У кожнай сям’і, кожнай хаце ёсць свае традыцыі. Ёсць яны і ў нашых маленькіх і вялікіх «жыльцоў». Мы гаворым пра «жыхароў» дзіцячага сада, таму што імкнемся зрабіць яго Домам для дзяцей, іх бацькоў і супрацоўнікаў. Мы імкнемся да таго, каб і наш дзіцячы сад стаў другім домам для нашых любімых выхаванцаў.
І за гады існавання дзіцячага сада ўжо сфарміраваліся душэўныя традыцыі, якія з задавальненнем выконваюцца ўсімі яго жыхарамі.
Дзень Нараджэння дзяцей — віншаванне імяніннікаў.
У нашай рознаўзроставай групе прынята віншаваць імяніннікаў. Арганізуюцца музычныя віншаванні, пажаданні і падарункі ад дзяцей зробленыя рукамі выхаванцаў. Імяніннікі ў адказ рыхтуюць пачастунак.
Гэтая традыцыя носіць выхаваўчы характар: вучыць дзяцей знаходзіць добрае ў кожным чалавеку, падбіраць (вырабляць) падарункі, дарыць і прымаць іх. Дзякуючы гэтай традыцыі, дзеці вучацца прымаць і займаць гасцей, засвойваюць правілы этыкету.
«Раніца радасных сустрэч».
Выхавальнік дашкольнай адукацыі і супрацоўнікі ствараюць умовы радаснага ўваходжання дзіцяці ў дзіцячы садок пасля выхадных. Дзіця не бачыла выхавацеля дашкольнай адукацыі, памочніка выхавацеля і сваіх аднагодкаў цэлых два дні. Яго жыццё дома і ў дзіцячым садзе моцна адрозніваецца. Дома дзіця атрымлівае моцны эмацыйны зарад і яму неабходна падзяліцца сваімі ўражаннямі з выхавацелем і аднагодкамі. Таму ў рэжыме дня, у гадзіны ранішняга прыёму, надаецца час на аповяду аб праведзеных выходных днях, праводзяцца гульні для эмацыйнага развіцця дзіцяці, гутаркі для развіцця сацыяльных эмоцый, а таксама на планаванне будучым тыдні ў дзіцячым садзе, калі ўлічваюцца інтарэсы дзяцей, іх настрой, эмацыйны настрой, чым бы яны хацелі займацца.
Традыцыйным сталі конкурсы вырабаў з прыроднага матэрыялу пад назвай «Дары восені», які праводзіцца ў кастрычніку, і «Навагоднія цуды».
Удзел у гэтых конкурсах прымаюць практычна ўсе. Фантазіі бацькоў можна толькі пазайздросціць! Мы не стамляемся дзівіцца і захапляцца тымі шэдэўрамі, якія дзеці прыносяць з хаты. Дзеці, прыходзячы раніцай у сад, з задавальненнем разглядаюць вырабы і хваляцца сябар перад сябрам: «Гэта зрабіў я з мамай!» Нельга не заўважыць радасць у дзіцячых вачах, дзіва што, бо ў гэтым ёсць і іх маленькая заслуга!
І, вядома ж, мы выконваем і адзначаем усе фальклорныя святы — Гуканне вясны, Вялікдзень, Калядныя, Купалле. Асноўная мэта фальклорнага свята — праз народнае мастацтва пазнаёміць дзяцей з гісторыяй нашай Радзімы, народнымі традыцыямі і звычаямі беларускага народа.
Віншаванне ветэранаў.
У нашым дзіцячым садзе стала добрай традыцыяй віншаванне пажылых людзей, са святам 9 Мая, «Днём пажылога чалавека». Нашы дзеці разам з педагогамі рыхтуюць падарункі сваімі рукамі бабулям і дзядулям і дораць іх з самымі цёплымі пажаданнямі здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Арганізаваецца на пастаяннай аснове правядзенне ўрачыстых лінеек з абавязковым праслухоўваннем (выкананнем) Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, узняццем Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі ўстановы адукацыі (на пляцоўцы з устаноўленым флагштокам) у дні дзяржаўных свят і агульнарэспубліканскіх святочных дзён (Дзень народнага адзінства, Дзень абаронцаў Айчыны, Дзень працы, Дзень Перамогі, Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)).