«Восень-турбот восім»- менавіта так мы можам сказаць і аб дзейнасці нашай установы. Мы з выхаванцамі вельмі любім гуляць на прагулцы, збіраць багацце прыродных матэрыялаў: лісце, жалуды, каштаны, насенне раслін. А затым ствараць цудоўныя вобразы. Сёння выхаванцы ад 4 да -5 год стваралі творчыя работы з выкарыстаннем прыроднага матэрыялу, а ад 2 да 4 год падрыхтавалі работы па тэме «Восеньскі дыван». Восеньскія вырабы маюць цёплую атмасферу, напоўнены яркімі фарбамі, водарам прыроды і настрой становіцца пазітыўным.