Сёння ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Палужскі дзіцячы сад» прайшла забава, прымеркаваная да народнага свята Купалле. Святочныя гулянні аб’ядналі і дарослых, і дзяцей: бацькі прынялі ўдзел у вырабе купальскіх вянкоў, у якіх выхаванцы з задавальненнем вадзілі карагоды, варажылі — дзяўчынкі кідалі вяночкі ў імправізаваную раку. Свята ўключыла не толькі старажытныя беларускія традыцыі ўшаноўвання сіл прыроды: вады, агню, сонца, але і вясёлыя гульні з вадой, скачкі праз вогнішча. Кульмінацыяй свята стаў пошук з Купалінкай і Бабай Ягой «папараць-кветкі». Усё гэта стварыла непаўторную атмасферу свята, якое падтрымлівае традыцыі і культурную спадчыну беларускага народа.