Кветкі-гэта не проста расліны. Гэта часцінкі жывой зялёнай планеты, цудоўных жыццёвых сіл прыроды, якія прыносяць у наша жыццё прыгажосць і радасць!!!

Мэтай вывучэння дадзенай тжэмы было знаёмства дзяцей з цудоўным светам кветак, вывучэнне асаблівасцяў кветак, фарміраванне беражлівых адносін дзяцей да кветак, жаданне даглядаць іх!

На працягу тэматычнага тыдня выхаванцы рознаўзроставай групы даведаліся пра разнастайнасць кветкавага свету, малявалі і ляпілі кветкі

А таксама выхаванцы слухалі вершы і казкі, адгадвалі загадкі, разглядалі ілюстрацыі. падчас прагулкі даглядалі і назіралі за вырашчынымі на тэрыторыі ўстановы адукацыі яркімі і непаўторнымі кветкамі. У час назірання ўстанавілі, што кветкі растуць не толькі на клумбах, але і на пляцоўцы, а размнажаюцца яны самастойна: маргарыткі, дзьмухаўцы і інш.