Изображение

» Бусел — прыродны сімвал Беларусі»

Гурток «Чароўны пэнзлік» пачаўся з легенды пра бусла. Выхаванцы даведаліся шмат цікавага: ён можа прастаяць на адной назе шмат часу, ваду для птушанят носіць у сваёй дзюбе. З дапамогай незвычайнай тэхнікі малявання: «ватнымі дыскамі», вучыліся ствараць бусла — прыроднага сімвала Беларусі. А фізкультхвілінка: «Бусел, бусел даўганогі пакажы дадому дарогу» яшчэ больш падняла настрой выхаванцаў і ў іх атрымаліся вельмі прыгожыя буслы.