Тэматычны тыдзень кветак прайшоў у нашым дзіцячым садзе. Выхаванцы з задавальненнем накіраваліся на экскурсію ў квятнік на тэрыторыю дзіцячага сада, дзе не толькі захапляліся прыгажосцю кветак, але і назіралі за насякомымі і абмяркоўвалі навошта яны патрэбныя. Напрыклад убачыўшы пчалу, якая пералятала з адной кветкі на другую, дзеці цікавіліся, што яна робіць і для чаго. Таксама чыталі вершы, і праводзілі гутаркі для чаго патрэбны кветкі і якую карысць яны прыносяць чалавеку. Вынікам мерапрыемства стала творчя дзенасць выхаванцаў.