З 03.08.2026 па 07.08.2026 ва установе дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень бяспекі — гэта важнае мерапрыемства, накіраванае на навучанне дзяцей асновам бяспечных паводзін у розных сітуацыях.
Гульні, конкурсы, віктарыны, тэматычныя заняткі дапамагаюць даведацца аб правілах бяспекі на вуліцы, дома і ў грамадскіх месцах. Выхавацель дашкольнай адукацыі Бумай В.В. расказала , як правільна абыходзіцца з электрапрыборамі і іншымі небяспечнымі прадметамі. Праводзіліся гутаркі аб тым, як паводзіць сябе ў экстраных сітуацыях: пажар, аварыя, паводка, на дарозе і г.д.
Тыдзень бяспекі дапамог зрабіць свет вакол дзяцей бяспечным і камфортным месцам для жыцця, навучыў быць больш адказнымі і ўважлівымі да сваёй бяспекі, што з’яўляецца важным крокам на шляху да здаровага і бяспечнага ладу жыцця.
Да выхавальнікаў завіталі сапраўдныя ратавальнікі РАНС. Дзеці зараз ведаюць: ратавалтнікі — гэта сябры, а тэхніка -сіла.

Выхаванцы з цікавасцю прыдумвалі казку аб тым, як баба Яга не хацела выконваць правілы пажарнай бяспекі і чым гэта скончылася. Рабяты гулялі ў дыдактычныя гульні: «Карысць і шкода агню», «Калі здарылася раптам бяда», «Дазваляецца — забараняецца», разглядалі плакаты «Правілы пажарнай бяспекі» і «Намеры экстраных службаў», з вялікім энтузіязмам вучыліся правільна выклікаць пажарную. тым, як трэба паводзіць сябе, калі раптам у кватэры здарыцца пажар

Навучыць дзяцей арыентавацца ў небяспечных жыццёвых сітуацыях — гэта важная задача дарослых, якая паспяхова вырашаецца ва ўстанове дашкольнай адукацыі праз розныя віды дзейнасці.