Зіма дарыць дзецям цудоўныя магчымасці для актыўных і пазнавальных гульняў на свежым паветры. Кожны крок па снезе становіцца прыгодай, а кожнае новае адкрыццё — повадам для весялосці. Вось і сёння мы з выхаванцамі рознаўзрастковай групы Палужскага дзіцячага сада рашылі пазнаёміцца з свойствамі вады і лёду. Нішто так не аб’ядноўвае выхаванцаў як сумесна-пазнавальная даследчая дзейнасць. Дзеці фарбавалі ваду ў розны колер, залівалі яе ў формачкі, а на раніцу, пасля марознай ночы, атрымаліся розныя каляровыя фігуры з льдзінак, якімі мы разам упрыгожылі пляцоўку. Усе атрымалі шмат дадатных эмоцый.