У пачатку нашых канікул 24.03.2026г па тэме дня “Пазнаём, гуляем, эксперыментуем!”  выхавальнік Бумай В.В пазнаёміла выхаванцаў з  “Легендай аб веснавых кветках”, затым  дзеці вырашалі сітуацыйную задачу  “ Куды вечарам прападаюць  дзьмухаўцы ?”  Дзеці аналізавалі, параўноўвалі, абагульнялі веды аб з’явах , якія адбываюцца  ў раслінным свеце, выказвалі асабістыя заключэнні. Потым мы правялі мастацкі эксперымент, як звычайная  пластыкавая вілка можа ствараць сапраўдныя жоўтыя сонейкі -дзьмухаўцы. Колькі здзіўлення і захаплення адчулі дзеці, калі ім прапанавалі  маляваць такім незвычайным спосабам.  Атрымаліся прыгожыя,  вяснавыя кветкі: цэлая паляна дзьмухаўцоў. Цяпер мы даведаліся, што вілка —  гэта не толькі сталовы прыбор, але і незвычайны пэндзлік для малявання, якім можна ствараць такія цудоўныя творчыя работы!