“Дзень здароўя” – пад такім дэвізам прайшоў дзень у нашым дзіцячым садзе.  У гэты дзень рэжым дня быў насычаны актыўнай дзейнасцю дзяцей.  Нечаканым была пасылка  ад доктара Айбаліта, у якой былі гульні “ Складзі пазлы”, “Лато”, “ Збяры вітамінкі”, загадкі  на тэму «Чысціня і гігіена». З вялікай радасцю выхаванцы пачалі сладаць пазлы, адгадваць загадкі па тэме дня, затым мы адправіліся ў госці да зуба і даведаліся ад якіх прадуктаў псуюцца зубы.  Цікава і змястоўна прайшла прагулка, выхаванцы гулялі ў рухомыя гульні, арганізоўвалі спаборніцты і стартавыя эстафеты, што даставіла ўсім вялікую радасць, добры эмацыйны настрой. Усе былі бадзёрыя і вясёлыя. “Дзень здароўя” праходзіў весела, лёгка і радасна.   Вельмі важна зберагчы здароўе дзяцей, але яшчэ важней — вучыць іх саміх весці здаровы лад жыцця і берагчы сваё здароўе.