дзяцінства зноў не забярэ вайна!
В.: Цяпер мы жывем у прыгожай і квітнеючай краіне пад назвай Беларусь. Паказ відэароліка пра квітнеючую Беларусь пад суправаджэнне песні «Белая Русь» (сл. Л. Забалоцкай, муз. Л. Елістратавай)
В.: Мы па праве можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны ў галіне навукі, культуры, адукацыі, спорту! — паказ слайдаў. І гэта ўсё дзякуючы перамозе беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Чытанне верша Ганны Будзько «Са святам Беларусь!»
1дзіця :
Беларусь святкуе Незалежнасць,
Свята няма на свеце даражэй.
Любім мы краіну як належыць,
І свабоду нашу беражэм.
2 дзіця:
У гэты дзень на плошчах песні, танцы,
Весяляцца вёскі, гарады.
Зіхаціць багатае ўбранства,
Што здзяйснялі працай праз гады.
В.: У гэты дзень ва ўсіх кутках Беларусі праходзяць святы і гулянні. Жыхары выходзяць на плошчы, гарадскія скверы да канцэртных пляцовак, каб весела адзначыць свята, удзельнічаюць у канцэртах і забаўляльных мерапрыемствах — тэкст суправаджаецца паказам слайдаў.
У цэнтр залы выходзяць Янка і Алеся.
Янка: А якое гулянне без народных гульняў і танцаў? Музычна-рытмічная гульня “Дудка-весялуха” Дзеці становяцца ў круг, перадаюць дудку адзін аднаму і спяваюць пад мелодыю “Полька-Янка”: Гэта дудка не прастая
Весялуха яшчэ якая
Каму ў рукі пападзе,
Той у круг скакаць ідзе.
Дзіця з дудкай выходзіць у цэнтр круга і выконвае танцавальныя рухі, астатнія пляскаюць у далоні.
Алеся: А цяпер, хутчэй да нас, будзем польку танцаваць! Танец “Беларуская полька” (муз.А.Кузнецова)
Янка: Як прыемна жыць у незалежнай краіне, дзе шмат лясоў, палёў, рэк і азёр, дзе магчыма сустрэць саміх буслоў – птушак, якія з’яўляюцца сімваламі мудрасці, міралюбія і нацыянальнай чысціні. Чытанне верша “Белы Бусел” (автор Петрова Н.В.)
Белы бусел пралятая,
Узмахнуў сваім крылом:
“Жыць вам тут – курлыкнў людзям.
Зямлю гэту “Белай Руссю назавём”.
Белы бусел – сімвал краю.
Людзі так яго завуць.
Калі бусел пралятае,
Значыць шчасце ў кожны кут.
Флэшмоб под песню «Аист на крыше» (сл. А.Поперечного, муз. Д.Тухманова)
В.: Шчасце — гэта калі жывем у тым месцы, куды хочацца вярнуцца, гэта месца, дзе цябе заўсёды чакаюць і табе ўсе рады, дзе знаходзіцца твая сям’я і сябры. Гэта месца, дзе можна атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды і ведаць, што над табой заўсёды мірнае неба — паказ слайда.
Пастановачны танец пад песню “Зямля з блакітнымі вычамі”
Гульня “Бульба”
В.: Краіна ў якой мы жывем дорыць нам шчаслівае дзяцінства.
Здесь всё как в сказке, как в стране чудес
Моря и горы, реки, водопады,
Сады весной, поля, луги и лес…
Прекрасный мир: волшебный, чистый, звонкий…
В палитру красок радужных одет… – показ слайда.
Дзеці працягваюць:
Мир солнечного детства моего.
Он полон счастья, доброты и света.
Он так огромен, красочен, как лето.
Которых я люблю, которым верю,
Частицу сердца и души отмерю.
И очень счастлива в том мире я.
Пастановачная пляска выхаванцаў пад песню
“Мир, который нужен мне” (сл.С.Золотухина, муз.А.Ермолова)
Двое дзяцей -“мастакі” выконваюць танцавальныя рухі з палітрамі і пэндзлікамі ў руках, невялікая група дзяцей — у іх на падтацоўцы з каляровымі стужачкамі ў руках). У цэнтр залы выходзяць Янка і Алеся з галубамі ў руках і чытаюць верш
Заставайцесь дзецьмі хоць самую маласць.
І глядзіце на мір, усміхаячуся ўсім.
Зберажыце вы тое, з чым нарадзіліся
І будзе вам мір на ўсёй нашай Зямлі.
Плясказ галубамі пад песню “Птицы, мои, птицы…” (сл.О.Жукова, муз. О.Елесеенкова)– танцуюць усе дзеці.
В.: Мы любім сваю Радзіму. Мы любім Беларусь. Мы любім наш аграгарадок Палужжа.
1дзіця:
Спасіба за шчаслівае дзяцінства!
За мірнае неба над галавой.
За сям’ю якая побач
За сяброў, якія заўжды са мной
Чытанне верша суправаджаецца паказам слайдаў з выявамі аграгарадка “Палужжа”
Выхаванцы з паветраннымі шарамі у руках выконваюць песцю
«Радзіма» муз. і сл. С.Галкінай у канцы махаюць імі і выходзяць з залы