Выхаванцаў рознаўзроставай групы Палужскага дзіцячага сада напярэдадні навагодніх святаў у рамках акцыі «Нашы дзеці» прыехалі павіншаваць прадстаўнікі дзіцячай юнацкай сярэдняй школы Карэліцкага раёна, Карэліцкага раённага фізкультурна-спартыўнага комплексу і Карэліцкага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра. Выхаванцы  ўзрадаваліся такому прыемнаму сюрпрызу. Кожны з іх атрымаў навагодні падарунак і падрыхтаваў маскарадны касцюм. Госці шчыра павіншавалі дзяцей з надыходзячымі святамі і па вартасці ацанілі ўборы дзяцей.

Старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская ў рамках рэспубліканскай акцыі «Прафсаюзы — дзецям» павіншавала выхаванцаў Палужскага дзіцячага садка.