Менавіта на такую тэму прайшоў занятак у нашай установе адукацыі па адукацыйнай галіне «Дзіця і прырода. Выхаванцы называлі характэрныя для восені з’явы нежывой прыроды; характарызавалі сезонныя змены, афарбоўку лісця. Праводзілася і даследчая дзейнасць: вызначалі чаму лісты падаюць, чаму трава вяне і змяняе свой колер. Выхаванцы ад двух да чатырох гадоў гулялі ў гульню “Знайдзі пару”, а ад чатырох да шасці – адгадвалі загадкі, а гульня: “З якога дрэва лісток?”( яны самі збіралі лісце ў букет і называлі з якога дрэва кожны з іх) пашырала іх веды і стварыла камфортную, зацікаўленую атмасферу.
