1 чэрвеня ў Палужскім дзіцячым садзе прайшло свята «Падарожжа ў казку», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. У свяце прынялі ўдзел выхаванцы рознаўзроставай грпы. Раніцай выхавацель дашкольнай адукацыі Благадарава Л.М. сустракала сваіх выхаванцаў з паветранымі шарамі, што дзволіла стварыць святочную атмасферу. На працягу дня выхаванцы гулялі ў рухомыя гульні, спявалі любімыя песні, расказвалі вершы, а таксама для іх праводзіліся розныя конкурсы. У гэты дзень дзеці змаглі рэалізаваць усе свае жаданні і магчымасці: пагуляць у рухомыя гульні, памаляваць на асфальце, пакатацца на машынках, самакатах, роварах. Свята прайшло весела, дынамічна, дружна і вельмі цікава.