Наша прагулка пачалася з адказаў дзяцей на пытанне: » Якую карысць прыносяць птушкі?». Адказы былі самыя розныя: » Птушкі ахоўваюць лес ад шкоднікаў, ядуць мошак, камароў, гусеніц. А зімой ежы ім амаль няма…». І сёння мы кармілі птушак у іх сталовай (так мы назвалі кармушкі) просам і семечкамі. Рухомая гульня «Філін і птушкі» яшчэ больш падняла настрой дзяцей, а здзівіла тое, што пакуль мы былі ля кармушак, птушкі не прыляталі, а калі адышлі далей, то першым прыляцелі вараб’і. Дзеці былі вельмі рады і ў кожнага з’явілася жаданне клапаціцца аб птушках.