Занятак гуртка » Чароўны пэнзлік» па тэме: «Вожык»пачаўся з адгадвання загадак і сказкі пра вожыка, які хацеў памяняць сваю футру. А разгляданне ілюстрацый «З жыцця сямейства вожыкаў»дапамагло адказаць на пытанні: дзе жыве вожык, чым харчуецца, хто яго ворагі, хто сябры і што ён робіць восенню. Выхаванцы прымянялі спосаб малявання: змятай паперы і атрымалі прыгожыя малюнкі вожыкаў. У канцы занятку Вольга Вячаславаўна, пры разгляданні прац, зважае дзяцей на тое, якая атрымалася дружная сям’я вожыкаў, у якой вожыкі такія розныя, не падобныя адзін на аднаго.