Гісторыя чалавецтва ў космасе пачалася 12 красавіка 1961 года, калі савецкі касманаўт Юрый Гагарын ажыццявіў палёт на караблі «Усход-1».
12 красавіка 1961 года Юрый Гагарын здзейсніў першы ў гісторыі палёт у космас. Карабель «Усход-1» з 27-гадовым касманаўтам на борце ўзляцеў са стартавай пляцоўкі Байканура і правёў на арбіце Зямлі 108 хвілін. 12 красавіка адзначаецца Дзень касманаўткі-у 2024 годзе першаму палёту чалавека ў космас споўнілася 63 года. А напярэдадні гэтай даты-6 красавіка-на зямлю вярнулася Марына Васілеўская-першы касманаўт суверэннай Беларусі.
Напярэдадні Дня Касманаўцікі выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Палужскі дзіцячы сад» на занятку гуртка Чароўны пэндзлік не толькі папоўнілі свае веды аб космасе, але і адлюстравалі ў работах сваё касмічнае падарожжа: выхаванцы ад 3да 4 гадоў прымяніўшы знаёмую тэхніку далонькамі намалявалі ракету ў зорным небе; а выхаванцы ад 4 да 5 гадоў, прымяніўшы нетрадыцыйную тэхніку “набрызг” адлюстравалі касмічную прастору. Работы атрымаліся цудоўныя, выконваліся з захапленнем і цеплынёй, аб чым распавядае выстава творчых работ выхаванцаў.
