Напярэдадні Дня жанчын на занятку па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва» выхаванцы 4-5г., 6-7г. падрыхтавалі цудоўныя кветкі для сваіх матуль. А выхаванцы 2-3г, 3-4г -змаглі зляпіць і упрыгожыць пірог для матулі. Калі запыталі ў выхаванцаў «Каго вы дзеці кахаеце больш за ўсё?” Адказ быў адназначны: “ Маму!”. Усе дзеці вельмі стараліся, уклалі ў свае працы часцінку свайго сэрца, сагрэлі іх цяплом сваіх рук. Таму і работы былі  выкананы  з любоўю.