23.02.2026г у дзяржаўнай установе адукацыі «Палужскі дзіцячы сад» адбылося свята прысвечанае ДНЮ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ! Маленькія выхаванцы сабраліся, каб павіншаваць сваіх татаў і хлопчыкаў з гэтым цудоўным святам. Яны спявалі песні, чыталі вершы і танцавалі.

У рамках мерапрыемства прайшла эстафета, дзе дзеці сумесна з татамі змаглі праявіць свой спрыт, сілу і хуткасць. Заданні патрабавалі зладжанай працы ў калектыве, што дапамагло дзецям навучыцца ўзаемадзейнічаць адно з адным. Матулі, якія прыйшлі на свята падтрымлівалі бурнымі апладысментамі мужчын. У канцы ўсе таты атрымалі віншавальныя паштоўкі, дзе дзеці ўклалі часцінку сваёй душы ў падарунак для самых мужных, адважных і любімых тат.