Дзень у нашым садзе, тэма якога “Мая СЯМ’Я”, пачаўся з пытання Бумай В.В: “Дзеці, а у вас ёсць сям’я? Раскажыце мне, калі ласка, пра сваю сям’ю: з кім вы жывеце, хто каму кім прыходзіцца, чым яны займаюцца? “. І кожны з выхаванцаў з задавальненем распавядаў пра сваю сям’ю і яшчэ: якія сямейныя святы разам адзначаюць, як праводзяць выходныя дні, якія ёсць традыцыі ў сям’і! Свае веды яны замацавалі праз гульні: “Знайдзі цень”, “Заняткі сям’і”, “Вяртушкі”, “Сям’я гэта…”, гульня-драматызацыя “Памірыліся”. У нашым дзіцячым садзе таксама ёсць дружная сям’я – гэта мы. І мы дружна распрацавалі правілы нашай сям’і. Дзецям было пазнавальна, вельмі цікава! Кожны з іх атрымаў сардэчка, у якім шмат ветлівых слоў. Яны прынясуць часцінку цеплыні і света з нашага дня — ў кожную сям’ю. Дзень прайшоў, для выхава, пазнавальна і вельмі цікава.
