У кастрычніку1991 года побач з гандлёвым цэнтрам у вёсцы Палужжа адкрыўся новы дзіцячы сад на 95 месцаў. Дхзецям і абслуговаму персаналу ў новым будынку было ўтульна і камфортна. Тут былі абсталяваны прасторныя спальні, памяшканні для гульняў, фізкультурная зала, харчаблок з новым інвентаром і абсталяваннем, басейн

-Мы, вядома, рады наваселлю, — распавядала былая загадчыца дзіцячага сада Ніна Іванаўна Еўтухоўская.

-Новы год мы сустракаем у новым тыпавым памяшканні і спадзяемся, што дзеці будуць адчуваць сябе ў нас, як дома. 

Еўтухоўская Ніна Іванаўна прысвяціла педагагічнай дзейнасці 30 гадоў, з іх 7 гадоў працавала кіраўніком установы дашкольнай адукацыі. Пачынала сваю працоўную дзейнасць настаўнікам фізікі і матэматыкі ў школе. З 1991 года на пасадзе загадчыцы Палужскага дзіцячага сада. 

На працягу ўсёй працоўнай дзейнасці Ніна Іванаўна да працы ставілася адказна. Клапацілася аб згуртаванасці калектыву, стварэнню спрыяльнага мікраклімату, які да гэтага часу жыве ва ўстанове. 

Разам з Нінай Іванаўнай Еўтухоўскай у дзіцячым садзе працавалі сапраўдныя творчыя людзі: 

Жадзь Алена Іванаўна-выхавальнік 

Сурновіч Галіна Мікалаеўна-кухар 

Кучынская Ніна Уладзіміраўна — памочнік выхавацеля 

Еўтухоўская Ніна Іванаўна – загадчык дзіцячага сада 

Бязручэнка Марына Віктараўна-выхавальнік 

Яны ўзбройвалі дзяцей ведамі, вучылі іх любіць Радзіму, стаць разумнымі, добрымі, таленавітымі, выхаванымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.