Сёння на прагулцы выхаванцы назіралі і разглядалі сняжынкі. А ў групе нас чакаў сюрпрыз: нам Дзед Мароз даслаў пісьмо , у якім ён прасіў дапамагчы маляваць узоры сняжынак, так як Ён не паспявые прыгатаваць падарункі для нас на Новы Год. Перад тым як пачалі працаваць фізкультхвілінка «Сняжынка» яшчэ больш падняла настрой і ўсе з захапленнем узяліся за справу. На гуртку » Чароўны пэнзлік» прымяніўшы тэхніку малявання васковымі крэйдамі малявалі сняжынкі. Яны атрымаліся чароўнымі і прыгожымі.