11.02.2026г у дзяржаўнай установе адукацыі » Палужскі дзіцячы сад» адбыўся бацькоўскі сход, на якім былі разгледжаны пытанні:

  1. Аб ролі сям’і ў стварэнні ўмоў для фарміравання асноў экалагічнай граматнасці ў дзяцей.
  2. Аб правілах пажарнай бяспекі, бяспечных паводзін на лёдзе.
  3. Аб асаблівасцях арганізацыі харчавання дзяцей.
    Колькі адкрыццяў робіць дзіця, размаўляючы з прыродай. Як можна пазнаваць прыроду праз разнастайны прыродны матэрыял (пясок, гліна, вада, снег і г.д.). Якія даследаванні можна праводзьць з дзецьмі на прыродзе. Як падрыхтаваць прает -з усім гэтым Бумай В.В. пазнаёміла бацькоў і падрытавала для іх прызентацыю.
    Інспектар РАНС Зузо А.М пазнаёміла са статыстыкай пажараў і іх прычынай у нашым раёне, акцэнтавала ўвагу на наяўнасць у доме аўтаномнага пажараапавяўшчальніка. Рэкамендавала ні пры якіх умовах не астаўляць дзяцей адных дома. Загадчык дашкольнай адукацыі Грыбок Т.І звярнула ўвагу, што калі дзіця наведвае ўстанову дашкольнай адукацыі, дзе атрымлівае тры разы на дзень неабходнае па ўзросту харчаванне, то хатні рацыён павінен дапаўняць, а не замяняць рацыён дзіцячага саду. З гэтай мэтай бацькі, азнаёміўшыся з меню ( якое змяшчаецца на дошцы у дзіцячым садзе), дома павінны даць малому менавіта тыя прадукты і стравы, якія ён не змог атрымаць у дзіцячым садзе. Праведзена анкетаванне сведчыць, што бацькі задаволены харчаваннем дзяцей ва ўстанове адукацыі.