Менавіта па такой тэме прайшоў занятк па адукацыйнай галіне «Дзіця і грамадства» у рознаўзроставай групе. Дзяцей цікавяць самыя разнастайныя звесткі: «Чым адрозніваюцца насякомыя адзін ад ругога?», «Як уладкована іх цела?», «Навошта мурашцы вусікі?», «Што есць матылёк на абед?», «Чаму вусень зялёны?» і інш. Выхавацель дашкольнай адукацыі Бумай В.В. дапамагла дзецям не толькі знайсці адказы на гэтыя пытанні, але і ўсвядоміць значэнне насякомых у прыродзе і жыцці чалавека.

Выхаванцы з задавальненнем слухалі апавяданні аб насякомых — яны даведаліся, што кожная насякомая выконвае пэўную ролю ў навакольным свеце. З задавальненнем адгадвалі загадкі аб насякомых. У вольны час гулялі ў дыдактычныя гульні: «Дзе ты жывеш?», «Чацвёрты лішні», «Размясці насякомых на палянцы».